Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 153
Перейти на страницу:

– Як жа вы? – з жахам спытаў аконам.

– Служба, – адказаў Мусатаў.

– Блаславі вас бог, – з расчуленым захапленнем сказаў аконам.

– Э, кіньце... Спяшайцеся лепей... Усё ж іх чатыры сотні адных мужыкоў...

– I вы не баіцёся?

– Баюся. Але іду... – Ён стрымана перахрысціўся і сказаў падначаленым: – Рушай, браткі.

...I вось цяпер атрад уступаў y Півошчы, і, чым больш ён пасоўваўся наперад, вырастаў y памерах брудна-белы, маўклівы натоўп пад дубам. Калі да яго засталося якіх крокаў сорак, Мусатаў спыніў сваіх людзей, a сам ад’ехаў ад іх да натоўпу на даўжыню корпуса каня, не больш. Ён ведаў, што набліжацца больш нельга: сцягнуць з каня, і тады падначаленыя не паспеюць памагчы, збаяцца страляць і, магчыма, пабягуць.

Маглі нават проста натаўчы карак – гэта страшней за смерць...

Нельга было быць смешным. Ён абмацваў сваімі зеленаватымі, як y рысі, вачыма маўклівы натоўп, a яго рукі, учэпістыя і прыхавана-нервовыя, са сплюшчанымі на канцах, як долата, пальцамі, ляжалі на сядзельнай луцэ.

Пакрысе ён разумеў: небяспека ёсць, але вельмі маленькая. I гэта ўзбадзёрыла яго.

– Што тут здарылася? – спытаў ён.

У адказ – маўчанне.

– Чые мэндлікі гарэлі?

Зноў маўчанне.

– Маўчыцё, сук-іны сыны... Віламі кідаецеся... Ведаеце, чым гэта можа скончыцца?

Некаторыя апусцілі галовы. Божа, толькі б не рухнулі на калені!

– Што ж вы, браткі? Як гэта вы асмеліліся? Разыдзіцеся, не ўводзьце ў грэх хрысціяніна... Разыдзіцеся смірна па хатах...

У яго памякчэлым голасе была паблажлівасць: так кот на хвіліну адпускае ахвяру, каб было што даганяць.

– Вы што, спалілі панскае жыта?.. Дрэнна.

– A тое, што ён з намі зрабіў, добра? – выбухнуў y натоўпе нечы голас. – Звычай ломіць, за згон не заплаціў.

– Будзеце адказваць!

– Вось што, – сказаў, выступаючы з радоў, Гарлач, – ідзі адсюль, пан афіцэр. Мы нарабілі – наш і адказ. Ідзі... Праўда, людзі?

– Тады аддасцё ваша збожжа, – сказаў Мусатаў. – Зараз жа аддасцё... I на згон пойдзеце заўтра, хамскія морды.

I звярнуўся да атрада:

– Слухай мяне... Пойдзеце да іхніх сціртаў і памяркуеце, колькі ім трэба аддаць, каб за ноч не схавалі... Да апошняга снапа...

Удар быў разлічаны. Натоўп зароў. Пагроза была бязглуздая і менавіта таму выклікала гнеў, пры якім не разважаюць.

– Хай паспрабуюць узяць!

– Паглядзім, як возьмуць!

Урэшце, з афіцэрам было толькі дзесяць чалавек. I натоўп паўколам рушыў на іх.

Мусатаў зразумеў, што ён перагнуў. Ён не хацеў бойкі, ён хацеў толькі абурэння, пры якім можна страляць паўзверх галоў. “Распарадны малады паручнік залпамі паўзверх галоў прымусіў скарыцца мяцежны зброд...” Але разважаць было позна: y pyках сялян з'явіліся камяні. Трэба было дзейнічаць рашуча, іначай канфуз.

– Ану, паспрабуйце, вазьміце!

– Бі іх y маю душу!..

Натоўп насоўваўся грозным паўколам і страшна роў. I тады Мусатаў амаль праспяваў:

– Шту-уцэры на руку-у...

Натоўп захваляваўся і пайшоў трошкі павольней.

– Браткі! – крыкнуў Гарлач. – Не будуць страляць! Загаду такога няма! На нас крыжы! Па крыжах не будуць!

– Плі!

Залп секануў паветра. Усе спыніліся, неўразумелыя... Парахавы дым яшчэ не паспеў развеяцца, як y натоўпе нема залямантавала баба:

– А-а-а!!!

I гэты пранізлівы крык вырашыў справу. Натоўп, амаль шэсцьсот чалавек, кінуўся ўцякаць, топчучы тых, што ўпалі.

...Корчака нешта апякло. Не разумеючы, што гэта, не заўважаючы, што з-пад правай ключыцы затачылася кроў, ён задкаваў, з жахам і гневам гледзячы ў пашыраныя, бязглуздыя вочы тых, хто бег.

– Браткі, куды ж вы?! Браткі, апамятайцеся!

Ён бачыў, як, трымаючыся за галаву, бег Гарлач, як, часта зяхаючы, заціскаў чырвоную пляму на рукаве стары Губа, але ўсё яшчэ бязладна махаў непатрэбнымі віламі.

– Браткі!

Другога залпу не спатрэбілася. Мужыкі сыпанулі гародамі, уроссып.

Усё было скончана.

I тады Корчак таксама пабег. Ён не ведаў, куды ён бяжыць, ён ведаў толькі, што ў сітнягах над старыком не знойдуць, і таму бег зусім y іншы бок, не ў той, куды беглі астатнія. Ён не баяўся; гнеў, якога ён дагэтуль не ведаў y сабе, быў мацнейшы за жах; але ён усё ж уцякаў. Бадай што, гэта быў адзіны з усіх, хто не страціў пасля ўсяго, што адбылося, здатнасці разважаць.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)