Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
Жэрды, якія падтрымлівалі шацёр, былі аплеценыя белымі і залатымі кветкамі. Фрэд і Джордж замацавалі вялізны звязак залатых балёнікаў над тым самым месцам, дзе Біл і Флёр вельмі хутка сталі б мужам і жонкай.
Знадворку, над травой і кустамі жывой загарадзі, гультаявата лёталі матылькі і пчолы. Гары было крыху не па сабе. Хлопчык, аблічча якога ён прыняў, быў трохі таўсцейшы за яго, і Гары было горача ў цеснай святочнай мантыі пад спякотным летнім сонцам.
— Калі ў мяне будзе вяселле, — сказаў Фрэд, адцягваючы каўнер. — Я не буду вазіцца з ўсёй гэтай лухтой. Можаце прыходзіць, у чым захочаце, ніякіх святочных мантый, а на маці я накладу Загавор Скоўвання на ўвесь час свята.
— З ранку яна паводзіла сябе не так ужо і жудасна, — сказаў Джордж. — Трошкі знервавалася, што Персі не прыйшоў, паплакала, але каму ён патрэбен. Божа, так, памкніцеся, прэч яны ідуць. Збірайцеся, вунь яны ідуць.
У далёкім боку саду пачалі з’яўляцца людзі ў яркай вопратцы. За некалькі хвілін утварыўся натоўп, які стаў прасоўвацца праз сад да святочнага шатра. Экзатычныя кветкі і чароўныя птушкі красаваліся на капялюшах ведзьмаў, а на гальштуках ведзьмакоў паблісквалі каштоўныя камяні. Гул усхваляваных галасоў раздаваўся ўсё гучней і гучней, заглушаючы гудзенне пчол, пакуль натоўп набліжаўся да шатра.
— Файна, здаецца, я заўважыў некалькі кузін Вейл, — сказаў Джордж, выцягваючы шыю, каб лепей разглядзець. — Ім запатрабуецца дапамога з нашымі ангельскімі звычаямі, я ім дапамагу…
— Не так хутка, Ваша Высакароднасць, — сказаў Фрэд і, прабраўшыся праз гурт ведзьмаў сярэдніх гадоў, ветліва пакланіўся двум сімпатычным францужанкам, — Permetiez moi to assister vous .
Дзяўчыны хіхікнулі і дазволілі Фрэду адвесці іх унутр.
Джорджу дасталіся ведзьмы сярэдніх гадоў, Рон стаў суправаджаць містэра Перкінса, старога сябра і калегу яго бацькі, а Гары дасталася пажылая пара, абодва практычна глухія.
— Чалом!, — пачуўся знаёмы голас, калі яны зноўку вышлі з шатра і сустрэлі Люпіна і Тонкс у чарзе да уваходу. У гонар цырымоніі дзяўчына стала бландынкай.
— Артур сказаў, што ты зараз у кудзерках. Выбач за ўчорашняе, — дадала яна шэптам, калі Гары правёў іх. — Міністэрства дрэнна ставіцца да пярэваратняў у музеі, і мы падумалі, што наша прысутнасць нічога добрага не дасць.
— Усё добра, я разумею, — адказаў Гары, звяртаючыся хутчэй да Люпіна, чым да Тонкс.
Люпін усміхнуўся ў адказ, але калі яны адвярнуліся Гары, заўважыў, што на яго твары ад журботнасці зноўку з’яўляюцца маршчыны. Ён не зразумеў, чаму, але разбірацца, у чым справа, не было часу. Хагрыд, як заўсёды, дадаў да падзеі ладную дзель хаосу: ён не зразумеўшы указанне Фрэда і замест спецыяльна павялічанага і ўмацаванага магіяй крэсла ў заднім шэрагу, сеў на звычайныя крэслы, цяпер пяцёра з якіх нагадвалі вялікую груду залатых запалак.
Пакуль спадар Уізлі выпраўляў шкоду, а Хагрыд прасіў выбачэнне ў кожнага, хто толькі слухаў яго, Гары паспяшаўся да ўваходу і сустрэў Рона разам з вельмі эксцэнтрычным чараўніком. Злёгку касавокі, з белымі валасамі да плечаў, якія нагадваюць цукровую вату, чараўнік быў у капялюшы, пэндзлік якога боўтаўся ў самога яго носу, і насіў ён мантыю колеру "вырві вока" жоўты. Дзіўны бліскучы кудмень у выглядзе трохкутнага вока, звісаў на залатым ланцужку з яго шыі.
— Ксенафіліюс Лавгуд, — вымавіў чараўнік, працягваючы руку Гары. — Мы з дачкой жывем адразу за ўзгоркам, і было так ласкава са боку сям’і Уізлі запрасіць нас на свята. Я думаю, вы знаёмыя з маёй дачкой Лунай? — запытаў ён Рона.
— Так. — Адказаў Рон. — А хіба яна не з вамі?
— Яна затрымалася ў гэтым выдатным садку, жадала павітацца з гномамі, іх тут столькі! Багата чараўнікоў нават і не здагадваюцца аб тым, чым мы можам навучыцца ў гэтых мудрых маленькіх гномаў або, калі назваць іх правільна, Гномікусаў Садовусаў.
— Нашы гномы ведаюць шэраг адборных лаянак, — сказаў Рон, — але я думаю, што гэтаму іх навучылі Фрэд з Джорджам.
Луна падбегла да Гары, калі ён вёў невялікі гурт ведзьмакоў да шатра.
— Прывітанне, Гары
— Э… мяне клічуць Барні, — асалапеў ад нечаканасці Гары.
— О, так ты і імя памяняў? — спытала Луна, ўсміхаючыся.
— Як ты здагадалася?
— А, проста па выразе твайго твару, — сказала яна.
Як і бацька, Луна была апранутая ў ярка-жоўтую мантыю, а ў валасы ўпляла вялізны сланечнік. У цэлым, уражанне яна вырабляла прыемнае, пасля таго як вочы абвыкалі да незвычайнай яркасці яе ўбору. Ва ўсякім разе, на гэты раз у яе не звісалі радыскі з вушэй. Ксенафіліюс гутаркі Луны з Гары не пачуў, бо быў захоплены гутаркай са знаёмым. Развітаўшыся з чараўніком, ён абярнуўся да дачкі, Луна падняла палец і сказала: