Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 74
Перейти на страницу:

«Усё ж гэта часова! Гэта ж проста эксперымент! Я ж проста спрабую, я ж не ўсур’ёз!» — у думках апраўдваўся ён перад Ірынай Бацькаўнай, перад сабой і яшчэ чамусьці перад зяцем-азербайджанцам.

«Ну калі само цячэ, у рукі падае, пад ногі коціцца — што ж мне, адфутбольваць яго?»

«Я ж не ідыёт, каб не выкарыстаць такі шанс… Я ж не хлушу, не краду, не забіваю…»

«Проста пажыву, пагляджу вопыту набяруся… Камп’ютарам авалодаю… А там, калі што не па мне — дык гэта лёгка робіцца: гармонік, мальберт забраў — і маё шанаванне! Выбачайце!»

Адольф успамінаў, як падказвала яму наіўная Тома яшчэ ў санаторыі: трэба лічыць усё як бы «творчай камандзіроўкай», «бестэрміновым адпачынкам за свой кошт».

Ну, так. Камандзіроўка. Адпачынак. А да Ірыны Бацькаўны ён у любы час паспее вярнуцца. Калі? Ну… калі прыспічыць. Можа, крыху пазней. Толькі не цяпер. Вернецца не крызісным п’яніцам, а чалавекам, упэўненым у сабе, багатым, разумным, застрахаваным ад крызісаў.

Быў тут яшчэ адзін важны момант. У глыбіні душы Адольф выдатна разумеў, што калі б не Ірына Бацькаўна — і адносіны Томы да яго былі б іншыя. Жонка з’яўлялася неабходным балансірам, які ўраўнаважваў. Не будзь яе — наўрад ці Адольф пачуваўся б у чужой сям’і прывольна. А пры такім раскладзе ў яго заўсёды была пра запас надзейная падстрахоўка — тыл быў яму забяспечаны, плацдарм для адступлення гарантаваны. Пакуль Ірына Бацькаўна маячыць недзе на заднім плане, датуль з ім будуць насіцца і тут.

ІІ

А Тома насілася з ім.

Ненасытная ў ложку, яна да ўсяго яшчэ надта ж смачна гатавала. Даведаўшыся, што Адольф аддае перавагу нацыянальным беларускім стравам, яна варыла яму капусту з белымі грыбамі, пякла бліны і рабіла мачанку са смажанымі рабрынкамі. Яйкі, мяса, сухія баравікі і салёныя грыбы купляліся толькі на базары — «свае», а капуста, бульба, цыбуля, усялякая гародніна былі з дачы.

Не забывала яна пра Адольфаў рэкамендацыйны ліст, таму рацыён яго папаўняўся курагой, разынкамі, арэхамі. Плюс па настойлівай яе просьбе ён кожны дзень аддаваў мінімум гадзіну ціхай, няспешнай хадзе перад ядою і перад сном.

З Томай праблем не было. Затое кожныя выхадныя абавязкова прыходзілі ці адстаўнік з жонкаю, ці Вадзім з Сафі і з дзецьмі. Вялага, апатычнага Вадзіма цікавілі толькі дзве рэчы: чарка і шкварка, прычым не ў пераносным плане, а ў самым што ні на ёсць прамым, менавіта — ён піў толькі гарэлку з гранёнай чарачкі і закусваў толькі падсмажанымі шкварачкамі, каб храбусцелі на зубах. Выпіць ён мог столькі, колькі налівалі, а шкваркі з’есці ўсе, што стаялі перад ім, і патэльню вымачаць лустай хлеба. Яшчэ ён ажыўляўся, калі размова заходзіла пра жанчын, або калі ў тэлевізары паказвалі любую асобу жаночага полу: ад юнай спявачкі да якой-небудзь пажылой дыктаркі. Вадзім пераставаў жаваць, сківіца ў яго адвісала, у куточках рота выступала сліна, якую ён забываў зглынуць або выцерці, на твары з’яўлася юрлівая, драпежная, ненармальная ўсмешка, ад якой Адольфу рабілася не па сабе, і нават па спіне беглі мурашкі — тады ён нават баяўся ўяўляць, што Вадзік вырабляе з сваёй Соф’яй, і колькі часу можа займацца гэтай справаю.

Красуня Сафі гаварыла «о’кей», ведала на аднолькавым размоўным узроўні — інакш кажучы, аднолькава кепска — усе мовы, якія толькі ёсць на свеце, сама вадзіла машыну, неаднойчы па справах і без справаў бывала за мяжою — і разам з тым зусім не разумела гумару. Ні разу Адольф не бачыў, каб яна ўсміхнулася.

— Вы, я чула, авалодваеце камп’ютарам, — сур’ёзна казала яна Адольфу. — Яшчэ не завялі блог? Дарэмна. Раю вам гэта зрабіць.

— Ай, я ўжо стары, — дабрадушна адказаў Адольф, на што атрымаў строгае:

— Агаворка па Фрэйду.

Яе любімай кнігай была брашура «Як дасягнуць поспеху». Сафі падсаджвалася да Адольфа, гартала старонкі, лакаваным пазногцем падкрэслівала патрэбныя, найбольш важныя месцы. Прыступка першая… другая… пятая… І ў канцы кожнай прыступкі — уменне забываць пра няўдачы, а імкнуцца толькі ўверх. Адольфу ўяўляліся галовы і плечы, па якіх трэба караскацца. Ён удыхаў яе пах, быў так зачараваны ёю, што пасля двух-трох выхадных махнуў рукой і перастаў рабіць спробы ў нечым разабрацца. Мінск! — іншая, асобная дзяржава, тут усё магчыма, і такія сем’і, як Сафі з Вадзімам, і «Вольва» з Парыжам, і такія, як Тома, чараўніцы-жанчыны, і праца, дзе нічога не трэба рабіць, пад назваю «авалодванне камп’ютарам»…

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)