Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 134
Перейти на страницу:

Так ці інакш, ніжэй я яшчэ буду вяртацца да партызанскай тэмы. У сваіх разважаннях я не асвятляю падзеі, я выказваю свае меркаванні пра падзеі Другой сусветнай вайны, якія закранулі мяне, маю душу. Пагаджацца са мной ці не — гэта справа чытачоў. Кожны мае права на сваю думку. Хтосьці скажа, што я злоснічаю, прыніжаю вялікі подзвіг савецкага народа. Менш за ўсё я хачу кагосьці пакрыўдзіць. Я проста хачу, каб гісторыя вайны была праўдзівай. Зараз мы маем замест гісторыі вайны прымітыўныя міты.

Партызаны Арміі Краёвай

Гэта з’ява больш польская, чым беларуская, хаця шчыльна датыкнулася да Беларусі. Усім вядома, што ў верасні 1939 года на Польшчу напалі два крыважэрных агрэсары — Германія і СССР. Немцы перайшлі польскую мяжу 1-га верасня. Калі пачалася вайна, насельніцтва Заходняй Беларусі (Крэсы Всходне) адсунула на потым свае прэтэнзіі да Польшчы, паводзіла сябе мірна да палякаў. Беларусы не ўхіляліся ад прызыва ў Польскае войска і нават ішлі ў яго ахвотна. Яны разам з палякамі змагаліся за Польшчу.

Савецкая прапаганда распаўсюджвала чуткі, быццам бы Польшча не аказвала немцам ніякага супраціву. Я не згодзен з гэтым. Польская армія аказала мужны супраціў захопнікам. Простыя салдаты і афіцэры, — палякі, украінцы і беларусы праяўлялі на палях бітвы гераізм. Так, ужо 9-га верасня немцы паспрабавалі авалодаць Варшавай, але спроба была безпаспяховай. Было праведзена яшчэ некалькі штурмаў сталіцы Польшчы, апошні адбыўся 27 верасня. І на гэты раз у немцаў нічога не атрымалася. Але з-за адсутнасці забеспячэння горада боепрыпасамі, харчаваннем штаб абароны Варшавы прыняў пастанову капітуляваць. Гэта адбылося 28–29 верасня 1939 года. Вось яшчэ прыклад гераізму: 7 верасня нямецкая 40-тысячная групіроўка пад камандаваннем Гудэрыяна пачала атаку польскіх умацаванняў пад Візнай. Жменька польскіх салдат і афіцэраў, усяго 720 чалавек, трымалі абарону да 10 верасня.

Польшча яшчэ змагалася, баі працягваліся да 6-га кастрычніка, а ў Маскве яе ўжо падзялілі — 28 верасня была падпісана дамова «Аб сяброўстве і межах паміж СССР і Германіяй».

Безумоўна, нямецкая армія была мацней за польскую, але, як бачым, не настолькі моцная. Немцам патрэбна была перадышка, каб перагрупіраваць сілы, падцягнуць сілы. Яны панеслі адчувальныя страты: 8400 салдат і афіцэраў забітымі, 4500 зніклых бяз вестак, 30 000 параненых. Палякі нанеслі немцам значны ўрон і ў тэхніцы: знішчана 993 танкі і бронемашыны, 400 гармат, 900 самалётаў. Польшча магла яшчэ нейкі час пратрымацца і дачакацца дапамогі ад Францыі і Англіі. Але тут руку дапамогі працягнуў СССР. Рука дапамогі была працягнута не заходнім беларусам і заходнім украінцам, СССР працягнуў руку дапамогі свайму хаўрусніку — фашысцкай Германіі. Гэта адбылося 17 верасня 1939 года. СССР груба парушыў Рыжскі мірны дагавор ад 18 сакавіка 1921 года.

Ужо з першых дзён акупацыі ў Заходняй Беларусі пачаўся супраціў савецкім акупантам, а ў Польшчы — нямецкім. Можна лічыць, што гэта і стала пачаткам узнікнення Арміі Краёвай. Афіцыйна АК і партызаны АК былі створаны загадам польскага эміграцыйнага Урада ў Лондане 14 лютага 1942 года. Перад гэтымі ваеннымі ўтварэннямі стаяла задача — аднаўленне Польскай дзяржавы ў даваенных межах. Да 1943 года партызаны савецкія і польскія між сабой захоўвалі нейтралітэт. Напачатку 1943 года сітуацыя змянілася. У лютым месяцы ўсяму свету стала вядома пра Катынскую трагедыю. Жыхары акупаванай Смаленшчыны паказалі немцам месца, дзе былі пахаваны польскія палонныя афіцэры, расстраляныя савецкімі органамі НКУС. Немцы стварылі міжнародную камісію і правялі эксгумацыю астанкаў цел. Злачынствы, здзейсненыя савецкім рэжымам, былі пацверджаны. Адносіны паміж польскім і савецкім урадамі пагоршыліся. На тэрыторыі Заходняй Беларусі прамаскоўскіх партызан было няшмат. Але калі на свет з’явілася Катынская справа, партызанскае кіраўніцтва стала тэрмінова перакідваць туды новыя атрады. Вышэй я ўжо казаў, што і цераз маю вёску Нябышына напачатку 1943 года прайшлі на захад партызанскія брыгады Шляхтунова і Мядзьведзева. Калі ў Заходніх абласцях сілы былі накоплены, выйшаў загад Цэнтральнага штаба партызанскага руху ад 22.06.1943 года за подпісам Панамарэнкі, які прадугледжваў разрыў адносін з партызанамі АК і іх раззбраенне. Па сваёй сутнасці загад быў злачынным, ён прадугледжваў нават ліквідацыю тых палякаў, якія былі ў складзе прамаскоўскіх партызанскіх атрадаў. З гэтага часу на тэрыторыі Заходняй Беларусі паміж партызанамі АК і прамаскоўскімі партызанамі пачаліся сапраўдныя баі. Гэта быў сапраўдны падарунак немцам. Хачу адзначыць, што ў маю вёску Нябышына партызаны АК ні разу не заходзілі. Таму ў мяне пра іх няма асабістага ўражання. Але зараз пра гэта можна прачытаць — на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя пра Армію Краёву і партызан АК напісана шмат кніг і ў СМІ з’явіўся шэраг публікацый. Так у 1994 годзе ўбачыла свет кніга Яўгена Сямашкі «Армія Краёва на Беларусі». Перакладзена з польскай на рускую мову кніга Уладзіслава Андэрса «Без последней главы». З’явілася шмат публікацый у друкаваных СМІ. Так газета «Звязда» на сваіх старонках змясціла артыкулы ў нумарах:

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)