Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці
Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Электронная книга - «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці». Краткое содержание книги:

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 152
Перейти на страницу:

Ён у час выказаў свае пачуцці і выліў горкую сваю крыўду. Таму што мне пачалі ўжо абрыдаць гэтыя пытанні і адказы. Як на допыце ў міліцыі. А я гэтых допытаў за гады беспрытульных бадзянняў бачыў болей, чым ён галавамыек ад бацькоў.

- Цябе як клікаць? - спытаў круглагаловы.

- Васілько Стасевіч, - адказаў я.

- Ну вось. А я Раланд Дзмітрэнка. Па-ўкраінску хаця разумееш?

- А чаго тут разумець?

- Гарно. А оцэ мая гвардыя. Гэты, з лукам, палтаўскі. Та хіба ў Полтаві людэ - у Полтаві ж галушкі.

- Багдан Цар, - адрэкамендяваўся "мужычок".

- А гэта наш ідэолаг. Бацька мой за Махном ганяўся, то казаў, што ў таго ціла тачанка була з ідэолагамі. Вось і мы яму завядзём. Жэнька, адрэкамендавацца паслу дружняй дзяржавы.

- Яўген Кульба, - ляснуў босымі пяткамі прыгожы.

Пяткі былі хаця і босыя, але не парэпаныя, белыя. Відаць,

хадзіць босым - гэта было нешта накшталт уніформы на час гульні.

I тут я здзівіўся яшчэ больш. З зарасцяў выбралася, нават скочыла, як тыгра, бо джунглі на добрую чвэрць складаліся з крапівы, дзяўчо год пятнаццаці. Схілілася, пачэсваючы вельмі доўгія, падрапаныя ногі шакаладнага колеру, пасля пацерла каленкам аб каленка, ускінула галаву - чорна-бурыя валасы цяжкай хваляй шыбанулі назад - і ўсміхнулася мне, і я ўбачыў цёмна-сінія вочы з ненатуральна велічэзнымі, па-вар'яцку вясёлымі чорнымі зрэнкамі.

- Здароў, хлопцы, здароў, новенькі. А божа ж мой, белы які. Ну, белы які.

- Зноў ты тут, - з прыхаванай пагрозай сказаў Багдан. -Зноў вяжашся.

- I не да цябе. I зусім-зусім не да цябе. Мне унь на гэтага, пляменніка, зблізу паглядзець хочацца. А месца тут ты не купіў, не купіў, кажу.

Багдан цяжка ўздыхнуў. Хлопцы паціснулі плячамі, нібы пакарыліся лёсу. А яна села насупраць мяне, абхапіла падрапанымі рукамі падрапаныя каленкі і стала бессаромна разглядаць, схіляючы галаву то на адзін, то на другі бок. Засталася, відаць, збольшага задаволеная.

- Я Нонка Юніцкая.

Калі Ролік і Багдан гаварылі на гарадской украінскай, а Жэнька - на рускай мове, хаця і са значным украінскім акцэнтам, то ў гэтай была ўвогуле не мова, а чорт ведае што. Гэта быў той паўдзённы жаргон, на якім гамоняць вялікія чарнаморскія партовыя гарады. Я не маю ні сілы, ні ўмення, ні, шчыра кажучы, жадання перадаваць усе гэтыя тропы, ідыёмы, усю безліч жывых інтанацый. Ды гэта і немагчыма, таму што больш за словы гралі тут паўдзённыя жэсты, міміка, рухі ўсяго цела. Гэта было - жах як "па-малдаванску" і дзіўна, жах як прыгожа.

Дый тып яе, калі разабрацца, быў дзіўны. Тут табе і ўкраінская і малдаўская, а можа, і кропля цыганскай крыві (я пераканаўся ў гэтым, калі пазней убачыў, як яна танцавала).

- Гэты самы, замучыў ён цябе пытаннямі. - I з чыста дзявочай логікай адразу ж спытала: - Біцца ўмееш?

- Нонка, - пагрозліва ўзвысіў голас Раланд. - Глядзі-і. Хто тут атаман?

- Хе. Тэж мне, Раланд - атаманд.

- Цыц, - Ролік ліхаманкава стараўся ўтрымаць у руках свой скіпетр. - Тут я пытаю. Страляць, бегаць умееш?

- Угм.

- Плаваць?

- Збольшага.

- То ходзімо на Дніпро. - Ролік устаў, пакінуўшы, такім чынам, апошняе слова за сабой.

II

Мы ішлі вуліцамі пустога горада, і рэдкія прахожыя здзіўлена глядзелі на нас: цуд боскі, такая вялікая група падлеткаў. Мусіць, так, са здзіўленнем і лёгкім пабойваннем глядзелі мірныя жыхары Парыжа на вясёлых мушкецёраў, якія вярталіся з начной папойкі.

Усю гэтую мушкецёрскую баладу псавала толькі Нонка. Ніхто, вядома, і не падумаў узяць яе з сабою, але ніхто і не падумаў забараніць цягацца за намі. Гонару зашмат - звяртаць увагу на дзяўчо. I вось яна цягнулася за намі кроках у дзесяці і насвіствала нешта "старарэжымнае", накшталт: "Алёша, ша! Возьми полтоном ниже, к чему Одессу-маму вспоминать?"

Мяне заўсёды здзіўляла, адкуль Чарлі Чаплін узяў гэты матыў, каб на яго аснове стварыць музыку для сваіх "Агнёў вялікага горада"? Можа, ад нейкага п'янага марачка-адэсіта ў партовым шынку?

Мы не звярталі на Нонку ўвагі. Ролік усё яшчэ быў ва ўладзе сваіх цяжкіх думак:

- На фронт цяпер трапіць - і думаць няма чаго. Бацькі падымуць хай. Зловяць, адправяць назад пад цёплы радзінны дах. Гэта яны ўмеюць.

- То што?

- А вось, кажуць, банды ў Заходняй Украіне ходзяць. Вось уцячы б, ды ў "ястрабкі".

- Табе "ўцячы", а мне, відаць, так і так гэтым займацца давядзецца. У сябе. Там, - сказаў я.

- Дый тут не дужа ўцячэш, - уздыхнуў Дзмітрэнка. -Вернуць і адтуль, як з фронту.

- Так, - сказаў я, - абклалі, як мядзведзяў. Выхаду, бадай што, і няма.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 152
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)