Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ператвораныя ў попел - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ператвораныя ў попел

Электронная книга - «Ператвораныя ў попел». Краткое содержание книги:

Кожны раз увесну, калі прылятаюць птушкі і высокае неба скаланаецца ад птушынага граю, калі ў гарадзкіх парках і на гародах паляць леташнюю лістоту і жоўтыя лапы дыму цягнуцца, нібыта кітайскія цмокі, да дрыготка-зьвінючага сонца, памяць мая абуджаецца і я вяртаюся ў тую далёкую, немаведама якога году вясну, бачу шпака, што сьпявае на разгалістай яблыні, і маці, якая стаіць на ганку, зь вінаватай усьмешкай паглядаючы на пяюна. “Шпак”, — прамаўляе маці й вочы ейныя захоплена бліскаюць. Я таксама гляджу на птушку. У гэты момант за сьпінай маёй чыркае запалка і бацька, прыпаліўшы папяросу, вясёлым голасам гукае: “Ну, здорово живёшь... Какой же это шпак? Это скворец!” Мы з бацькам сьмяемся зь нехлямяжага матчынага слова, і маці, усё з той жа вінаватай усьмешкай, ледзь чутна прамаўляе: “Скворец”. З таго красавіцкага ранку мінула безьліч гадоў. І сёньня, згадваючы вясёлы бацькаў сьмех і матчыну ўсьмешку, я разумею, што яны нездарма захаваліся ў цёмных спратах памяці, бо былі своеасаблівым кодам маёй сутнасьці, жывымі генамі беларускай і расейскай мэнтальнасьці. Дзьве душы — беларуская ды расейская — жывуць ува мне з тае пары. Ім цесна пад адной скурай, яны штодня крояць на часткі маё ego і, відаць, я змагу ўсьвядоміць сябе беларусам толькі на божай пасьцелі, калі адна душа вылузьнецца са скуры, а другая — беларуская — забавіцца на хвіліну. І калі знадворку будуць сьпяваць шпакі, і жоўтыя лапы дыму будуць цягнуцца да сонца, а на белых вуснах маіх застыне вінаватая ўсьмешка, ведайце: я памёр беларусам.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 57
Перейти на страницу:
ПАТРЫС ЛУМУМБА

Пачатак 60-х прайшоў пад знакам “антыкаляніяльнай барацьбы” народаў Афрыкі. Мастакі-афармляльнікі тае пары, поруч з выявай першага савецкага спадарожніка, малявалі грыбулістых мурынаў, што рвалі цяжкія ланцугі-кайданы. Адно такое кайдана-разрыўнае пано вісела на Полацкім кірмашы, і я, сямігадовы падшыванец, кожны раз з захапленьнем глядзеў на мурына, тузаў бацьку за рукаво і пытаўся: “Гэта хто, Патрыс Лулумба?” “Лумумба, — папраўляў бацька і ці то жартам, ці то ўсур’ёз дадаваў: — дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху”.

Як і ў выпадку з Манолісам Глезасам, савецкая прапаганда шмат зрабіла дзеля “раскруткі” камэрцыйнага дырэктара піўной кампаніі “Браконга” Патрыса Лумумбы, які воляй лёсу аж цэлых два месяцы прэм’ерыў у трапічным Конга, пакуль 2 сьнежня 1960 г. ня быў захоплены ў палон “лёкаямі бэльгійскіх калянізатараў і міжнароднай рэакцыі”.

Паланеньне палымянага барацьбіта за свабоду Афрыкі, як пісалі тадышнія СМІ, болем і абурэньнем адгукнулася ў сэрцах савецкіх людзей. Аднак пры гэтым апошнія не маглі дабраць да розуму, дзе тое Конга знаходзіцца, хто там з кім ваюе і навошта бэльгійскім калянізатарам трэба заломваць рукі «кіраўніку кангалескага ўраду». Дый само прозьвішча афрыканскага правадыра пісалі з памылкаю. Праглядаючы неяк старыя газэты, я ўгледзеў фотаздымак мітынгу, удзельнікі якога трымалі плякат: “Рукі прэч ад Патрыса Лулумбы!” Так што праблемы ў гэтым пляне мелі ня толькі сямігадовыя падшыванцы.

