Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 134
Перейти на страницу:

А зараз давайце на хвіліну ўявім сабе, што тыя «каля сотні цягнікоў і 93 паравозы» на самай справе былі пушчаны пад адхон ці ўзарваны. Узнікае пытанне, які лёс напаткаў паравозныя брыгады? Я не чыгуначнік, магу памыляцца, але мяркую, што ў склад паравознай брыгады ўваходзіла 5–6 чалавек: машыніст, яго памочнікі, качагары, слесары… А гэта азначае, што ў выніку дыверсій, здзейсненых падпольнай групай Заслонава, загінула каля тысячы, а можа і больш, ні ў чым не павінных людзей, пераважна беларусаў, вопытных чыгуначнікаў, якіх так не хапала пасля вайны. Трэба дадаць, што, магчыма, пасля кожнай дыверсіі акупацыйная адміністрацыя шукала вінаватых і расстрэльвала людзей, якія да гэтага не мелі ніякага дачынення. Хтосьці лічыць, што вось такія дыверсіі — гэта подзвіг, геройства падпольшчыкаў. А на маю думку, мякка кажучы, — гэта неабдуманыя дзеянні. Калі сказаць прама, гэта злачынства супраць мірнага насельніцтва. Дзень вызвалення не наблізілі, а людзей пагубілі.

Падпольная група Заслонава дзейнічала нядоўга. На пачатку сакавіка 1942 года з-за пагрозы арышту падпольшчыкі ўцяклі ў лес. Гэта і было пачаткам стварэння партызанскага атрада. 14 лістапада 1942 года Канстанцін Заслонаў загінуў. 7 сакавіка 1943 года яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.

Канстанцін Заслонаў — адзін з самых вядомых падпольшчыкаў, камандзіраў партызанскіх атрадаў. Адразу пасля вайны пра яго напісаны раманы, аповесці, п’есы. У 1949 годзе на экраны кінатэатраў выйшаў мастацкі фільм «Канстанцін Заслонаў», у галоўнай ролі якога здымаўся папулярны кінаартыст Уладзімір Дружнікаў. Савецкія людзі вывучалі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны па мастацкіх творах. Фантазіі пісьменнікаў, журналістаў, кінарэжысёраў яны ўспрымалі як рэальныя падзеі. Імя Героя Савецкага Саюза і кінагероя Канстанціна Заслонава стала масава прысвойвацца чыгуначным станцыям, навучальным установам, вуліцам. Так, я знайшоў 26 гарадоў Расіі, 17 гарадоў Украіны, 9 гарадоў Беларусі, у якіх вуліцам прысвоена імя, Канстанціна Заслонава. І гэта добра. Сваімі героямі трэба ганарыцца. Але трэба памятаць, што адна і тая асоба для адной часткі насельніцтва можа быць героем, для другой злачынцам.

Вышэй я назваў некалькі прозвішчаў камандзіраў партызанскіх атрадаў. Я іх не выбіраў спецыяльна, браў адвольна. І сярод іх ніводнага беларуса. Амаль усе яны і іх атрады закінуты на тэрыторыю акупаванай Беларусі па аднаму і таму сцэнарыю. Партызанскі рух на Беларусі — гэта з’ява не беларуская, яна навязана звонку. У кнізе Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941–1944 гг.» я знайшоў такія звесткі:

«Савецкія партызаны дзейнічалі таксама і за межамі тэрыторыі СССР. Каля 25 тысяч іх змагалася ў Польшчы і Чэхаславацкай Рэспубліцы, дзе яны падтрымлівалі камуністычнае падполле…»

Я не думаю, што палякі, чэхі, славакі гэтых савецкіх партызан лічылі польскімі, чэшскімі, славацкімі. Так і ў нас маюцца ўсе падставы, каб не лічыць савецкіх партызан беларускімі.

Сяргей Захарэвіч у сваёй кнізе «Партызаны СССР. Ад мітаў да рэальнасці» паставіў тры галоўных пытанні і даў адказы на іх: «Пытанне 1-е. Ці з’яўляецца партызанскі рух усенароднай з’явай? Адказ: не». Я поўнасцю згодзен з гэтым. І гэта добра разумеюць нават тыя, хто спрабуе даказаць адваротнае. Але яны не здольны адмовіцца ад мітаў, якія самі для сябе стварылі.

«Пытанне 2-е. Ці быў партызанскі рух эфектыўным з ваенна-стратэгічнага пункту гледжання? Адказ: не». Тут я хацеў бы паспрачацца з Сяргеем Захарэвічам. Мой адказ на яго 2-е пытанне: «І не і так». Каб адказаць адназначна, трэба ўдакладніць, якая задача ставілася Крамлём перад савецкімі партызанамі. Калі дапусціць, што перад імі стаяла задача змагацца з акупантамі, то я згодзен з Сяргеем Захарэвічам — гэтая мэта не дасягнута. А калі дапусціць, што перад партызанамі была пастаўлена задача змагацца супраць мірнага насельніцтва, то тут яны дасягнулі вялікіх поспехаў. Гэта падцвярджае і сам Сяргей Захарэвіч сваім 3-м пытаннем: «Чым увогуле быў партызанскі рух для акупаваных рэгіёнаў?» І ён жа дае адказ: «Працягам даваеннай рэпрэсіўнай палітыкі савецкай улады».

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)