Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 62
Перейти на страницу:
Трэці певень галасісты Абудзіў крыламі вецер, Туманы сагнаў дачыста Пад лазовыя павеці…

Паводле старажытных касмаганічных уяўленнях нашых продкаў, Свет створаны з агромністага Касмічнага Яечка. На небе сярод сузор’яў украінцы бачылі і Квочку, што знесла тое самае Яечка — гэта сузор’е Плеяды (у беларусаў — Сітко, Стажары). Але логіка жыцця патрабуе, каб, акрамя Курыцы, быў і зорны Певень. Ён не зафіксаваны; хутчэй за ўсё, пра яго забыліся, ды некалькі тысяч год таму і канфігурацыі зорак былі іншыя. Але чамусьці здаецца, што такім сузор’ем мог быць цяперашні Крыж (сузор’е Лебедзя), хоць Мікалай Забалоцкі называе нават Вялікую Мядзведзіцу — самае прыкметнае сузор’е неба. На карысць нашай версіі гаворыць тэорыя вядомага ізраільскага даследчыка А. Галана, які лічыць крыж надзвычай старажытным сімвалам, што азначаў агонь. А певень таксама сімвалізуе агонь.

Касмічная роля Курыцы і Пеўня — тэма, якая патрабуе, бясспрэчна, спецыяльнага даследавання. А вось пра сувязь пеўня з світаннем, сонцам і святлом гавораць міфы ўсіх народаў, за выключэннем, можа быць, кельтаў і скандынаваў, дзе певень з’яўляецца вестуном іншасвету. Невыпадкова і ў «Казках братоў Грым» — казках еўрапейскіх народаў, у этнагенезе якіх бралі ўдзел кельты і скандынавы, пеўнік часта звязваецца, хоць і ўскосна, са смерцю. Але і сонца ў германцаў — часцей за ўсё Чорнае Сонца — Падземнае, якое ўвасаблялася графічна ў выглядзе свастыкі, павернутай ў адваротны па стрэлцы гадзінніка бок.

Больш выразна менавіта нябесна-сонечная сімволіка пеўня прасочваецца ў казках усходнеславянскіх народаў. У шырокавядомай казцы «Кот, певень і ліса» хітруганка спявае пад вакном, выклікаючы выглянуць Пеўня, пасля чаго яго і крадзе [75, І, 48]. З вакном заўсёды было звязана Сонца: і на небе, паводле вераванняў нашых продкаў, яно выглядае ў акенца. У семіётыцы Дома вокны ўвасаблялі сувязь хатняга космасу з касмічнымі стыхіямі і аб’ектамі, перш за ўсё Сонцам ды Месяцам. Яны ўвайшлі і ў арнаментыку аканіц, надзвычай багатую ў шмат якіх рэгіёнах Беларусі [117, 5– 28].

У варыянтах казкі пра пеўня і лісу Певень з Катом жывуць у Дзеда з Бабай (сімвалы чалавечых продкаў) або разам з Баранам, прычым Кот нязменна ва ўсіх варыянтах выручае Пеўня з бяды, адбірае ад Лісы. Ліса тут — хтанічны персанаж, увасабленне ночы, цемры, ліха, а Кот, на нашу думку, даволі позняя замена Вавёркі, якая была сувязной паміж рознымі ўзроўнямі-сферамі на Касмічным Дрэве. Праўда, невысветленым застаецца пытанне, чаму такая замена адбылася.

У казцы «Мядзведзь і Пеўнік» з дому збягаюць Вол, Баран і Певень і пасяляюцца разам у лесе [75, І, 78]. Вол (бык), баран і певень — жывёлы ўсе салярныя, прычым Певень, які адыгрывае галоўную ролю ў сюжэце, увасабляе сабою ранішняе ці, хутчэй за ўсё, веснавое сонца. У папулярнай ва ўсіх усходніх славянаў казцы «Зімоўе звяроў» менавіта певень з’яўляецца прывабнай ежай, ласункам для лясных звяроў (як і Калабок у аднаіменнай казцы).

У беларускага, рускага, украінскага народаў, як і ў іншых этнасаў Еўропы, сустракаюцца казкі кумулятыўнага характару, кшталту «Смерць Пеўніка», «Кочат і Курыца». Тут гіне менавіта Пеўнік, і Курачка, каб выратаваць яго, кідаецца па ваду; яе набыццё патрабуе, у сваю чаргу, звяртання да пэўных істот і шэрагу адпаведных дзеянняў, якія вынікаюць адно з другога, чапляюцца адно за другое. Казка выразна сведчыць пра сувязь усіх з’яў і прадметаў у свеце, а гэта цалкам укладваецца ў межы міфалагічнага мыслення. Магчыма, перад намі — своеасаблівы тэст, які дэманструе прыхаваную структуру ў знешне, здавалася б, хаатычных з’явах.

У казках пазнейшага часу Певень выяўляе сваю ваяўнічасць. Так, у «Казе лупянай» ён праганяе нахабную Казу (замену Дракона — пасланца іншасвету), у «Лісе і Зайцы» з касой на плячах выганяе з зайчынай хаткі Лісу. Сапраўды, у антычных грэкаў певень суправаджаў ваяўнічых багоў — Арэса і Афіну. Але быў ён атрыбутам і іншых багоў — Апалона (увасабленне Сонца), Персефоны (сімвалу адраджэння прыроды вясною), Гермеса (вестуна багоў), Асклепія (медыцыны). Певень — пільны, нецярпімы да зла, стаіць на абароне справядлівасці, дабра і здароўя (па ўсёй Еўропе некалі верылі, што лекі падзейнічаюць, калі даваць іх хвораму у момант спеву пеўня). У Кітаі, дзе і ўзнік жывёльны задыякальны круг, певень лічыўся сімвалам смеласці, адвагі і мужнасці. У ноч на Новы год пеўня ашчыпвалі і вывешвалі на браму — гэткім чынам гаспадары ахоўвалі сябе ад няшчасцяў [124, 664]. А японская народная архітэктурная форма, што стала ўвогуле сімвалам Японіі, — торыя — і ёсць не што іншае як вобразная імітацыя насесту для пеўня [79, 19]. У японскіх сінтаісцкіх храмах абавязкова жывуць пеўні, бо лічацца свяшчэннымі птушкамі.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)