Пасьля таго, як Лумумбу забілі, і, магчыма, зьелі правадыры варожага племені, савецкі народ роспачна, але з прыхаванай палёгкай уздыхнуў і горача вітаў рашэньне ўладаў надаць маскоўскаму ўнівэрсытэту Дружбы народаў імя ахвяры канібалізму. Імем Патрыса Лумумбы ахрысьцілі таксама вуліцы гарадоў ды мястэчак, але год дзесяць таму нязручнае для славянскага языка афрыканскае прозьвішча прыбралі з шыльдаў, надаўшы вуліцам імёны землякоў, што загінулі ў Аўганістане.

ХУЛІАН ГРЫМАЎ

Праз пару гадоў Краіну Саветаў скаланула чарговая пратэстацыйная ліхаманка. Гэтым разам пратэставалі супраць арышту гішпанскімі ўладамі палымянага камуніста Хуліана Грымаў.

У маладосьці Грымаў змагаўся на баку рэспубліканцаў, потым жыў на эміграцыі, а ў 57-м вярнуўся ў Гішпанію, каб узяць удзел у барацьбе з дыктатурай Франка. Палымяны камуніст, ужываючы навачасны палітычны слэнг, некага “замачыў”, быў схоплены на гарачым і аддадзены пад суд ваеннага трыбуналу. Суд вынес Хуліану сьмяротнае пакараньне, і савецкі народ, у асобе функцыянэраў аддзелу агітацыі і прапаганды ЦК КПСС, запатрабаваў адмены ганебнага выраку. Тут як ніколі дарэчы, прыдалася Пасіянарыя — старшыня кампартыі Гішпаніі Далорэс Ібаруры, якая жыла ў Маскве. Дагэтуль шасьцідзесяцігадовая змагарка ціхенька сядзела ў прэзыдыюмах партыйных зьездаў, торкаючы, на пару з Хведарам Пятровым (членам партыі з 1896 году) арліным носам, а тут мусіла схамянуцца, выступіць на мітынгу.

Кампанія ў абарону Хуліана Грымаў была марнай: у красавіку 1963 г. франкісты выканалі сьмяротны прысуд, і на палымянага камуніста адразу ж забыліся. У памяць аб ім засталася толькі паштовая марка ды грубаваты выраз у народным фальклёры. Яшчэ й сёньня, ляснуўшы па стале косткай даміно, сёй-той з гульцоў задаволена крэкне і з аптымізмам у голасе выдыхне: “Х...я нам Грымаў!”

АНДЖЭЛА ДЭВІС

У сярэдзіне шасьцідзясятых савецкая прапаганда “адцягвалася” на віетнамскай вайне — давала фаеру амэрыканскім агрэсарам, забыўшыся на вязьняў імпэрыялізму, і згадала пра іх толькі пры канцы дзесяцігодзьдзя, калі ў Маскве й Піцеры пашырыўся дысыдэнцкі рух і ўзьнікла патрэба чарговым разам затлуміць мазгі савецкаму абываталю.

Напачатку нічога вартага не пракідвалася. Паспрабавалі было “гнаць хвалю” за вызваленьне 2-га сакратара Парагвайскай кампартыі Майданы, але той сядзеў з 1958 г., і на яго забылася нават родная жонка. Згадалі ў друку яшчэ двух-трох крымінальнікаў, але сур’ёзнай кампаніі вакол іхных імёнаў разгарнуць не выпадала. І вось, пачуўшы 13 кастрычніка 1970 г. паведамленьне пра арышт у ЗША 26-гадовай выкладчыцы філязофіі Каліфарнійскага ўнівэрсытэту Анджэлы Дэвіс, цэкоўскія прапагандысты разам прашапталі: “Ecce homo!”

Матэрыял для палітычнай кампаніі быў ідэальны — камуністка, мурынка, барацьбіт супроць расавай сэгрэгацыі і, нарэшце, проста прыгажуня, з кучмой кучарава-дрымучых валасоў на галаве.

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)