Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Спеў аб Гаяваце
Спеў аб Гаяваце - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Спеў аб Гаяваце

Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
I было празрыстым неба, А вада, як шкло, спакойнай; З глыбіні асетр выскокваў, Бліскавіцай ззяў на сонцы; Кідаў цень на Гітчы Гумі Узбярэжны лес магутны, Верхавіны дрэў высокіх Люстраваліся ў заліве.
Як з вады густая пара, Як з лугоў туман бялюткі, Знік з аблічча Гаяваты След былога засмучэння. Так стаяў ён у чаканні Дзён святочных, пераможных, Быццам бачыў набліжэнне Тых падзей, якія прыйдуць, Аб якіх ніхто не знае.
Ён прасцёр да сонца рукі, Павярнуў на ўсход далоні, I цадзіліся праз пальцы На ягоны твар праменні. Як між лісцямі на дубе, Стракацелі сонца плямы На ягоным целе голым.
Нешта з даляў невыразных, З туманоў, з вады світальнай Уздымалася паволі, Па вадзе плыло, ляцела I яснела з кожнай хвіляй, З кожнай хвіляй, з кожнай хвіляй.
Гэта можа быць казарка? Пелікан далёкі, Шэйда, Чапля шызая, Шух-шух-га? Лебедзь-гусь, што акунае Шыю ў хвалі час ад часу?
То не лебедзь-гусь, не чапля, Не казарка, не далёкі Пелікан плывуць, лятаюць,— Гэта з вёсламі пірога То нырае, то ўсплывае, Сыпле пырскамі на сонцы; I плывуць па Гітчы Гумі З царства Вебана, з Усходу Людзі белыя ў пірозе, I плыве, ў адзенні чорным, З імі разам Белатвары Іх празорца, іх настаўнік.
I прасцёр велікадушна Гаявата рукі ўгору — Запрашэння знак гасцінны; Ён чакаў, увесь святочны, Покуль з вёсламі пірога Не прыстала да ўзбярэжжа, Покуль церціся не стала Аб пясок яна і гальку I пакуль з яе не выйшаў Госць галоўны на ўзбярэжжа.
Прывітаў гасцей святочным Гучным словам Гаявата: «Нам і вам, о чужаземцы, Урачыста свеціць сонца! З мірам людзі вас чакаюць, Запрашаюць у вігвамы; Кожны дом наш — ваш прытулак, Сэрцы нашы — дружбы дзверы,
Не цвіла ніколі ярка Так зямля, не ззяла сонца Над зямлёю так, як сёння Ззяе ў дзень сустрэчы нашай! Не было такім спакойным I для плавання свабодным Наша возера ніколі, Як для вашае пірогі.
I не быў такім духмяным Наш тытунь, а нашы нівы Не здаваліся ніколі Нам прыгожымі такімі, Як сягоння ў дзень святочны Незабыўнае сустрэчы!»
I адказваў так галоўны Госць, які ў адзенні чорным, Мовай дзіўнай і нязвычнай: «Мір табе, о Гаявата! Мір табе, твайму народу, Мір яму і дараванне, Мір Хрыста, святой Марыі!»
У вігвам свой Гаявата Вёў гасцінна чужаземцаў, Там усаджваў іх на скуры Гарнастая і бізона, Падавала ім Накоміс Ежу ў лёгкіх місках з ліпы I ваду ў драўляных кубках — Кубках, робленых з бярозы, Люлькі Міру запаліла.
Жыхары сяла сівыя I ўсе воіны-суседзі, I прарокі, Джосакіды, I Вэбіны, чарадзеі, Міды, лекаў знаўцы, гэтак Прывітаць гасцей хацелі: «О браты! Да нас здалёку Вы прыехалі! Мы рады!»
Перад самым уваходам У вігвам яны паўкругам, Люлькі курачы, сядзелі У чаканні чужаземцаў, Аж пакуль да іх не выйшаў Госць, які ў адзенні чорным, I звярнуўся з прывітаннем. «Добра, — людзі адказалі.— О браты, мы вельмі рады, Што здалёк да нас прыйшлі вы!»
Расказаў тады народу Мудры госць, што быў прарокам Белатварых чужаземцаў, Аб святой Марыі Дзеве, Аб яе славутым Сыне.
Расказаў, што ў час далёкі Сын славуты жыў на свеце, На зямлі, як мы сягоння; Як пасціў ён, як маліўся; Як яго ліхія людзі Ашукалі і распялі, Як, пакінуўшы пакутны Крыж, узняўся ён на неба.
Людзі госцю адказалі: «Мы твае пачулі словы, Мы падумаць абяцаем Аб тваім паведамленні. О браты, мы вельмі рады, Што здалёк сюды прыйшлі вы!»
Потым людзі паўставалі, Па вігвамах разышліся, Каб усім пра чужаземцаў Расказаць, каб знала вёска, Што гасцей прыслаў з Усходу Уладар Жыцця з наказам.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)