Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 57
Перейти на страницу:

Я доўга ляжаў, закінуўшы рукі за патыліцу, і з хваравітай зацятасьцю ўяўляў, як каменная камлыжына лясьнецца ў Ціхі акіян, гарачая пара захіне сонца і людзкая папуляцыя павымірае, як павыміралі 67 мільёнаў гадоў таму, у выніку падобнай катастрофы, дыназаўры. Вось тады і запануе на зямлі Валадарства Божае. Не адразу, праўда. Пару стагодзьдзяў прырода будзе загойваць нанесеныя людзьмі раны. На месцы пачварных мэгаполісаў зашумяць лясы, іржа зьесьць мэтал, трава раскрышыць бэтон, і той жа небарака-вожык больш не зазнае сьмерці пад абцасам чалавечага бота ці пад пратэктарамі аўтамабільнай шыны. Я паспрабаваў уявіць — як калючы праныра пабяжыць па рэштках каменных пліт, ды утаймаваў сваю фантазію: праз 878 гадоў ніякіх вожыкаў ня будзе. «Вымруць без глябальных катастроф», — са скрухай падумаў я і заплюшчыў вочы.

Наступным ранкам пасьпяшаў да аўтобуса, і хаця часу бракавала, вырашыў завітаць на азёрны бераг.

Кучаравінкі аблачын толькі-толькі выпаўзалі з-за небасхілу, фарбуючы пяшчотнай ружовасьцю край воднага люстра і кантрастна абмалёўваючы зубчасты пералесак на востраве. Сам востраў нібыта плыў па вадзе, але пры гэтым цяжка было зразумець – да якога берага ён хоча прыбіцца.

«А сапраўды... Пасяліцца на выспе, паставіць хату, прымацаваць да страхі бел-чырвона-белы сьцяг... І хай яно ўсё спрахне!», — падумалася зьнянацку і асьвейскія кагаркі, падслухаўшы мае думкі, бязладна загарлалі над галавой.

Дзеля даведкі: плошча Асьвейскай выспы – 5 кв. км.

плошча Гібралтару – 6,5 кв. км.

плошча Княства Манака – 1,9 кв. км.

плошча Ватыкану – 0,44 кв. км.

Каханьне Леві Штраўса

Маладосьць мая прыпала на безнадзейна п’яныя й дарэшты бязглуздыя сямідзясятыя гады. Памяць часьцяком вяртае ў той час, і мне мрояцца твары сяброў, мрояцца працоўныя рапарты і брэжнеўскія прамовы, а ў душы ажываюць былыя лятункі і мары, сярод якіх галоўнай марай было — набыць “Левісы”, фірмовыя джынсы, якія каштавалі шалёныя грошы

Такім чынам, гэты аповед прысьвечаны джынсам — дзіўнаму вынаходніцтву Леві Штраўса — авантурыста й летуценьніка, чыё імя сталася назвай знакамітай фірмы і, адбітае на скураной этыкетцы, ўжо не адно дзесяцігодзьдзе ўпрыгожвае дзявочыя дупці ды красуе на тыльных баках хлапечых торсаў.

Леві Штраўсу было чатырнаццаць гадоў, калі ён, да поўнага ачмурэньня, пакахаў Генрыету. Ён быў гэбраем, зь беднай сям’і; яна была багатай немкай, а таму бацькі — з абодвух бакоў — забаранілі маладым сустракацца.

Неўзабаве Леві паведаміў бацьку: “Еду ў Амэрыку”. — “І што ж ты там будзеш рабіць?”— запытаўся стары Штраўс, хаваючы ў вусы лагодную ўсьмешку. “Зараблю шмат грошай, вярнуся і ажанюся з Генрыетай”, — адказаў сын.

З хлопца, вядома ж, пасьмяяліся, але калі той пачаў усур’ёз рыхтавацца да ад’езду, бацькі і знаёмцы ўраз пасур’ёзьнелі і пачалі адгаворваць Леві ад вандроўкі. Але юнак быў настроены рашуча, дый ехаў ён не на пустое месца: у Амэрыцы на той час атабарыліся ягоны дзядзька і старэйшы брат.

Дарога ад роднага Бутэнгайму да Нью-Ёрку няблізкая. Выбіраўся ён за акіян з прыгодамі, поўны рамантычнага імпэту, але першыя ж дні заакіянскага побыту выпетрылі з душы ілюзіі. Ня дзіва — працаваць давялося на дзядзькавай фэрме, а сахор ды гной — рэчы вельмі далёкія ад рамантыкі. Неўзабаве юнак разьвітаўся зь дзядзькам і падаўся ў Нью-Ёрк, да брата, які гандляваў мануфактурай.

Цэлымі днямі Леві круціўся пры краме, дапамагаючы брату, вечарамі пісаў лісты сваёй каханай, у якіх паведамляў, якія вялікія грошы ён тут зарабляе (ня маючы пры гэтым ні цэнта ў кішэні), а аднойчы, наслухаўшыся аповедаў пра каліфарнійскае золата, гукнуў брату: “Выпраўляюся на Захад!” Брат уздыхнуў, пахітаў галавой, але ад паездкі не адгаворваў, і нават даў на дарогу сякога-такога тавару.

Той парой на Дзікі Захад — а на календары быў 1853 год — ехалі ня толькі шукальнікі прыгодаў, але й рознага кшталту прыйдзісьветы ды крымінальнікі. А таму атрымаць кулю ў лоб можна было ў любым прыдарожным салуне. Леві пашанцавала: яго не забілі, аднак па дарозе абрабавалі. Злодзеі забралі ўсё, апрача некалькіх скруткаў палатна. Палатно прызначалася для карабельных ветразяў і ў каліфарнійскай пустэльні такі тавар нікому ня быў патрэбны.

Урэшце небарака прыбіўся да золаташукальнай сябрыны і прапанаваў ёй свой тавар, паведаміўшы, што палатно не прапускае вільгаці. Сёй-той набыў тканіну, змайстраваў намёты, ды тут надарылася неверагоднае: пайшоў рэдкі ў тых мясьцінах дождж і змоклыя каліфарнійцы, прыхапіўшы кольты, кінуліся шукаць гандляра. Але гандляр яшчэ напярэдадні залевы задаў цубака і, шыбуючы па дарозе, прапаноўваў свой экзатычны тавар кожнаму стрэчнаму. “Што ты нам гэтую халеру прапаноўваеш? Ты лепей нагавіцаў прывязі,”— параіў яму малады мэксыканец, і Леві пасля такіх слоў задуменна пачухаў патыліцу. Золатаздабывальнікам пад час працы даводзілася поўзаць на каленях, і любыя, нават самыя трывалыя, нагавіцы ўмомант разьляталіся. Вось няўдалы гандляр і падумаў: а ці ня сшыць штаны з парусіны?

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)