Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 57
Перейти на страницу:

У кожнага бітламана быў свой кумір. Найбольш захапляліся Джонам і Полам. Ня менш палкіх прыхільнікаў меў Рынга: ударнік за часамі маёй маладосьці наагул быў культавай асобай. Зь піянэрскіх пакояў, памятаю, увесь час кралі барабанныя палачкі, і потым, выхопліваючы іх адно ў другога, спрабавалі (кожнага разу беспасьпяхова) крутнуць у пальцах, як гэта рабілі “каралі біту”.

Маім кумірам, аднак, быў Джордж Гарысан.

На самым пачатку, захапіўшыся бітламі, я вылучыў яго з усёй чацьвёркі падсьвядома. Мне проста падабалася ягонае прозьвішча, якое ўяўлялася ўзорам нетутэйшасьці, недасяжнасьці, кельцкай ваяўнічасьці і немаведама чаго там яшчэ. Потым, упершыню пабачыўшы бітлоўскі фотаздымак – цьмяны, сто разоў перазьняты, – перакананаўся ў правільнасьці свайго выбару. У Джорджа Гарысана быў той самы “hair”, які мне найбольш імпанаваў і які, вядома ж, я марыў адгадаваць. І толькі пазьней, сабраўшы бітлоўскую фанатэку, я ўбачыў у сваім куміру найвялікшага мэлядыста свайго часу.

Сучасьнікі называлі Джорджа Гарысана задужа сьціплым. Ён не любіў, калі пра яго пісалі ў газэтах, яго раздражняла бітламанія і ўсе гэтыя экзальтаваныя дзявулі ды ўвішныя журналюгі, што не давалі праходу аж да скону жыцьця. Стрыманасьць характару выяўляла і тое, як ён паводзіў сябе на сцэне. На экранах TV часьцяком круцяць кадры выступу бітлоў у шоў Эда Салівана (1964 год). Джон і Пол захоплены сабою, вольна рухаюцца, граюць міма нот, усьмешка на ўсе 32! Джордж засяроджаны: ён вядзе мэлёдыю, а калі і спрабуе пасьміхнуцца, дык усьмешка атрымліваецца бляклай і заклапочанай.

Сяргей Дубавец у адной з сваіх “вастрабрамных” перадачаў параўнаў мэнтальнасьць Джорджа Гарысана з мэнтальнасьцю “сярэдняга” беларуса, якая трымаецца на двух асноўных прынцыпах: не вытыркацца й фахова рабіць сваю справу. З такімі раўналежнікамі можна пагадзіцца. Джордж і сапраўды “не вытыркаўся”, заўсёды стаяў – у літаральным і ўскосным сэнсе — за сьпінамі L&M, закладваючы пры гэтым гітарныя “салякі”, паўтарыць якія L&M наўрад ці маглі. І ўсё ж стаць упоравень са сваімі знакамітымі калегамі ў пляне творчага здабытку Джорджу не дазволіла ўсё тая ж прыродная сьціпласьць, а магчыма, і няўпэўненасьць у сваіх сілах. Так, “ціхі бітл” напісаў адносна няшмат, але кожная ягоная рэч – адметная, а згаданая ўжо “While My Guitar Gently Weeps” (думаю, са мною пагодзяцца старыя бітнікі) – найлепшая песьня лівэрпульскага квартэту.

Аднойчы ў нашыя полацкія палестыны завітаў ангельскі славіст і дасьледнік беларускай літаратуры Арнольд Макмілін. Мы павадзілі замежнага госьця па горадзе, паказалі Сафійскі сабор, Эўфрасіньнеўскі манастыр, музэй кнігадрукаваньня, а прытаміўшыся, убіліся ў адно цёплае месца, каб папіць гарбаты. Тут я і задаў славісту пытаньне, якое даўно сьпела на языку:

— А пры якіх абставінах вы ўпершыню пачулі пра “Бітлз”?

Славіст сёрбнуў гарбаты, пацёр чырвоную лабаціну.

— Ужо і ня памятаю. І наагул: гэтыя хлопцы ніколі мяне не цікавілі. Так… гарлалі нешта…

Словы такія зьбянтэжылі, і я ўпершыню ў жыцьці падумаў: а сапраўды… чым я захапляўся? Ну што такое «Love Me Do»? Прымітыўная песенька, музон для пэтэвэшнікаў і маладых цырульніц. Пра вакальныя дадзеныя і казаць няма чаго. Ленан сьпявае задужа рэзка, да таго ж увесь час чвякае вуснамі, Макартні зусім ня цягне «на вярхах», Гарысан… У гэтым месцы думкі заблыталіся ў галаве і я ня здолеў даць вызначэньне гарысанаўскаму вакалу. А ўвечары, разьвітаўшыся з ангельскім славістам, насунуў на голаў навушнікі і ўключыў «Here Comes the Sun». Гарысан сьпяваў пра халодную зіму, але я ізноў, каторым ужо разам, дыхнуў азонам пранізьліва-сьветлай раніцы, убачыў чырвоны дыск сонца, што падымаўся з-за далягляду, і прашаптаў нядобрае слова на адрас замежнага госьця.

Пасьля пяцідзесяці гадоў Гарысан зьмяніўся з твару і ўжо цяжка было пазнаць у чалавеку з сувора-пахмурным абліччам былога Джорджа. Аднойчы давялося пабачыць яго на экране TV. Гарысан быў падобны да тулюз-лётрэкаўскага Арыстыда Бруана – у гэткай жа цёмнай апранасе і з гэткім жа даўжэзным, неахайна закручаным вакол доўгай шыі шалікам. Яго атакавалі журналісты, і “ціхі бітл”, насупіўшы кусьцістыя бровы, бязгучна лаяўся ды адпіхваў ад сябе дулю рэпартэрскага мікрафону. З усяго было відаць, што ён стаміўся. Стаміўся ня толькі ад журналістаў, але й наагул – ад людзей.

Такія настроі лагодзілі душу. А неўзабаве, халодным лістападаўскім вечарам, уключыў па старой завядзёнцы прыймач, і сэрца балюча сьцялася ад пачутага: “Памёр Джордж Гарысан”. Сіпаваты жаночы голас паведаміў пра невылечную хваробу музыканта і згадаў наастачу ягоныя апошнія словы: “Любіце адно другога”.

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)