Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 152
Перейти на страницу:

- Камень я схапіў па дурасці. Гэта не работа. А ты з чаго так азвярэў, Раланд?

I пашкадаваў, што задаў пытанне. Вочы новага сябра, у першы і ў апошні раз, што я яго ведаў, чорныя, бліскучыя вочы былі каламутна-шызыя ад ярасці. Нібы плеўка засцілала іх, нібы дымка. Такая, якая бывае на чорным вінаградзе.

- Хлусню ненавіджу, - выціснуў ён. - Калі брэшуць -

ненавіджу.

- А яшчэ чаго ты ненавідзіш? - іранічна спытаў Багдан.

- Несправядлівасць ненавіджу, - хлопца нібы крыху адпусціла, і нечакана ён усміхнуўся ранейшай добрай, белазубай усмешкай. - Хопіць ужо. Занадта хлеб добра пахнуў. I людзі ідуць і глядзяць. Не, хлопцы, гэта мы добра зрабілі. А і сапраўды, пад'есці б чаго.

- Съешьте эти тартинки, мистер Дмитренко, - сказаў Кульба. - И выпейте стакан этого доброго старого кларета. Это подкрепит ваши силы.

Мы зарагаталі.

- Кларэт - кларэтам, а падмацавацца б трэба, - сказаў Багдан.

- Стоп! - узняў руку Ролік. - У руіны, хлопцы.

Праз нейкую хвіліну мы сядзелі ў былым "двары" разнесенага ўдруз дома. Двор увесь зарос вялізнымі, у паўтара чалавечых роста лопухамі, якія даўно пайшлі ў ствол. На вяршынях ствалоў вожыкамі прымасціліся дзяды, якія так зручна ляпіць знаёмым у спіны, здаравенныя дзяды, зялёныя, з малінавымі шапачкамі.

Мы лупілі гэтыя ствалы з самага нізу, здзіралі з іх скуру і агалялі белую пругкую мякаць.

- Гэх, солі б, - уздыхнуў Жэнька. - Каб яшчэ соль, дык гэта ўвогуле было б поэзі. Наслаждзец суцэльны.

Ролік выцягнуў з-пад сто разоў мытай футболкі бруднаваты вузлік:

- Знойдзем і соль.

Праз хвіліну мы мачалі лопухавыя сцябліны ў буйную соль і апляталі так, што за вушамі пішчала.

- Эх, каб гэта яшчэ хлеба, - уздыхнуў Багдан.

- Распанеў, - пырснуў Жэнька, - а мо вашамосць з'ела б труфеляў з анчоўсамі?

- Ну вось, - сказаў урэшце Ролік. - А цяпер дэсерт. Той, што за гумном.

Вылезлі мы з руінаў толькі тады, калі напалову абдзерлі шаўковіцу, якая расла тут жа, у закутку між муроў, што зберагліся нейкім дзівам. Раты ў нас былі чорныя, але прынамсі хаця не так смактала ў жываце.

- Набарабаніліся, - залупіўшы футболку і ляскаючы сябе па загарэлым пузе, сказаў Ролік. - Ну, цяпер і ў дарогу можна. I ведаеце, якую мы яшчэ даброту атрымалі? Га?

- Нонкі няма! - з захапленнем гікнуў Жэнька.

- То ж бо! Як да камянёў, так іхняга племя з сабакамі не знойдзеш.

Мы падышлі да трамвайных рэек. Пасярэдзіне Крашчаціка была ачышчана вузкая палоска дарогі, амаль сцежка. I на рэйках стаяў куртаты трамвайчык, "запрэжаны" ў платформу. Платформа была загружана бітай цэглай, брыламі гэтай самай цэглы і ўламкамі бетону, з якога змеямі тырчала ржавая пакручаная арматура,

- Хлопцы, - сказаў Дзмітрэнка. - Як толькі зазвоніць -чапляйся. Чаго нам аж да плошчы Калініна пешшу тупаць.

...Трамвай крануў з месца. I паплылі, паплылі, паплылі перад намі віды, адзін жахлівей за другі.

Дамы, падобныя да выветраных скалаў у пустэльні, страшныя, немыя, як пачварныя старажытныя замкі. Бетонныя брылы хістаюцца на арматуры, ледзь наляціць вецер. Патокі друзу, жвіру і пяску сплываюць між іх. Дамы, разбітыя ўшчэнт, і дамы, разрэзаныя, як пірог, і таму яшчэ больш страшныя, з рэшткамі шпалераў на сценах, з перакінутым, разбітым раялем. Дамы, яшчэ зусім нядаўна жывыя і цёплыя, а цяпер - мёртвыя шкілеты былога дабрабыту, радасці, любові да дзяцей.

Мы маўчалі. Нам было кепска, як ніколі.

- А кандзіцерскую на тым рагу памятаеш? - спытаў Жэнька. - Дзве трубачкі і вады з сіропам колькі хочаш: і апельсінавай, і яблычнай, і...

- Змоўч, - глухім голасам сказаў Ролік. - Тут жыць болей немагчыма. Не таму, што немагчыма, а... з сораму потым здохнеш, вось што. I калі сорам гэты ў нас яшчэ не зусім прапаў, то чым хутчэй мы задуманае зробім - тым лепей. Біць за гэта трэба, аж пакуль жоўцю рыгаць не пачнуць.

Памаўчаў.

- Наконт шауковщы. Трэба і яе набраць і насушыць у запас. На лопухах не выедзеш. У лаўры, ля падземнага хода, яе -гай! Дарослыя, так званыя, туды не лазяць. А мужыкоў нашага ўзросту там, відаць, чорт ма! На даху сушыць будзем.

- Нішто прыдумка, - буркнуў Баг дан.

Платформа раптам спынілася, і не паспелі мы спахапіцца, як над яе краем з'явілася, нібы выплыла поўня, круглае чырвонае аблічча з рудымі запарожскімі вусамі.

- Т-та-ак, - сказала поўня. - А я вязу дый думаю - а хто гэта ў мяне, а што гэта за вераб'і на платформе цывікаюць? Аж гэта паны Ракфелеры надыбалі ўласны трамвай. Міла. Ну, і куды паедзем? На звалку, куды я гэты друз адводжу? Або проста ў КПЗ?

Мы злезлі з платформы і пачалі перямтняттття з нагі на

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 152
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)