Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рабаваньне па-беларуску - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рабаваньне па-беларуску

Электронная книга - «Рабаваньне па-беларуску». Краткое содержание книги:

Рабаваньне па-беларуску
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 89
Перейти на страницу:

Міністар, нават не ўсьміхнуўшыся, памаўчаў і спытаў:

– І што? Выдаў?

– Выдаў, само сабой. Як без паэтаў у дзяржаве.

– Добра. Я б таксама выдаў. Але ты, Рыгор, замест анэкдотаў лепш пра справу мяркуй. Вецер у галаве нам не патрэбны. Глядзі вакол і заўважай, што адбываецца. І высновы рабі. На напоі, напрыклад, ты ўвагу зьвярнуў? Хто што п'е? Не зьвярнуў? Тады ўспомні, ці піў ты хоць раз нешта акрамя піва.

Рыгор, нахмурыўшыся, цяміў.

– Маўчыш? Дык я табе скажу: ня піў. Бо ў кожнага чалавека ёсьць свой напой, які ён толькі і п'е. Але ў звычайным жыцьці гэтага не заўважаеш, як і ўсяго іншага, – міністар праглынуў яшчэ адну чарку і працягваў, – Вельмі шмат дзіўнага вакол, але я стараюся не сяродзіцца. Мяне хвалюе толькі тое, што мае дачыненьне да рэальнага сьвету, рэальнага жыцьця і рэальнае карысьці для людзей. Памятай, Рыгор: жыць можна, і жыцьцё добрае. І памятай: ад нас залежыць, як мы жывем. Калі мы чагосьці пазбаўленыя, дык нам многае дадзенае наўзамен.

– Не разумею, пра што вы?

– Я пра тое, што кожны з нас – чалавек асаблівы, – міністар ізноў напоўніў чарку. – І застуда, вярнуўшы нам разуменьне жыцьця, адкрывае вочы на гэтыя асаблівасьці і дзівацтвы, але не адбірае іх.

– Гэта значыць, у кожнага з нас ёсьць нейкія свае асабістыя дзівацтвы? Акрамя напояў?

– Абавязкова. У каго малыя, у каго вялікія, але ёсьць ува ўсіх.

– І як даведацца, якія? Асабіста я за сабой нічога гэткага не заўважаю... Але вось адзін мой сябра, Лявон, дык ён сьпіць увесь час. Гэта я разумею – дзівацтва. А сам я накшталт звычайны, як усе, нічога такога...

Міністар не адказаў і засьмяяўся, і праз гэта ягоныя вочы ператварыліся ў кароткія шчылінкі. Ён закурыў. Пасьля сэкунды ваганьня, закурыць таксама ці зьесьці цукерку, Рыгор абраў цукерку. Яму зноў трапілася чакалядная, але зараз з мармэладам усярэдзіне. Пэўна ўсе чакалядныя, падумаў Рыгор, перабіраючы ў талерцы пальцам. Міністар, назіраючы за Рыгорам і зацягваючыся тытунёвым дымам, усьміхаўся сваёй драпежнай усьмешкай. Нарэшце ён сказаў:

– Ня бі сабе галаву. Урэшце, гэта ўсё глупства. Нам эканоміку трэба падымаць, а не філязаваць. Мая даўняя мара – запусьціць у горадзе гарачую ваду, хоць бы ў цэнтры. Вось скончыш з тэлефонам, пачнем разам думаць, як падступіцца, – убачыўшы, што Рыгор ізноў не разумее, пра што йдзе гаворка, ён пакепліва спытаў: – Ты нястачы гарачае вады не заўважыў?

– Не, а што?

– Як што? Няма гарачай вады, ня льецца з крана. Халодная хоць ня ўсюды, але льецца, а гарачая наогул ня льецца.

– Я думаў, так і трэба... Гарачая толькі ў лазьне бывае, – Рыгор разьвёў рукамі.

– Што значыць так і трэба? Навошта тады другі вэнтыль на кране, калі яго адкручваеш, і нічога не цячэ?

– Думаў, запасны можа...

– Запасны... Эх ты, – міністар прамякнуў нос і ўзяўся за бутэльку.

– Годзе вам! Самі гэткім жа былі, – Рыгора пачала раздражняць начальніцкая манера міністра. Ён зьеў яшчэ адну цукерку і скамячыў фаньцік.

– Былі, былі, – няпэўна адказаў міністар, прыкметна п’янеючы. Цяпер ён расьцягваў словы і рабіў паміж кароткімі сказамі значныя паўзы, – Але з тых часоў шмат зьмянілася. Я ганаруся тым, што мне ўдалося наладзіць. Працуе цэлы комплекс структураў. Зладжана працуе, сумленна. Нялёгка ўсім, але жыцьцё наладжваецца. У нас на’т навукоўцы працуюць. Асобны дэпартамэнт.

– Навукоўцы?

– Дэпартамэнт. Вось яны філязафуюць. Але з карысьцю. Я ім паставіў заданьне – разабрацца ў тым, что адбываецца. І зразумець, як вярнуць усё на свае месцы. Ёсьць тамака адзін, Пятрусём клічуць. Разумніца. Я яму аддаў усю бібліятэку, і ён намагаецца, рухае навуку. Вывучае прыроду і формы празарэньняў.

– Празарэньняў? – Рыгор ува ўсе вочы глядзеў на міністра. – Дык іх шмат розных?

– Так. Але нас з табой яны не цікавяць. Бо да рэальнага жыцьця яны не датычацца. А мы з табою людзям дапамагаць павінныя. Мы людзям патрэбныя. Запомні гэта.

