Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 62
Перейти на страницу:

Матывы надзвычайнай велічыні малпаў або сяброўства чалавека ды малпы, або эксперыментаў над малпамі актыўна эксплуатуюцца ў сучасным кінамастацтве — дастаткова назваць сусветна вядомых «Тарзана» і «Кінг-Конга», або «Магутнага Джо Янга», або «Планету малпаў», або савецкую выдатнейшую камедыю «Паласаты рэйс». Больш шырока за малпаў у кіно прадстаўлены, бадай што, толькі ваўкі ды сабакі. Яно і справядліва: усё ж сабака, а не малпа дзесяткі тысяч гадоў пражыў побач з чалавекам, дзяліў з ім радасць і гора, сябраваў з ім і дапамагаў яму. Сабаку і большая пашана.

Певень

Певень з’яўляецца адзіным прадстаўніком птушынага царства ва ўсходнім жывёльным календары.

Людзі здаўна абагаўлялі птушак, бо назіралі іх пераважна над сабою, у паветранай стыхіі, у небе, якое заўсёды звязвалася з багамі. Але птушкі не маглі не здзіўляць нашых продкаў і па іншых падставах. Пазванковыя, як і жывёлы, птушкі маюць дзве нагі, чым прынцыпова адрозніваюцца ад жывёл. У іх развіты мозг і органы пачуццяў, асабліва зрок і слых, — для людзей таксама надзвычай важныя. Некаторыя птушкі нават умеюць гаварыць па-чалавечы (папугаі, вораны, шпакі), і, як сёння заўважана, гаварыць свядома, а не проста паўтараць; у іх зафіксавана здольнасць да лічэння, што сведчыць пра развіццё левага — аналітычнага, разумовага — паўшар’я кары галаўнога мозгу. Па хуткасці перасоўвання і пераадолення вялікіх адлегласцей птушкі стаяць на першым месцы сярод пазванковых істот. Гэта заўсёды выклікала зайздрасць з боку чалавека і ў рэшце рэшт таксама падняло яго ў неба з дапамогай прыдуманых тэхнічных сродкаў, знешне падобных да птушак (але далёка-далёка не такіх дасканалых). Складанасць розных з’яў, звязаных з размнажэннем, выключна цікавыя пры гэтым паводзіны («арыстакратызм» заляцання, шлюбныя танцы, самаахвярны клопат пра птушанят) таксама не магло не выклікаць здзіўлення, захаплення, а, магчыма, нават і людскога падражання. Для птушак характэрныя і складаныя формы групавых паводзін, групавой арыентацыі і сігналізацыі, што забяспечвае ім высокую эфектыўнасць размнажэння, паспяховае здабыванне ежы і абарону ад ворагаў [34, VІ, 5–32] — яшчэ адзін лёсавызначальны для чалавека як сацыяльнай істоты — прыклад. Тым больш, што высокая экалагічная пластычнасць птушак аблягчае ім кантакты з чалавекам — яны лёгка прыручаюцца. Хуткасць і свабода перасоўвання, прытым, што па арыентацыі ў прасторы птушкам няма роўных сярод жывых наземных істот, давалі і даюць ім вялікую перавагу ў свеце. Чалавек заўсёды марыў быць свабодны, як птушка. Менавіта ў працэсе назірання за птушкамі ў людзей узнікла ідэя аддзялення духоўнага пачатку ад зямнога, матэрыяльнага. Вось чаму і душа чалавечая ў Старажытным Егіпце, у Індыі, у Персіі, у еўрапейскіх народаў заўсёды ўвасаблялася ў вобразе птушкі. Акрамя таго, птушка сімвалізуе дух паветра, знак боскай прысутнасці, магчымасць кантактаваць з багамі і падняцца над будзённасцю, звычайнасцю, усёй жыццёвай драбязой.

Птушкі, з аднаго боку, цудоўна прыстасаваныя да экалагічных змен, напрыклад, паніжэнне тэмпературы, пагаршэнне надвор’я выклікаюць іх хуткае перамяшчэнне — пералёты ці перакачоўкі; з другога боку, птушкі надзвычай кансерватыўныя ў адносінах месцазнаходжання: жыццё кожнай з іх непарыўна і цесна звязана з тым адносна невялікім абшарам зямной паверхні, дзе яна з’явілася на свет, інакш кажучы, беларускае паняцце «родны кут» мае прамое і непасрэднае дачыненне да птушак, вучыць і людзей патрыятызму, любові да роднага дому.

Адзін з буйнейшых філосафаў Антычнай Грэцыі Дэмакрыт (VІ ст. да н. э.) лічыў, што птушкі навучылі чалавека таксама і некаторым відам мастацкай творчасці — будаваць дамы, спяваць, танцаваць.

Не дзіва, што ў міфалогіі птушка — цэнтральны персанаж. У шматлікіх міфах птушкі ігралі важную ролю ў стварэнні свету або ўпраўлялі прыроднымі стыхіямі. Птушка-змяя Кецалькаатль ў міфах народаў Мексікі спалучала ў сабе нябесную і зямную ўладу. Але ў большасці міфах свету нябесная і зямная сферы раздзеленыя, і ў такім выпадку шырока выяўленая ў іканаграфіі барацьба птушкі і змяі адлюстроўвае фундаментальны канфлікт паміж святлом і цемрай, духам і матэрыяй, салярнымі сіламі і хтанічнымі. Якраз певень ў шматлікіх міфалагічных сістэмах — увасабленне салярнага божышча.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)