Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 134
Перейти на страницу:

Я гут нічога не згушчаю і ні ў якім разе не апраўдваю немцаў. Але пра нямецкія злачынствы напісана вельмі шмат, а партызаны застаюцца гэткімі чыстымі, пушыстымі. Пара сказаць праўду і пра іх.

З. Расклад сіл на акупаванай тэрыторыі Беларусі

Немцы

У часы акупацыі гэта была самая моцная ўзброеная сіла на нашай тэрыторыі. Колькі іх было, дакладнай лічбы я не знайшоў. Хутчэй за ўсё іх колькасць вагалася з цягам часу. Трэба ўлічваць і тое, што Беларусь у часы акупацыі не была адзінай адміністрацыйнай тэрыторыяй, яна была падзелена на некалькі частак.

У цэнтры вакол Мінска была створана Генеральная акруга «Беларусь». Генеральным камісарам акругі быў прызначаны Вільгельм Кубэ. У яе склад увайшло 68 з 200 раёнаў даваеннай Беларусі з насельніцтвам 3,1 млн. чалавек. Генеральная акруга «Беларусь» была падзелена на 9 больш дробных акруг — гэбітаў: Баранавіцкая, Вілейская, Ганцавіцкая, Глубоцкая, Лідская, Мінская, Наваградская, Слонімская, Слуцкая. Горад Мінск быў выдзелены як 10-я акруга.

У Тылавы раён групы армій «Цэнтр» увайшлі Віцебская і Магілёўская вобласці, большая частка Гомельскай, усходнія раёны Мінскай і некалькі раёнаў Палескай вобласці.

У склад Беластоцкай акругі ўвайшлі Беластоцкая вобласць і Паўночная частка Брэсцкай вобласці.

Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Гомельскай, Пінскай і Палескай абласцей апынуліся ў складзе Рэйхскамісарыята «Украіна».

Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці і частка Баранавіцкай увайшлі ў Генеральную акругу «Літва».

Усё трагічнае, што адбывалася на акупаванай Беларусі, шмат якія гісторыкі—даследчыкі Другой сусветнай вайны, пісьменнікі, прапагандысты ды іншыя звязваюць з асобай Вільгельма Кубэ. Але як я сказаў вышэй, у Генеральную акругу «Беларусь», дзе ён быў Генеральным камісарам, уваходзіла ўсяго 68 раёнаў даваеннай Беларусі, што складала ўсяго 34 % ад агульнай іх колькасці. Трэба адзначыць і тое, што Генеральны камісарыят Беларусь на чале з Вільгельмам Кубэ быў органам грамадзянскай адміністрацыі. І гэты орган не яўляўся такім усёмагутным, як нам спрабавала прадставіць савецкая прапаганда.

На акупаванай Беларусі існаваў самастойны ваенны апарат групы арміяў «Центр», які не падпарадкоўваўся Генеральнаму камісарыяту. У яго склад уваходзілі вайсковыя часці вермахта і СС, а таксама паліцыя і абвер.

Паралельна з ваеннымі ўладамі на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі і самастойныя органы СС, куды ўваходзілі вайсковыя часці СС, паліцыя бяспекі, жандармерыя, нямецкія паліцэйскія фарміраванні ды іншыя.

Як бачна з усяго сказанага, становішча на Беларусі было складанае. На яе тэрыторыі размяшчаліся разнашэрсныя фарміраванні, перад якімі стаялі свае задачы: ахова чыгункі, мастоў, складоў, бяспека руху эшалонаў з ваеннымі грузамі, падтрыманне парадку на акупаванай тэрыторыі ды шэраг іншых задач. Нямецкія гарнізоны і камендатуры размяшчаліся ў гарадах, раённых цэнтрах, на чыгуначных станцыях. Трымаць пад кантролем кожную вёску ў немцаў, магчыма, не хапала сіл і сродкаў. Ды і такой неабходнасці не было. Насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ніякага супраціву не аказвала. Дробныя, адстаўшыя ад фронту, групы чырвонаармейцаў і групы партыйных функцыянераў і чыноўнікаў, якія хаваліся ў лясах, для немцаў ніякай пагрозы не складалі. Рэальная пагроза з іх боку была толькі нам, мірнаму насельніцтву.

Да 1943 года мы з немцамі суіснавалі мірна. Аб гэтым я сужу па становішчы, якое склалася ў маёй вёсцы Нябышына. Я магу пералічыць на пальцах адной рукі, колькі разоў я бачыў немцаў на працягу ўсёй акупацыі.

Партызаны прамаскоўскія

Пра іх досыць падрабязна я ўжо расказаў у папярэдніх раздзелах. Але гэта быў мой уласны досвед, які я атрымаў за часы нямецкай акупацыі. Таму, рыхтуючы 2-е выданне, я вырашыў пашукаць звесткі пра партызанскі рух у афіцыйных крыніцах. Пры знаёмстве са шматлікімі энцыклапедычнымі даведнікамі і сайтамі па гэтай тэматыцы, я ўсялякі раз натыкаўся на адну і тую ж фразу, што партызанскі рух на Беларусі з першых дзён вайны меў масавы агульнанародны характар. Пры гэтым прыводзіцца лічба, што к канцу 1941 года колькасць партызан дасягнула 12 тысяч. Дык якая тут масавасць? Дзе тут агульнародны рух? 12 тысяч чалавек — гэта партыйныя функцыянеры і чыноўнікі, якія не паспелі эвакуіравацца і хаваліся ў лясах, гэта купкі адстаўшых ад фронту чырвонаармейцаў, гэта групы і атрады дыверсантаў і так званых арганізатараў, якіх за 1941 год было падрыхтавана 7200 чалавек і перакінута праз лінію фронта на тэрыторыю акупаванай Беларусі. У асноўным гэта былі НКУСаўцы. Яны арганізоўвалі ў партызанскія атрады самі сябе.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)