Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 198
Перейти на страницу:

Васкевіч расказаў, як колісь, у засушлівае лета, капаў уюноў проста насупраць свае хаты. Рачулка перасохла, толькі на дне асталося мо з метр гразі. І ў гэтай гразі поўна дзірачак — уюны дыхалі. Ён узяў некалькі дошак, вядро, заступ (рыдлёўку), упіхнуў дошкі ў гразь, зрабіўшы як бы загарадку-сценку, і стаў перакідаць гразь за гэтыя дошкі, і яна не спаўзала. Хутка дакапаўся да цвёрдага белага дна, ачысціў гразь паўз бераг, а ў беразе — норы. Засунуў у адну руку — і выхапіў, аж страшна стала; торкнуў туды дзержаком, паварушыў — і пасыпаліся ўюны, як вугры, як гадзюкі, жоўтыя, чорныя, рабыя, штук пяцьдзесят з адной нары! А дно даволі цупкае, чыстае, уцякаць ім няма куды. Набраў вядро за пяць хвілін. А потым прыляцела пчала, заблыталася ў валасах, рукі па локаць у гразі, не згоніш. Укусіла, пачала балець галава — плюнуў і не капаў больш. А ўночы дождж лінуў — і ўсё, напоўнілася рэчка.

— Трэба ж! А я вось ніколі не бачыў жывога ўюна!

— Добра, уюны ўюнамі, раскажы лепш, што там у вас? — сказаў Васкевіч. Яму хацелася, каб Алесь загаварыў пра Лену.

— У нас? Многа чаго... Двума словамі не раскажаш, а так... Я пра другое думаю. Думаю вось пра што — якога чорта мы ўсе скупіліся ў Менску?! Сярод людзей трэба быць, паміж народу! Я скажу шчыра — я зайздрошчу табе, Антон. Рана ці позна цябе ўзновяць, пра гэта нават гаворкі няма, але цяпер — ты ж проста ў ножкі павінен пакланіцца тым, што цябе выгналі! Такая магчымасць — пабыць тут, сярод прыроды, людзей...

— Ага, дзякую, — панура перабіў Васкевіч. Яму чамусьці і не ўспомнілася, што ён сам не так даўно дзякаваў лёсу за сваё выгнанне; проста цяпер яго ўзяло за жывое. — Я і так усё жыццё сярод гэтых людзей, ведаю іх, як аблупленых, як і яны мяне — што, агітаваць іх? Вось я цябе ўвечары пазнаёмлю з Пульсам ці з Ручкам, пагляджу, як ты іх з’агітуеш!

— Пры чым тут? Сам факт: чалавек вучыўся ў горадзе, працуе ў бібліятэцы, малады, культурны — а гаворыць па-іхняму! Ужо ў гэтым лепшая агітацыя!

— Не ведаю, можа быць... Васкевічу ўсё карцела пачуць пра Лену; ён зноў спытаў:

— Дык як там нашы?

— Міцура табе прывітанне шле... А, слухай! — засмяяўся Алесь. — У яго нядаўна выйшла кніжка ў бібліятэцы «Маладосці». Здаем мы іспыты па рускай літаратуры. Міцура выцягвае білет, чытае пытанне, і яму не падабаецца фармулёўка — нешта «В чем сила Толстого как художника и слабость как мыслителя?» Падыходзіць да нашай Машы: «Я хачу другі білет». — «Нельзя. И вообще, почему вы на экзамене по русской литературе разговариваете по-белорусски?» — «Адказваць я буду па-расейску, дайце мне, калі ласка, другі білет». — «Никакого билета я вам не дам, это право преподавателя». Ах, так? Ён выходзіць з аўдыторыі і піша заяву, каб дазволілі здаваць другому выкладчыку. Назаўтра выклікаюць да рэктара. «У меня есть сведения, что вы принципиально не хотите сдавать русскую литературу». — «Я прынцыпова не хачу апускацца да ўзроўню «Толстой в силу ограниченности своего мировоззрения»... Што за лухта?» — «Вы хотите сказать, что Толстой как мыслитель был безупречен?» Ты ж ведаеш Міцуру, той заводзіцца: «Пакуль яго не пачалі выкладаць у школах і ВНУ — зрэшты, як і любога вялікага пісьменніка — так, да тых часоў быў «безупречен»! Ва ўсялякім разе, не Марыі Іванаўне талкаваць пра яго «ограниченность». — «И тем не менее, я все же остаюсь при том мнении, что вы специально тянете время, на самом же деле просто-напросто не любите и не хотите знать русской литературы». Міцура злы, вазьмі і ляпні: «Я, калі на тое пайшло, сам гэтую літаратуру раблю!» — «Как это?» — «Так, друкуюся трэці год, вось кніжка» — і выцягвае з кішэні кніжку — ён насіў яе з сабою, як некалі дзед Талаш за поясам «Дрыгву». Ведаеш гэтую гісторыю? Хадзіў па Петрыкаве з «Дрыгвою» за поясам, і не падступіцца было... Дык вось: «Для вас гэта навіна? — пытае Міцура. — Скажыце шчыра — вы чыталі хоць адно маё слова?» Рэктар раптам чырванее, лезе ў шуфлядку, мармыча: «Почему же, я люблю творческих людей, и сам печатаюсь...» — і выцягвае папку, а з яе... дзве ці тры маленькія, на калонку, газетныя выразкі! Яго творчы здабытак за ўсё жыццё!

ХХ

Васкевічу раптам перастала здавацца гэта смешным. «Ага, вы там жывяце, кніжкі пішаце — а тут...»

— Як Лена? — у адкрытую спытаў ён.

— На дэкрэтным цяпер, — неяк неахвотна адказаў Алесь. — Замуж выйшла. Але так памагае нам, цікавіцца...

Надзіва, гэтая навіна мала ўразіла Васкевіча. Нават гэтая. «Ага, — ізноў падумалася, — жывяце там, замуж выходзіце, а я...»

— У чым заключаецца твая работа, Антон?

— У чым? А вось цягацца гэтай дарогай туды-сюды і гарэлку піць. У гэтым заключаецца.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)