Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 74
Перейти на страницу:

— Ну, а я пра што кажу…

Талян пляснуў далонямі сябе па грудзях.

— Во дае мой дзядзя! Я развёўся — і ён развёўся!

— А сумка, падарункі? Ці… ты зноў жаніўся?!

— Ды а я вам што кажу…

Тут любога можна было ашаламіць.

— Ну і дзядзя Адольф у мяне! Я з яго не магу!

Адольф расказаў, як разводзіўся. Усё Ірыне пакінуў. Чамадан забраў, мальберт.

— А гармонік? — спытала Ніна.

— Ну, і гармонік.

— Вось за гэта хвалю, — адобрыла Ніна. — Тут правільна паступіў. Чаго за гэтыя шмоткі трымацца. Я яшчэ як тады прыязджала, адразу заўважыла — мяшчанства адно, лішняга многа. А гэтая як, другая? — спытала пра Тамару.

— У Парыж мяне звазіла, — стрымана пахваліўся Адольф.

Ніна заморгала вачыма. Замаркоцілася.

— Бач ты, — сказала з зайздрасцю, забыўшы пра меркантыльнасць. — А мае хлопцы адны і адны… Талян — на што ўжо добры, а і ён, бач ты, не падыйшоў…

— А хто мне трэба? — Талян перагнуўся цераз стол, абняў маці, пацалаваў: — Я адну сваю мамку Нінку люблю!

— Ты не п’еш, — заўважыла Ніна. — Аніяк? Ці толькі ў нас?

— Не цягне пасля бальніцы. Сам дзіўлюся! Людзі кадзіруюцца, па знахарах ездзяць, столькі мучаюцца… А ў мяне — як пасаціжамі адшчыкнула! Мабыць, толькі так і можна кінуць — калі прышчэміць добра.

— А ясі чаго мала? Ці нясмачна пасля Парыжа?

Перакінулася гутарка на Парыж. Адольф расказаў, што паветра там ў цэнтры горада чысцейшае, чым у нас у лесе, ці на беразе рэчкі.

— Проста носам, лёгкімі адчуваеш.

— А елі што?

— Рыба, куры, мідыі, сыры, бульба, мяса, аліўкі… А-а, суп з памідораў — гаспача.

— Жабы елі, дзядзя? — згараючы ад цікаўнасці, спытаў Талян. — А то Лёнік зараз адскочыць, наловіць.

— Не. Гэта ўсё дарагое, у асобных рэстаранах, мы ў такія не хадзілі…

Лёнік, які за ўвесь абед не вымавіў ні слова, не падняў ад стала вачэй, нешта сказаў, але так ціха, што пачуў яго толькі Талян.

І Талян, як перакладчык, радасна аб’явіў усім:

— А Лёнік еў! Жабу! Заблудзіўся ў лесе, злавіў камышовую жабу, спёк і з’еў!

— І што? — спытаў Адольф.

— Смачная, — прашаптаў Лёнік, гледзячы ў талерку.

— Галоўнае, без солі, дзядзя!

— З голаду ўсё смачнае, — сказала Ніна.

— А вось я ў Парыжы смаку зусім не адчуваў. Што ні ем — усё аднолькава. Акліматызацыя, можа. А ў вас тут звычайная яечня, шкваркі, памідор… Вазьмі бульбу…

Адольф узяў бульбіну, разламаў, прысаліў:

— Сопкая, развальваецца — і пахне!

— Там усё геннамадыфікаванае, — сказала Нінка.

— Мы, дзядзя, толькі сваё ядзім! — гарлапаніў Талян. — Ядзім свяжак, п’ем пяршак! Лёнік нам дастане і кабана, і рабчыка, і ліна…

Лёнік страшэнна канфузіўся, чырванеў, не ведаў, куды падзецца.

— Што я ў параўнанні з Лёнікам? Нішто! А Лёнік — о-о-о, гэты службу ведае!

Лёнік, не могучы больш быць у цэнтры ўвагі, так засаромеўся, што не вытрымаў, ускочыў, перакуліўшы з грукатам табурэт, і кінуўся з хаты. Ніна з Талянам аніяк на гэта не адрэагавалі. Ніна толькі са скрухай паглядзела яму ўслед.

— Шкада маіх хлопцаў… Не сучасныя яны. Добрыя. Добрым цяпер не выжыць. А дзеўкі ўсе пайшлі паганыя, маркантыльныя… Самі не ведаюць, чаго ім трэба. Вось у Таляна была… Грошы… Дык ты палюбі спачатку хлопца, а тады будуць грошы.

Адольф спаважна, аўтарытэтна параіў:

— Тут трэба падыход ведаць…

— Во — правільна дзядзька сказаў! Каго я люблю, дык гэта свайго дзядзьку!

Талян не паленаваўся абысці стол і пацалаваў Адольфа ў лысіну.

— Скажа — як у дзесятку ўлепіць!

А Ніна, уздыхнуўшы, рэзюмавала:

— У Адолі шчасліва доля.

Адольф не застаўся начаваць, як яго ні прасілі.

— Ну, дык ідзі рукі памый на дарогу, — сказала Ніна.

На двары Адольф спаласнуўся з меднага, пазелянелага, як парыжскія помнікі, умывальніка каля частакола, і, выціраючы рукі шорсткім саматканым ручніком, кіўнуўшы на частакол, спытаў у Таляна:

— Ад каго так бароніцеся?

— Здагадайцеся!

— Ваўкі?

— Не, не ваўкі.

— Ну, не ведаю… Людзі?

— Не людзі.

— Здаюся.

— Падумайце яшчэ.

Талян з добрую хвіліну маўчаў, глядзеў на дзядзьку, нібы раздумваў, казаць ці не. Глыбока зацягнуўся цыгарэтай.

— Рысь! — выдыхнуў разам з дымам. — З-пад Мазыра прыйшла! Усіх кацянят з куранятамі паела!

— А можа, з-пад Лоева? — усміхнуўся Адольф.

— Калі Лёнік сказаў — з-пад Мазыра, значыць, з-пад Мазыра.

Талян узяўся правесці дзядзьку да станцыі. Усю дарогу рот у яго не закрываўся, у Адольфа звінела ў вушах ад гэтых «мамка ды мамка, Лёнік ды Лёнік».

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)