Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 134
Перейти на страницу:

Адзін мой знаёмы нагадаў мне пра Варанянскага, што ён наш, беларус, і вуліца ў Мінску носіць яго імя. Насамрэч, як жа я яго выпусціў з віду? Шукаю звесткі пра яго. І вось што я знайшоў: Васіль Трафімавіч Варанянскі нарадзіўся ў вёсцы Дзіканькі Палтаўскай вобласці. Да гэтага часу я лічыў, што «Дзіканькі» — гэта прыдумка Гогаля, а яны існуюць на самай справе. У Чырвонай Арміі Варанянскі з 1919 года. Напярэдадні вайны камандаваў батальёнам сувязі ў горадзе Магілёве. Калі пачалася вайна, ён з групай салдат папаў у акружэнне. Паспрабавалі дагнаць фронт, але фронт каціўся к Смаленску і к Маскве значна хутчэй за іх, таму што карыстаўся дарогамі. Акружэнцы ж ішлі лясамі. К верасню дайшлі да Лагойска. Ісці далей не было ні сэнсу ні сіл. Хаваліся ў мясцовых лясах. Як яны выжывалі, судзіце самі. Як я ўжо вышэй сказаў, на пачатку 1942 года на акупаваную Беларусь было перакінута безліч груп і атрадаў НКУС СССР. Адной з іх задач было аб’яднанне акружэнцаў у партызанскія атрады. Так і з групы Варанянскага быў створаны партызанскі атрад «Мститель», а яго прызначылі камандзірам. Толькі вось каму яны помсцілі? Як бачыце, і Варанянскі не беларус. Па волі лёсу ён часова апынуўся на тэрыторыі Беларусі.

У мяне апусціліся рукі. Няўжо я не змагу знайсці камандзіра партызанскага атрада, беларуса? Не партыйнага функцыянера, а простага, кемлівага беларуса. І зноў мяне выручыў мой знаёмы, ён нагадаў мне пра Заслонава. Як жа я сам не здагадаўся? Я чытаў тоўсты раман пра Заслонава, які напісаў знакаміты беларускі пісьменнік. Твор напісаны таленавіта. Адчуваецца, што пісьменнік ставіцца да свайго героя з цеплынёй і павагай, як да сапраўднага сына сваёй Айчыны. Стаў шукаць звесткі пра Заслонава і я. Вось што ўдалося знайсці. Заслонаў Канстанцін Сяргеевіч — ураджэнец горада Астаткаў Цвярской вобласці. Яго бацька Сяргей Гаўрылавіч з горада Невеля Пскоўскай вобласці, маці Ганна з горада Асташкава. У 1924 годзе Канстанцін Заслонаў закончыў школу у горадзе Невелі. У 1927 годзе паступіў у прафцехшколу чыгуначнага транспарту ў Вялікіх Луках, якую закончыў у сакавіку 1930 года. Прызначаны на працу ў дэпо чыгуначнага вакзала горада Віцебска. Тут ён у 1933 годзе ажаніўся на дачцэ гаспадыні, у якой ён кватараваў. У 1935 годзе Заслонава накіравалі ў Новасібірск на пасаду памочніка начальніка паравознага дэпо чыгуначнай станцыі. Хто ж ён такі — гэты Канстанцін Заслонаў? Чаму менавіта яго з Віцебска накіравалі за 3960 км у Новасібірск? Прычым на такую нязначную пасаду. Магчыма, яму было дадзена нейкае заданне, выканаўшы якое, ён вярнуўся ў Віцебск.

З 1937 года ён працуе начальнікам паравознага дэпо чыгуначнай станцыі Раслаўль Смаленскай вобласці, а з 1939 года — начальнікам дэпо чыгуначнай станцыі Орша. Пры набліжэнні немцаў да Оршы Канстанцін Заслонаў эвакуіраваўся ў Маскву, дзе працаваў у адным з маскоўскіх чыгуначных дэпо. У верасні 1941 года ў Маскве быў сфарміраваны спецыяльны атрад з чыгуначнікаў і НКУСаўцаў колькасцю 41 чалавек. Камадзірам атрада прызначаны Канстанцін Заслонаў. У кастрычніку цераз лінію фронта атрад пераправілі на тэрыторыю акупаванай Беларусі для арганізацыі дыверсій. У лістападзе 1941 года Заслонаў паступіў на працу ў аршанскае чыгуначнае дэпо начальнікам рускіх паравозных брыгад. Была створана падпольная група.

Далей ва ўсіх крыніцах, якія я змог знайсці, дадзены звесткі проста непраўдападобныя. Падпольная група дзейнічала ўсяго тры месяцы. Але за гэты час, калі верыць афіцыйным крыніцам, група ажыццявіла каля сотні крушэнняў цягнікоў, падарвала 93 паравозы, вывела са строю сотні вагонаў і цыстэрнаў. І ўсё гэта здзейснена пры дапамозе самаробных мін, замаскіраваных пад вугаль. Трэба дадаць, што Заслонаў прывёў з сабой у Оршу ўсяго 7 чалавек з 41. Астатнія загінулі, памерлі ад хвароб, ці адсталі абяссіленыя. Каб здзейсніць столькі дыверсій, колькі іх здзейсніла група Заслонава за тры месяцы, трэба было кожную ноч рабіць па 4–6 дыверсій, што немагчыма фізічна. Па-першае, і чыгуначнае дэпо і персанал, які там працаваў, знаходзіліся пад пільным наглядам нямецкіх спецслужб. Па-другое, падпольная група Заслонава была малаколькаснай. Па-трэцяе, самаробныя, замаскіраваныя пад вугаль міны хутчэй за ўсё былі маламоцнымі. Магчыма, феномен Заслонава — гэта міт, створаны партызанскім кіраўніцтвам, ваеннымі журналістамі, пісьменнікамі, кінематографам, прапагандыстамі.

Хачу нагадаць яшчэ пра адну дэталь, пра якую распавядаецца ў некаторых крыніцах. Справа вось у чым: група Заслонава дзейнічала ў начны час, калі адбываліся налёты савецкай авіяцыі на чыгуначную станцыю Орша. У такое можа паверыць толькі наіўнае дзіця. Налёт авіяцыі, бамбёжка — гэта адзін з самых жахлівых відаў бою. Падчас яго любы чалавек, у тым ліку і салдат і камандзір забывае пра ўсё, толькі б знайсці любое месца, каб укрыцца. А вось для падпольшчыкаў групы Заслонава налёт авіяцыі, выбухі бомб — гэта як святочны феерверк. Не ведаючы страху, яны кідаюцца ў самае пекла. У кішэні самаробная вугальная міна велічынёй з бульбіну, пры дапамозе якой быццам бы можна падарваць паравоз. А раніцай пасля такой цяжкай і небяспечнай ночы падпольшчыкі, як ні ў чым не бывала, прыбывалі к акупантам на працу і рыхтавалі паравозы для адпраўкі к фронту цягнікоў з тэхнікай і папаўненнем для нямецкіх дывізій.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)