Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 57
Перейти на страницу:

Я заплюшчыў вочы і ўявіў такое ж золкае перадзім’е, цьмяна асьветленую клясу, сьпіс големаў сацрэалізму на цёмнай дошцы. Таго дня мы, васьміклясьнікі, пісалі творапіс на тэму: “Герой, на якога я хачу быць падобным”. Першым у прапанаваным сьпісе быў пазначаны Паўка Карчагін. Я глядзеў на дошку, з прытоенай радасьцю згадваў бітла з размытага фотаздымку, і ўвушшу бясконцым рэфрэнам гучалі словы, якія лагодзілі жыцьцё і ачышчалі душу: “Любіце адно другога”.

Лістапад, 2004 г.

«Отпустите меня в Гималаи»

Эта глупая уездная старуха сидела на лавке в кухне и рекой лилась, плакала.

На зьледзянелых усходах, акурат пад шыльдай «Аддзяленьне Ашчаднага банку», сядзела старая і плакала. Час быў завірушны: па голым асфальце зьмяілася сьнежная замець, змучаны доўгімі адлігамі Падвей скавытаў у падваротнях, біў па шыбах сьнежнымі крупамі, працінаў душы мінакоў гудам напятых правадоў і вар'яцкім скрыгатам адарванай бляхі. І ў дадатак да ўсіх тых зыкаў з асьнежанай будкі гуказапісу, што стаяла непадалёку, вырываўся на завірушны прасьцяг голас маскоўскай пяюхі:

— Отпустите меня в Гималаи…

Чытачы, відаць, ужо наструніліся, прачытаўшы штосьці да болю знаёмае. Ну вядома ж… у нейкім апавяданьні – ці то Буніна, ці то Купрына – таксама плакала старая, і гула завіруха, мутна сінеючы на пустых вулках, і таксама гучала нейкая песьня…

Але што папробіш, калі празь дзевяноста гадоў пасьля напісаньня таго аповеду, на зьледзянелым ганку сядзела старая і горка плакала. Дый як не заплачаш… з такога жыцьця. Адзіны сын ейны памёр ад гарэлкі, жыць давялося зь нявесткай, якая таксама піла і, падпітая, гнала небараку з хаты. Гнаў яе з хаты і ўнук – сямнаццацігадовы, стрыжаны пад «бокс» дурыла, які хадзіў на заняткі ў ПТВ з поліэтыленавай торбай піва. Не было старой жыцьця, таму й паміраць надумала – балазе, дактары знайшлі ў яе нейкую халеру. Адразу з паліклінікі, пад самую замятуху, і пайшла ў ашчадкасу, спраўдзіць – што сталася зь ейнаю тысячай і ці хопіць тых грошай хаця б на дамавіну.

Маладая касірка, папоркаўшыся ў паперках, кляцнула па клявішах, расьпісалася, вярнула старой кніжку. Старая зірнула на новыя лічбы, зацкавана агледзелася на бокі і, расьпіхваючы наведнікаў, ізноў пасунулася да касы.

— А дачушка мая. А я ж тую тысячу дзесяць гадоў зьбірала… А што ж ты мне напісала? За тыя грошы і сьвечку ня купіш…

Людзі, што стаялі ў чарзе, засьмяяліся: дурная бабуля. Сядзела, відаць, на сваім хутары – і пра інфляцыю з дэнамінацыяй нічога ня чула.

Выйшла старая на ганак, села на прыступкі і заплакала. А тым часам у далёкай сталіцы, у люстранай залі, упрыгожанай букетамі штучных кветак, ішла чарговая прэзэнтацыя. Мацёрыя хлопцы, якія мінулым часам кралі на вакзалах валізы, потым зьбіралі даніну з вулічных гандляроў, а цяпер заснавалі ўласныя фірмы, з гіранічнымі ўсьмешкамі на тварах глядзелі на аголеных танцорак; поруч зь імі сядзела купка маладых людзей, якія называлі сябе дэмакратамі і якім пашчасьціла ўзьбіцца на нейкія дабрачынныя фонды й якія, махаючы відэльцамі з наторкнутымі на іх скрыльцамі сэрвіляту, заклікалі адно другога да кансалідацыі; у суседнім, пагрозьліва-жалезабэтонным будынку, нейкія дзядзькі, пасеўшы за круглы стол, складалі сьпісы кандыдатаў на званьне народных паэтаў, запісваючы ў іх уласныя прозьвішчы; у цэнтры сталіцы, на шырозным, падмеценым хвастамі дуек пляцы, стаялі людзі з чырвонымі сьцягамі і, пазіраючы на шэры дом, патрабавалі аднаўленьня Саюзу; а ў шэрым доме, у аточаных авальнымі сьценамі нетрах, якісьці нэрвовы мужчына жагнаў перунамі развальшчыкаў вялікай краіны, другі мужчына – з чырвона-зялёным значком на штрыфелі пінжака і з апухлым ад дармавой гарэлкі тварам, заклікаў чорную дулю мікрафону паважаць “волеизлияние” народу, а сьледам за ім нехта вастраносы, апранены ў шчыгульны гарнітур, апавядаў, не выгаворваючы кожнай трэцяй літары, пра посьпехі грашова-крэдытнай палітыкі…

Карацей, у далёкай сталіцы жыцьцё йшло сваім ладам: там праводзіліся прэзэнтацыі, пілася гарэлка “Абсалют” і настойка “Празрыстая”, адключаліся мікрафоны, ініцыяваліся рэфэрэндумы, лашчыліся даўжэзныя, гадаваныя за часамі “богупротивной власти” бароды, а на зьледзянелым ганку плакала старая, і ўсхліпы ейныя заглушалі пошум завірухі і гульлівая песьня, у якой маскоўская пяюха дарэшты пракураным голасам прасіла адпусьціць яе ў Гімалаі.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)