Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум

Электронная книга - «Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум». Краткое содержание книги:

Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага «жывёльнага», календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры тым, што ўсе артыкулы чытаюцца надзвычай лёгка, стылёва яны выглядаюць па-рознаму: у адных больш навуковасці, у другіх — філасафічнасці, трэція прасякнуты лёгкім гумарам. Каштоўнасць працы — у выказаных аўтарам шматлікіх гіпотэзах, цікавых дапушчэннях, што тычацца міфалагічнай спадчыны еўрапейскіх і азіяцкіх народаў, у праведзеным тыпалагічным аналізе, у шырокім прыцягненні фактаў з гісторыі літаратуры і мастацтва. Кніга разлічана на школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў, на ўсіх, хто цікавіцца міфалогіяй, старажытнай і сучаснай культурай народаў свету.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 62
Перейти на страницу:

На тэму паходжання чалавека ад малпы ёсць такі гумарыстычны афарызм: «Чалавек ганарыцца сваімі продкамі, а малпа — нашчадкамі». Дарвіністы па-ранейшаму трымаюць людзей пад прыгнётам гэтай — на першы погляд навуковай — ісціны, хоць яна супярэчыць Бібліі і прыніжае чалавека як вянца Тварэння. Праўда, раней вучоныя бачылі найбольшую блізкасць чалавека да шымпанзе, а сёння знайшлі іншага «родзіча» — малпу баноба, што жыве ў Заіры. У гэтага віда доўгія прамыя ногі, высокі лоб, маленькія вушы і вусны ружовага, як у чалавека, колеру; баноба лёгка навучаюцца, міралюбівыя, не любяць шуму, паважаюць сваіх самак і амаль ва ўсім падпарадкоўваюцца ім [105, 18]. І, як заўсёды, галоўны «аргумент» — ідэнтычнасць генаў чалавека і баноба — аж 98 %. Але ў ката і чалавека таксама амаль падобныя гены. Відаць, ва ўсіх жывых істот на Зямлі большасць генаў аднолькавыя, а генетыкі хаваюць ад шырокай публікі гэты факт, не тлумачаць яго. Як сведчаць самыя сучасныя доследы нямецкіх вучоных, больш важным аказваецца не аднолькавасць генаў, а асаблівы працэс у клетцы, які называецца сплайсінг, — ён прынцыпова адрознівае чалавека ад малпы [67, 2–14].

Калі і з’яўляюцца навуковыя даныя, што супярэчаць дарвінізму, яны носяць ускосны і некалькі двухсэнсоўны характар. Так, у паўднёваафрыканскім навуковым часопісе «Джорнал оф сайенс» з’явіўся артыкул вучонага-палеантолага Р. Кларка, які вывучаў знаходкі аўстралапітэкаў, знойдзеныя ў паўднёваафрыканскіх пячорах у Стэркфонтэйне. Ён лічыць, што продак сучаснага чалавека аўстралапітэк сышоў з дрэва і… адразу пачаў крочыць прамой паходкай на двух нагах, а не на суставах пальцаў, як гэта робяць чалавекападобныя малпы. Адсюль робіцца выснова, што мы з малпамі не родныя браты, а стрыечныя, але ўсё роўна, і продкі чалавека, выходзіць, жылі на дрэвах.

Спрабуючы даказаць, што эвалюцыя адбывалася менавіта паводле Ч. Дарвіна, антраполагі ідуць нават на падробкі і фальсіфікацыі, як ужо неаднаразова здаралася з рэшткамі так званых першабытных людзей. Вучоныя дамовіліся паміж сабою, што пераходнае звяно паміж малпай і чалавекам з’явілася ў Афрыцы, як гаварыў Дарвін, і з таго часу падганяюць пад названую тэорыю ўсе знаходкі (ды і самі знаходкі цяжка ідэнтыфікаваць). Між тым, незразумела, чаму ўвогуле малпы ці продкі чалавека сыходзілі з дрэў, дзе ім было вельмі зручна і бяспечна, а сышоўшы, сталі на дзве нагі ў той час, калі чатырохногі бег лёгкі, хуткі і выкарыстоўваецца ўсімі наземнымі малпамі? У чым прычына страты людзьмі поўсці на целе, бо нават у тропіках па начах холадна, і ўсе малпы захоўваюць поўсць, а вось на галаве ў іх доўгія валасы, наадварот, у адрозненне ад чалавека, не растуць? Ёсць пытанні і наконт костак, біцэпсаў, зубоў, барады, але вучоныя даюць адказы на іх настолькі наіўныя, што нават у філолагаў яны выклікаюць іранічную ўсмешку, бо супярэчаць не толькі навуцы, але і здароваму сэнсу.

Ужо даўно варта ўнушаць дзецям у школах, што людзі паходзяць ад людзей, як і даводзіцца ў Бібліі. Больш за тое, магчыма, і малпы паходзяць ад людзей, як сцвярджае рускі вучоны А. Бялоў у сваёй кнізе «Антрапалагічны дэтэктыў» [10, 281–302]. У выніку пагаршэння прыродных умоў некаторыя папуляцыі людзей дэградавалі, здзічэлі і ператварыліся ў малпаў. На жаль, дэградацыя паўсюдна і заўсёды ідзе намнога хутчэй, чым эвалюцыя.

Доказам паходжання менавіта малпы ад чалавека з’яўляецца падобнасць толькі што народжаных немаўлят чалавекападобных малпаў да дзяцей. У Інданезіі махляры карысталіся гэтым і прадавалі маленькіх арангутангаў (галілі рыжанькую поўсць і абсыпалі цельца талькам) пад выглядам чалавечых дзяцей замежным бяздзетным сем’ям. Ёсць і ўласна любіцелі экзотыкі, упэўненыя, што з малпы можна выгадаваць чалавека. Сапраўды, у дзіцячым узросце арангутангі лёгка прывучаюцца чысціць зубы, есці лыжкай за сталом, самастойна апранацца і глядзець тэлевізар. Але ў дарослых малпаў усе культурныя навыкі амаль цалкам страчваюцца; былі нават выпадкі, і даволі частыя, нападу дарослых арангутангаў на сваіх прыёмных бацькоў. Адбыўся адваротны працэс ператварэння ў жывёлу. Ды і ўвогуле чалавекападобныя малпы зусім не бяскрыўдныя. Нямецкі (чэшскага паходжання) вучоны-заолаг, даследчык дзікіх жывёл, прапагандыст аховы прыроды, аўтар больш як дваццаці кніг Бергнард Гржымек пісаў, як у Афрыцы гарылы забівалі пігмеяў. Праўда, і пігмеі, помсцячы, палявалі на гарылаў [26, 206].

Усе беспаспяховыя імкненні навучыць малпаў гаварыць, хадзіць на двух нагах, чысціць зубы прадыктаваны не высакароднай мэтай ачалавечыць жывёлу, а хутчэй жаданнем даказаць нам усім, што мы паходзім ад малпаў, а таму няма чаго ад чалавека чакаць нейкіх высокіх парыванняў духу. Але доказы дарвіністаў на цяперашні наш розум не вытрымліваюць крытыкі. Такія ж бесперспектыўныя імкненні зрабіць гібрыд чалавека і малпы. Сапраўды, малпы найбольш блізкія да чалавека па свайму генатыпу. Але пераадолець міжвідавы бар’ер зусім няпроста. Ды і навошта гэта рабіць?

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 62
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)