Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 152
Перейти на страницу:

нагу.

- Гм. Чаго вы топчацеся? Чаго? Вы што, мядзведзі ў клетцы? Я ж чалавечай мовай кажу: надыбалі трамвай, то куды везці?

Першы акрыяў Жэнька. Ступіў шаг наперад і гжэчна пакланіўся:

- Прабачце, мілорд. Але не біць жа нам пяты па такім дрэнным бруку? Ну, мы і скарысталіся з гэтай карэты, якая дзяржаўная, а значыць, і наша. Аб чым крык? Калі справа ў аплаце, то атрымаеце па чэку ў банку Ракфелераў. Маім банку.

Важаты літаральна анямеў ад гэткага нахабства.

- Вы... Вы... Акыш!

- Якое, аднак, дзікунства цэй украінскі народ, - сказаў Ролік. - Ач, він навіть нэ знае, що такэ чэк.

Невядома, чьш бы ўсё гэта скончылася, але тут з-за брылы скочыла даўганогая запыленая істота, крутнулася пад рукамі важатага, прабегла паўз нас і спынілася на бяспечнай адлегласці.

- Божа, - толькі і сказалі ў адзін голас важаты і Ролік. -

Божа!

- Што ж, вы думаеце, я не ведала, як вы дабірацімецеся?

- хіхікнула Нонка. - Раз на Дніпро, то іншай дарогі вам няма.

Важаты махнуў рукой. Мы змрочна папляліся да Купецкага саду.

- Слухай, - сказаў Ролік. - Што ты цягаешся за намі? Хто цябе прасіў, зараза? Сумленне ты маеш?

- Маю, - нявінна сказала яна.

- Не, - сказаў Жэнька, - я ўжо ніколі ад яе не адвяжуся. Я пайду ў кіно - яна будзе лупіцца на мяне з экрана. Буду чытаць кнігу - гэта будзе кніга пра яе. Я буду паміраць - я н а будзе абціраць мне лоб і чытаць нада мною малітвы. А калі я здохну і буду стаяць перад уваходам у пекла - першая, каго я там убачу -гэта зноў будзе яна. I яна возьме мяне пад руку, каб праскочыць са мною і не адвязацца ўжо ніколі, ніколі.

Мы мінулі кінатэатр "Паўлін" (гэта мы яго так назвалі) з яго вясёлкавай мазаікай і паныла папляліся алеямі. Ролік убачыў, што войска ягонае павесіла нос і мае страшэнную патрэбу ў нечым такім, што ўзбадзёрыла б яго. Віна мы тады не пілі, а нават каб і прыйшла нам у галаву такая фантазія, яна б ніколі не стала рэальнасцю з-за адсутнасці грошай. Патрэбен быў жарт.

Наводдаль сядзеў на лаўцы нейкі афіцэр. Ролік пачухаў патыліцу:

- Вось, што хлопцы. Выпрабуем, якія нервы ў гэтых... дарослых? А то ваяваць мы для іх маленькія, помсціць -маленькія, подзвігі рабіць - маленькія. Вялікія мы толькі, калі двойкі хапаем ці насваволім. Вялікія мы толькі цэглу на суботніках цягаць. То што, зробім?

- Як? - спытаў Багдан.

- А вось так. Як толькі мы падыходзім да лаўкі - вы па майму сігналу строга ў адну секунду выкрыкваеце кожны адно слова. Ты, Багдане, "ачы", ты, Жэнька, "пічы"... Э-э, хлопцы, стоп! Аднаго чалавека не хапае.

- Ды, можа, і без аднаго? - спытаў я.

- Не, брат, эфект не той будзе, - Ролік насуплена ўзважваў нешта і раптам крыкнуў Нонцы. - Гэй, хадзі сюды! Ну, хадзі, каму я кажу? Не бойся, дзерці не будзем. Ну, я табе кажу - не будзем. Слова! - I, нібы просячы прабачэння, ціха сказаў: - Усё адно ж не адвяжацца, чума гэткая. Хай ужо ідзе побач, дідько лысы з ёю. .

Нонка падышла.

- То вось. Тады зробім перастаноўку. Ты, Жэнька, кажы "ачы". Я кажу "пічы". Ты, Нонка, "спічкі", ты, Васілько, "яшчыкі". А Багдан як самы басавіты хай крычыць "хр-рашч".

- А што будзе? - спытала Нонка.

- Усё гэта сальецца ў адно. А ў што - самі пабачыце. Мы параўняліся з лаўкай. Ваенны, лейтэнант, сядзеў і чытаў газету.

- Раз. Два. Тры!

I тут здарылася дзіўнае. Як удар перуна, над паловай саду грымнула жудаснае, нібы гэта зрабіў Гарганцюа:

- Апы-чы-і-хр-і-ашч!!!

Смачны чох, ад якога як не разрываюцца барабанныя перапонкі і ў таго, хто чхае, і ў тых, хто побач. Толькі чох пасілены ў тысячу разоў.

Ваенны здрыгануўся, і тады Ролік пакланіўся і высокім урачыстым голасам, з халяднаватай перабольшанай ветлівасцю сказаў:

- Будзьце здаровы.

Мы гатовыя былі задаць лататы, але нечакана для нас ваенны зарагатаў. У яго з вачэй цяклі слёзы, і ён толькі паўтараў:

- Ну, архараўцы, ну, залатая рота, ну, хуліганнё.

Нельга не зарагатаць самім у адказ на такі смех.

...Калі адсмяяліся, Жэнька, насмеліўшыся, сказаў:

- Таварыш лейтэнант, пакажыце наган.

Лейтэнант здалёк паказаў.

- Гэта і не наган зусім, а "вальтэр", - сказаў Раланд. -Няўдача - ты і ёсць няўдача, цюця - ты і ёсць цюця. Лопух.

- Правільна, - сказаў лейтэнант. - "Вальтэр". Трафейны. Мы паселі вакол яго на траве.

- Слухайце, таварыш лейтэнант, - сказаў Ролік, - вось мы тут спрачаліся, ці патрэбныя на фронце рукі? Якія страляць умеюць?

- Яшчэ як.

- То чаму тады...

- Ясна. Чаму маці-Радзіма грэбуе такімі магутнымі рукамі, як вашы? А таму, што і без вас рук хопіць.

- Я ў партызанах быў у сорак першым, - сказаў я. - Тады, значыць, не хапала, а зараз...

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 152
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)