Рыгор мала што зразумеў, але на ўсялякі выпадак кіўнуў галавой.

– Цяпер шмат усякіх людцаў зьявілася. Якія хочуць жыць як матылі, – міністар паказаў рукамі порханьне крылцаў. – Усё ў іх добра і выдатна. А тым часам горад зарастае травой і пылам. На ваду ім напляваць, на электрычнасьць напляваць, на забесьпячэньне напляваць, на сувязь напляваць. Ненавіджу. Мне б яшчэ пару чалавек, такіх як ты. Мы б навялі парадак.

– Адкуль вы ведаеце, які я? – спытаў Рыгор, ізноў нічога не разумеючы. – Вы ж мяне бачыце першы раз.

– Калі чалавек ідзе з ломам у рэзідэнцыю прэзыдэнта, дык ён ведае, чаго хоча. У яго ёсьць жаданьні і мэты. Якія менавіта – усё роўна. Іх можна накіраваць у патрэбнае рэчышча. Такі чалавек, з ломам, мне патрэбны. Такі чалавек патрэбны людзям. А ў тых, – міністар паказаў пальцам кудысьці ў бок, – у тых няма ні жаданьняў, ні мэтаў. Гэта нашы ворагі, Рыгору.

5. Як Лявон экспэрымэнтаваў

Пакуль Рыгор марадзёрыў, Лявон працягваў свае навуковыя пошукі. Ён сяродзіўся на іх усё настойлівей і настойлівей, асабліва пасьля таго, як да яго закралася думка, што ў сваіх мінулых ілюзіях быў вінаваты ён сам – бо занадта шмат марыў. Народжаная гэтай думкаю прыкрасьць прывяла Лявона да вырашэньня дысцыплінаваць свой розум. Неўзабаве, за нейкую гадзіну, ён прыдумаў строгую сістэму: летуценьні і пачуцьцёвыя асалоды дазваляюцца толькі пасьля выніковай працы розуму і пабудовы хоць аднаго выразнага лягічнага ланцужка. Цяпер, прачынаючыся на сваёй паднябеснай канапе, Лявон нязьменна пачынаў чуйнаваць з разважаньняў. Ён не даваў сабе адкрываць вочы і не глядзеў на неба, пакуль не ўспамінаў усяго прадуманага перад засынаньнем і не фармаваў выразнага пляна далейшае разумовае працы. Часам Лявон дзеля большае карысьці практыкаваў нават заахвочваньне самаго сябе, прыкладам, за невялікую ўдалую думку пасьля сну ён узнагароджваў сябе тым, што зьвешваў руку з канапы ўніз і пагладжваў прахалодны бэтон. Пальцы адчувалі кожную трэшчынку і няроўнасьць, драбнюткія цьвёрдыя пясчынкі, і гэта было цудоўна.

Такія суровыя меры далі свой плён: праз колькі дзён пасьля знаёмства з бабуляй, чарговым разам аналізуючы сваё жыцьцё і ўспамінаючы падзеі апошняга тыдня, Лявон зрабіў яшчэ адно дзіўнае адкрыцьцё, гэткае ж нечаканае, як і нябытнасьць жанчын: ён ня памятаў аніводнага выпадку, каб выкарыстоўваліся грошы. У крамах ён проста браў патрэбны яму тавар і выносіў яго без аніякае аплаты.

«Навошта ж мы рабавалі банк? – Лявон скрыгатнуў зубамі з прыніжэньня і падбросіўся з боку на бок. – І наогул незразумела, як маглі мы заманіцца на грошы, калі яны нікому не патрэбныя? Адкуль мы наогул зьведалі пра іхнае існаваньне? І пра тое, што яны прызначаныя купляць? Вельмі падобна да гісторыі з жанчынамі: насамрэч іх няма, але ўсе ўпэўненыя ў адваротным. Пацешна, як бы я купляў ровар і тэлефон, калі б не застудзіўся? Прышоў бы, як ідыёт, у краму з грашыма? Зрэшты, гэта можна зьведаць: паспрабаваць даць прадаўніку грошы пасьля якой пакупкі. Як ён павядзе сябе?»

За гэтае адкрыцьцё Лявон узнагародзіў сябе шпацырам і адтэрміноўкай халоднага душа зь пераносам яго на вечар. Экспэрымэнт з грашыма яму карцела правесьці зараз жа, тым больш што сок канчаўся, і запасы тэрмінова патрабавалася аднавіць. Акрамя таго, гэта была добрая нагода каб пачаць зносіны з прадаўнікамі ў ЦУМе. Ён спусьціўся ў кватэру, да якой з часу перасяленьня на дах пачаў ужо адчуваць некаторае адчужэньне, і выцягнуў з-пад стала заплечнік з грашыма. Вытрас грошы на падлогу, абраў адзін з пачкаў, не залішне чысты і новы, сунуў яго ў кішэню, а астатнія згроб нагой назад пад стол. «Трэба было б і падручнікі нарэшце здаць... І так я ўжо спазьніўся на цэлы тыдзень. Адам Васілевіч будзе незадаволены. Зрэшты... Ці патрэбнае мне ўвогуле гэтае вучэньне і гэты ўнівэрсытэт?» Але Лявон рассудзіў не дадумваць пакуль што гэтай думкі і адкласьці яе на потым. Ён сабраў у апусьцелы заплечнік падручнікі са стала, паклаў зьверху апошні чысты рушнік і выйшаў з хаты.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)