Спеў аб Гаяваце
- Автор: Лангфэла Гэнры
- Год: 1969
- Язык: белорусский
- Год: Беларусь
- Переводчик: Аркадий Александрович Кулешов
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:
Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
Перейти на страницу:
Пахавалі Мінегагу;
У глухім, глыбокім лесе
Ёй капалі дол глыбокі;
Па-святочнаму адзелі;
Каб не мерзла, загарнулі
У футровую накідку,
Белым снегам укрывалі,
Нібы футрай з гарнастая.
А ўначы агонь расклалі
На магіле Мінегагі,
Што гарэў чатыры ночы,
Асвятляючы дарогу
Ёй да Вострава Шчаслівых;
Тсугі цёмныя галіны
Асвятліўшы, уздымаўся
Той агонь з лясной магілы,
А за ім сачыў з парога
Пільным вокам Гаявата,
Каб не даць агню пагаснуць,
Каб свяціў ён Мінегазе.
«Да спаткання, — гаварыў ён,
Дарагая Мінегага!
Маё сэрца пахавана,
Мае думкі неадступна
За Вадой Вясёлай крочаць!
Ты ідзі і не вяртайся
Зноў сюды дзеля пакуты,
Каб ні голад, ні гарачка
Сэрца больш не спусташалі.
Хутка выканаю справы,
Наканованыя лёсам,
I пайду тваёй дарогай
Я ў далёкі край Паніма!»
Перейти на страницу: