Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба
Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба

Электронная книга - «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба». Краткое содержание книги:

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 78
Перейти на страницу:

Аднак Кумец адмовіўся ўцякаць, і цяпер, калі ўсё абрушылася, і спроба вызваленьня не ўдалася, Кругляцу карцела самому сустрэцца з Кумцом і зразумець нарэшце, чаму ён застаўся тут, у Вільні.

Чаму? Гэтая думка не давала яму спакою. Хаця і быў ён хрышчаны і верыў у адзінага Бога, усё ж круцілася, тузалася ў ім сумненьне: няўжо сапраўды такая магутная ў Кумца вера, каб перамагчы нават страх сьмерці? Каб пераадолець у ім прагу шчасьця, каханьня, свабоды, хай сабе і ў чужой краіне? Але якая ж іншая прычына прымусіла б Кумца застацца ў сьмярдзючай каменнай дзірцы, гніць жывому і ня мець надзеі выбрацца?

Але выйсьце, хаця і інакшае, чымся ўцёкі з цямніцы, павінны знайсьціся. Сітуацыя ня бачылася яму беспрасьветнай. Украдзеныя смарагды недзе ж былі, і душа яго адчувала, што не Няжыла быў прычынай іхняга зьнікненьня. Рэчыца вярнулася дадому. Чаму? Хаця яе апанавалі нячысьцікі і яна амаль нікога не пазнавала, ды занадта вялікай была правіна, каб проста так адпусьціць яе дахаты. Да таго ж, Круглец ведаў, што допыты Няжылы не далі ніякага выніку. Яго дваццаць разоў усьцягвалі наверх на дыбе, яму палілі пальцы, але ён не сказаў, дзе каралі. Каб ведаў, ня вытрымаў бы гэткіх зьдзекаў. Круглец мог бы яшчэ паверыць у адчайную вытрымку чужога невядомага злодзея, якому, калі б віна была даказаная, пагражала страшная, з нялюдскімі пакутамі сьмерць. Аднак Кругляца ён ведаў. Перашкаджала паверыць у яго віну і іншае: зьвязьнілі амаль адразу, хаця і па розных прычынах, адразу абодвух братоў. Кумец трапіў у цямніцу не таму, што быў братам злачынцы, а таму, што быў хрысьціянінам.

Каму спатрэбілася зьмясьці са сваёй дарогі і Кумца, і Няжылу? Узьнікаў і адказ: таму, хто заняў іхнія месцы. А гэта былі людзі, зьвязаныя з Бурылам і, асабліва, з вярхоўнай жрыцай Нарай.

Круглец ведаў і пра вобыск у доме Дзівейны, які ня даў ніякага выніку. Але ня проста ж з нічога ніякага ўзьнікла падазрэньне ў Лойкі! Ды і не падазрэньне, а ўпэўненасьць, калі сам ён пайшоў да дому ды яшчэ пасьля маленьня.

Аднак, крычала ў ім нешта, Лойка ўпаў ля хаты, і магчыма, ішоў ён ужо апоены чамярыцай?

А калі паўставала перад вачыма Дзівейна, у ім нарастала трывога і агіда да яе. Ён зноў і зноў перабіраў у памяці падзеі апошніх тыдняў.

Нейкая сувязь была між тым, што менавіта Нара, яе сястра, першаю заўважыла крыж на грудзях Кумца — крыж, які быў схаваны ў таго пад кашуляю. І тым, што якраз на Дзівейну паказаў вялікі жрэц Лойка, ды пасьля таго ўпаў бяз памяці. Хаця ўсё гэта і трымалася ў вялікай таямніцы, але пра тое пасьпеў расказаць свайму сябру мечнік Сьвідрыгайла, які суправаджаў Лойку ў ноч гаданьня. А той расказаў Кругляцу падчас сустрэчы на вуліцы, пры тым бесьперапынна азіраўся па баках — ад страху. І нездарма.

Сьвідрыгайлу сьцялі горлам за нібыта хлусьню. Лойка пасьля таго гаданьня ледзь выжыў — мабыць, зайшоў занадта далёка ў іншы сьвет. Калі ж ён страціў прытомнасьць і быў перанесены ў храм, яго лячыў жрэц Вакула. Ды толькі хворы чамусьці не здаравеў. Наадварот — ён траціў сілы штодзень і, калі вярхоўнаму жрацу стала зусім блага, сьсінеў як мярцьвяк. Спруцянелага Лойку паклалі на сьмяротнае ложа і праз тры дні намерыліся спаліць, як тое і належала. Пайшлі перамовы: хто стане галоўным жрацом, каго выбера вялікі князь і зацьвердзяць мудрыя старцы. Перашкодзілі таму Ашвіны — з іхняга галоўнага сьвяцілішча на пахаваньне Лойкі прыехаў надта абазнаны ва ўсіх атрутах старац. Ён і адкрыў, што Лойка яшчэ жывы, і сам прыгатаваў для яго напой, пасьля якога той расплюшчыў вочы. Жрэц Вакула некуды зьбег, яго шукаюць па ўсім Княстве.

У храме Сварога пасьля таго паставілі моцную ахову супраць злыдухаў, і Лойка стаў папраўляцца. Але ж каму патрэбная была ягоная сьмерць? Нары ці самому вялікаму князю? Але нашто?

Шукаць смарагды ў доме сястры вялікай жрыцы не маглі б без дазволу самога вялікага князя. Чаму ён даў такі дазвол?

І Круглец вырашыў дзень і ноч сачыць за домам дзяўчыны, чый лёс уплёўся ў лёс Кумца, а праз Уну — і ў ягоны. Ён бачыў Дзівейну толькі два разы, і тое адбывалася ў час пакланеньняў у храме Лады, куды прыходзіла ўся знатная моладзь Вільні нават часьцей, чымся ў храм Перуна ці Вялеса. Прыгажуня, моцная, як маладая рэпка, глядзелася нявіннай і чыстай, як крынічка, але абвостраны позірк Кругляца ў гэтай гарачай усьмешлівай маладосьці адчуваў нешта трывожнае для яго, нейкую схаваную глыбока чарнату…

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 78
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)