Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 134
Перейти на страницу:

— за 11.02.1993 г. Сланеўскі А. «Армія Краёва: Стрэл з мінулага»;

— за 30.01.1993 г. Хацкевіч А. «Армія Краёва: што мы пра яе ведаем»;

— за 23.10.1993 г. Корсак А. «Страсці вакол Арміі Краёвай разгараюцца».

У «Беларускім гістарычным часопісе» ў нумарах 1–2 за 1994 год змешчаны артыкул А. Хацкевіча «Арышты і дэпартацыя ў Заходніх абласцях Беларусі (1939–1941)».

Шмат артыкулаў на гэту тэму можна знайсці і ў іншых выданнях. З высновамі аўтараў артыкулаў можна пагаджацца, можна не пагаджацца. Гэта залежыць ад таго, якое ў каго стаўленне да гэтага перыяду гісторыі Беларусі і Польшчы. Адны лічаць, што 17 верасня 1939 года СССР працягнуў руку братняй дапамогі заходнім беларусам, якія марылі ўз’яднацца з БССР. Другія лічаць, што 17 верасня СССР здзейсніў акт агрэсіі супраць Польшчы, што заходнія беларусы замест польскага прыгнёту атрымалі больш жорсткую савецкую акупацыю. І першыя і другія маюць рацыю. Асабіста я на баку апошніх.

Паліцэйскія фарміраванні

За ўвесь час нямецкай акупацыі мне давялося бачыць толькі аднаго паліцая — нашага аднавяскоўца. Нічога кепскага пра яго я сказаць не магу, таму што ў сваёй вёсцы ён нікому шкоды не нарабіў. А вось у час блакады ў маі 1943 года паліцаі, якія прыбылі з боку Докшыц, абрабавалі нашу вёску і забілі чалавек 25–30. Аб гэтым вышэй я ўжо расказаў. Пасля вайны, калі я вучыўся ў школе, на афіцыйным узроўні не ўспаміналі ні пра вайну, ні пра партызан, ні пра немцаў, ні пра паліцаяў. Наступіла зацішша. Так, паявіліся літаратурныя творы, кінафільмы, але, мякка кажучы, яны былі далёкія ад праўды. Памятаю, у 1952 годзе ў Бягомлі адбыўся суд над былым паліцаем, але ён прайшоў без асаблівай агалоскі.

З беларускіх пісьменнікаў, на маю думку, сама яскрава вывеў вобраз паліцая Алесь Адамовіч у сваёй аповесці «Карнікі». Ён паказаў, што гэта з’ява інтэрнацыянальная. У яго аповесці ёсць паліцаі-беларусы Карасёў, Дабраскок, Сілін. Ёсць украінская рота, у складзе якой «галісійцы, бандэраўцы». Яе камандзір — Мельнічэнка. Камандзір рускай роты — былы камадзір узвода Чырвонай Арміі малодшы лейтэнант Белы, ураджэнец Краснаярскага края. «Змрочны ён, гэты сібірак Белы…», — такую характарыстыку дае яму Алесь Адамовіч. Руская рота складаецца з паліцаяў-«маскалёў». Сказаць такое, што паліцаі маскалі, ці маскалі паліцаі — гэта смелы ўчынак пісьменніка, бо кніга выйшла ў «застойным» 1981 годзе. Упамінаецца паліцай па нацыянальнасці француз. Ён больш гуманны, чым свае «савецкія паліцаі», адчувае на сваёй душы цяжар, калі яму загадваюць расстрэльваць мірных людзей. Ён звяртаецца да паліцая, па прозвішчу Тупіга, каб той зрабіў гэтую справу за яго. Тупіга — ураджэнец Днепрапятроўскай вобласці, але з 1933 года пражываў у Беларусі. Мне здаецца, што гэта галоўны персанаж аповесці, яе стрыжань. Не было б Тупігі, не атрымалася б і аповесці. У сваіх думках ён часта размаўляе сам з сабой. Аўтар шмат разоў карыстаецца гэтым прыёмам. Але ж як ён мог прачытаць думкі Тупігі? Для гэтага трэба паставіць сябе на месца паліцая і ўявіць, як бы ты сам паступіў у тых абставінах. Хутчэй за ўсё аўтар вось так змадэліраваў тыя думкі і ўклаў іх у галаву і ў вусны «героя» ці «антыгероя» аповесці.

Чытаючы аповесць Алеся Адамовіча «Карнікі», можна прыйсці да высновы, што ў пэўных умовах чалавек можа стаць і партызанам і паліцаем, і патрыётам і здраднікам. Мы ж бачым, што сярод паліцаеў шмат ваеннапалонных — былых чырвонаармейцаў. І ў ролі камандзіраў паліцэйскіх падраздзяленняў выступаюць былыя афіцэры Чырвонай Арміі. Мне не надта падабаецца слова «здраднік». Тут трэба разбірацца, што прымушае чалавека станавіцца на такі шлях. Бывае і так, што для адной часткі насельніцтва — гэта здраднік, а для іншай — гэта герой. Слова «злачынец» больш універсальнае. Паліцай Тупіга — кулямётчык. Ён не расстаецца з кулямётам, але ў яго ёсць і пісталет. Часам у глыбіні яго душы прачынаецца «спачуванне» да чарговай ахвяры. Так ён двума стрэламі з пісталета забівае гадавалае дзіця, каб не паліць яго жывым. Згарэць у агні — смерць больш пакутлівая.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)