Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вёска. Нічые. Рэвізія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вёска. Нічые. Рэвізія

Электронная книга - «Вёска. Нічые. Рэвізія». Краткое содержание книги:

Аповесці Нічые, Вёска і раман Рэвізія, што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 198
Перейти на страницу:

Могуць і нашыя шкадаваць, але па-свойму неяк: адно вока плача, а другое цікуе, каб свайго не ўпусціць. Добра помню тую зіму, гадоў з пятнаццаць назад, калі з тыдзень мачыла і адлягаў снег, і рэчка разлілася мо на кіламетр, заліла паўвёскі, а потым за адну ноч усё схапілася лёдам; і вось сабакі выгналі з лесу на гэты лёд дзве маленькія казулькі і ўміг тут, на склізкім, параздзіралі ім жываты... Помню лясніка дзядзьку Міколу ў адных сподніках, у валёнках, з ружжом, якім ён з двух стрэлаў паклаў двух сабак на месцы, астатнія паўцякалі ў лес... Людзей, што павыходзілі з хат, сабраліся ля гэтых касуль і так ужо іх шкадавалі! А потым дзядзька Юлен, уздыхнуўшы, адзеўшы на рукі спяцоўкі, узяў абедзвюх за заднія ножкі і пацягнуў у свой двор. Казулькі былі яшчэ жывыя, спакутныя вочкі глядзелі, язычкі варушыліся, а з разарваных жыватоў вывальваліся кішкі, ліплі да лёдавай зямлі, і дзве галоўкі разам падскоквалі на буграх...

Добра было ў Мінску ўспамінаць: ах, якія ў нашым народзе яшчэ жывучыя паганскія звычаі, якія яшчэ можна пачуць сакавітыя слоўцы!.. А мне цяпер іншае ўспамінаецца — як я некалі, здаецца, у тое страшна сухое лета, калі паўміралі Пульсавыя бацькі, калоў дровы. Быў гарачы поўдзень. І вось ідзе Надзя, разносіць пошту, прамінула мяне, потым спынілася:

— Ай-ай, нашто ж ты колеш у пост?! І так дажджу няма, высушыла ўсё — яшчэ не нарабіў пажару?»

І такой пагрозлівай, першабытнай дзікасцю павеяла ад тых слоў, што ледзь сякера з рук не выслізнула. Аказваецца, суш стаіць, бо я ў пост перад Пятром раблю работу! А калі б гэта было гадоў сто, дзвесце назад?! І сапраўды здарыўся б пажар? Ды мяне разадралі б, як жабу!

Раз я ўжо больш-менш змірыўся з выгнаннем, раз наканавана зноў сюды вярнуцца і дажываць тут, дык трэба сярод гэтых людзей «не брахаць, а хвосцікам віляць», трэба рабіцца такім жа, як яны: не каб ціха сумаваць пад шум летняга дожджыку, а каб у душы сказалася: «Маць-перамаць, зноў гуркі паплывуць!» Не загараць на сонейку, не пра рыбу і рэчку думаць, а пра сена, якое трэба падварушваць. Трэба ўмець кляпаць касу, касіць, араць, запрагаць каня, не шкадаваць кабана, а ўмець рэзаць яму глотку, не любавацца вясёлым цялём, якое бегае па зялёнай траўцы і падбрыквае, а бачыць у ім мяса ці грошы, не глядзець па тэлевізары футбол, а калі і глядзець, дык дзівіцца на яго як на нечуваную людскую дурноту...

Усё гэта трэба, бо выбару ў мяне няма — альбо вёска, альбо Менск ці Парыж. Які б ні быў я, якія б ні былі гэтыя мае землякі, трэба цалкам растварыцца ў іх, каб быць прынятым за свайго.

Што ж мяне стрымлівае? Надзея. Надзея на тое, што адным цудоўным сонечным ранкам я ў гэтай бібліятэцы дастану з канверта ліст, дзе будзе напісана... Ну, надзейся. Авось так і будзе.

Дзіўна, але цяпер ясна разумею — я не хачу ніякай свабоды. Яна мне не дае жыць. Не хачу надзеяцца. Як і ў школе, арміі, інстытуце мне хочацца адчуваць на сваёй шкірцы цвёрдую руку, руку, якая дала б зразумець: «оставь надежду!», тут табе звекаваць, жаніся з гэтай Наташаю і жыві». Вось тады, думаю, спакойна жыў бы, і навучыўся б усяму, і сканаў бы тут не горш за ўсіх».

ХІХ

— У Менску ледзь дрэвы распукнуліся, вецер, дождж, халадзіна; сюды прыехаў — цяплынь, зелена ўсё, сапраўднае лета! — чуўся з меншай хаты вясёлы звонкі голас Алеся Рамановіча. Сябар толькі што, раніцаю, прыехаў з Мінска, дабраўся сам са станцыі і гаварыў цяпер з маткаю.

Васкевіч засцілаў у большай хаце свой ложак і прыслухоўваўся.

— Як ён тут, я гляджу, жывы-здаровы? — пытаўся Рамановіч.

— Што вам атвеціць? — бразгаючы відэльцамі, хітравата-асцярожна, стараючыся чамусьці гаварыць па-руску, адказвала маці. — Дзярэўня ж наша глухая, ён, можна сказаць, адзін і адзін... Нудзіцца. Мо б вы там з кім пагаварылі, каб яго як зноў у горад?

— Пагаворыць, — азваўся Антон, выходзячы да іх. — Ён такое ж начальства, як і я!

Рамановіч сядзеў за сталом каля акна, на Антонавым месцы, чысты, свежы, у светлых адпрасаваных нагавіцах, у новенькай сіняй кашулі з адгорнутымі да локцяў рукавамі, коратка падстрыжаны, румяны — бы не з цягніка, у якім амаль ноч пракалаціўся, чалавек, а з мінскага салона прыгажосці «Александрына»... «Паеду ў горад па палучку — абавязкова падстрыгуся!» — падумаў Васкевіч, з зайздрасцю аглядаючы яго, супастаўляючы яго і сябе; сябе — з доўгай, з таго году, грываю, у інстытуцкіх джынсах ды ва ўсім інстытуцкім, якое, вядома ж, абнасілася.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 198
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)