Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 62
Перейти на страницу:

Даследчыкі-фалькларысты і тэарэтыкі літаратуры (А. Весялоўскі, У. Проп, А. Бройтман) лічаць, што кумуляцыя ўяўляе сабою сінкрэтычны тып мыслення, які папярэднічаў вобразнаму паралелізму. Але нам здаецца, што такога кшталту казкі — аскепкі нейкіх складаных павучальных тэкстаў, якія адшліфоўвалі мысленне дзяцей, у тым ліку, і праз парадоксы (блаха, што перагружае вазок). Так, можна меркаваць, што ў вазок падсаджваюцца жывёлы, якіх прыручалі (ці стваралі) у пэўным парадку ўслед за курынымі. У паслядоўнасці казачных падзей таямнічы код быцця нібы дэшыфраваўся, алгарытм рабіўся ўсё больш відавочны, раскладваўся на нейкія пастаянныя элементы. Казка — па свойму надзвычай дасканалая сістэма, якая ў простай і сімвалічнай форме давала глыбокія веды пра нейкія першапачаткі жыцця. І тое, што ў анталагічных па сутнасці творах дзейнічаюць пеўнік і курачка, не можа быць выпадковасцю.

Глыбокія даследчыкі — браты Якоб і Вільгельм Грым — змясцілі ў зборніку і казку, у якой па сутнасці няма сюжэту, не адбываецца нічога істотнага: Пеўнік угаворвае Курачку залезці на стол і пакляваць крошкі на ім, за што іх абодвух б’юць. У навуковых каментарыях да казкі сучасныя аналітыкі выказалі асцярожнае меркаванне, што тут назіраецца імкненне перадаць «мову» пеўня і курачкі [15, ІІ, 328–329]. На нашу думку, тлумачэнне недарэчнае, як і ўсе іншыя назіранні і думкі, звязаныя з героямі — пеўнем і курачкай (мы іх нават не прыводзім). Згаданая казка «Хлебныя крошкі на стале» з’яўляецца аскепкам нейкага сакральнага тэксту. А саміх персанажаў караюць, на нашу думку, таму, што яны парушылі табу: у шмат якіх народаў, у тым ліку, і ў нашага, ні ў якім разе не дазвалялася курам хадзіць па стале — месцу ў доме сакральнаму, аналагу алтара ў храме. Прычым стол як алтар — з’ява, бясспрэчна, яшчэ дахрысціянская, глыбока старажытная. Не выпадкова і тое, што Пеўнік Курачку ўгаворвае: сапраўды, курыцы, у адрозненне ад пеўня, адводзілася месца на зямлі, і яна гэта павінна была ведаць, певень — больш звязаны з верхам. Хоць часам і ён — выразна амбівалентны: у беларусаў пеўняў да іх семігадовага ўзросту заўсёды імкнуліся зарэзаць, бо лічылася, што ён пасля сямі год абавязкова знясе яечка. А гэта надзвычай небяспечна — парушэнне важных законаў прыроды. У адной з навел «Шляхціца Завальні» Яна Баршчэўскага з яйка, знесенага пеўнем, вылупіўся цмок. Цмок — істота нячыстая: ён можа некаторы час выконваць жаданні гаспадара, але ўрэшце абавязкова адбірае ў яго душу. Ва ўкраінцаў дэманічны (значыць, незвычайны) пеўнік называецца «царык». Ён пачынае спяваць яшчэ ў яечку, а калі вырастае, шануецца па ўсёй акрузе. Менавіта ён першы абвяшчае світанне, і яго баяцца нячысцікі. «Царыка» якраз ні ў якім разе забіваць нельга [35, 303]. У Сербіі вераць, што певень можа быць «змеем». Такі певень вызначаецца магутнай сілай і падчас навальніцы змагаецца з душамі самагубцаў, якія водзяць хмары [101, 307].

Па прычыне сваёй выключнасці, магічнай значнасці певень — лепшая ахвяра прыродным стыхіям, персаніфікаваным у вобразе духаў і багоў. Чорнага пеўня беларусы прыносілі ў дар вадзяніку. І сёння на Палессі забіваюць пеўня на месцы будучай лазні — ахвяруюць духу месца. Апошнімі словамі філосафа Сакрата, асуджанага на смерць, было звяртанне да вучня: «Памятай, што мы абяцалі Асклепію пеўня!» Мудры Сакрат нават у апошні свае хвіліны быў верны народнай традыцыі.

Далёка не ўсё ў стаўленні людзей да пеўня паддаецца тлумачэнню. У зусім незразумелай нямецкай казцы «Ханс-Вожык» падобны да вожыка хлопчык збег з дому і ўвесь час жыў на дрэве, нязменна седзячы на пеўні [15, ІІ, 96–101]. Певень тут, мяркуючы па ўсім, сонца, а хто ж хлопчык-вожык? Ці не камета, што ўвайшла ў межы Сонечнай сістэмы? Мы хочам сказаць, што тлумачэнні казак пра пеўня і курачку могуць быць і касмалагічныя. Касмічную ролю пеўня найлепш адчуваюць паэты. Надзвычай тонкі ў апісанні прыродных з’яў выдатны рускі паэт-натурфілосаф Мікалай Забалоцкі ў вершы «Пеўні спяваюць» адчуў у спеве пеўняў таямнічы розум сузор’яў, а зямным фокусам Вялікага Каўша (Вялікай Мядзведзіцы) палічыў кожную пеўневу душу. А ў беларускай паэткі Алены Руцкай:

«Разабралі ночку пеўні, Летню ночку невялічку», — Так калісь спявалі жнеі, Калі ніва сярпы кліча.
Першы певень нечакана У цішы гукнуў чуллівай — Цемра спуджана апала Пераспелай сіняй слівай.
Другі певень зыкам звонкім Злёгку хістануў нябёсы — Зор рабінавыя гронкі Пастрасаліся на плёсы.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)