Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 164
Перейти на страницу:

— Вось і ўсё, — сказаў ён. — Зараз пойдзем да дзеда, скажам аб усім. Потым да бацькоў. Вяселле ў першы дазволены дзень. І паедзем. Кудысьці далёка-далёка. Каб мора. Вельмі буду шкадаваць цябе.

— Алесь, — раптам сказала яна, — а ты задумаўся на хвіліну аб тым, што ты не сказаў "кахаю" мне, а сказаў яму.

Загорскі, пратэстуючы, узняў рукі. Але яна спыніла гатовыя вырвацца словы. Сказала з пяшчотай:

— І добра. Вельмі добра. Значыць, тут ты бацька, абаронца. Так і трэба.

Адчуўшы раптам, што да жаданага канца, які адсек бы мінулае, яшчэ далёка, ён сказаў:

— Вянчаемся ў Загоршчыне.

І ўбачыў, як яна, нібы з сілаю адрываючы нешта ад сябе, паківала галавою.

— Не, Алесь, на гэта я ніколі не пайду!

— Чаму? — упарта спытаў ён.

— Ды зразумейце ж вы, — нібы чужому, сказала яна, — усё добра як ёсць.

— Каму добра? — голас гучаў жорстка.

— Вам.

— Мне дрэнна. Без цябе і без яго. Удвая.

Яна спляснула далонямі.

— Мілы, мілы вы мой! Паверце мне, вы сабе хлусіце. Вы не бачыце, а я добра бачу, як вы загналі сваё пачуццё ў каменны мяшок, замкнулі. Вы не адчуваеце гэтага, вам здаецца, што вы спакойны, але вы ўвесь час слухаеце, як яно рвецца на волю, калоціцца ў дзверы.

— Не!

— Так, — сказала яна. — І ў гэтым для мяне няма крыўды. Вы думаеце, я не ведала з самага пачатку? Ведала.

Ніколі яшчэ ён не бачыў яе такой прыгожай. І чужой. Ліхаманкавыя, пяшчотныя вочы, на вуснах горкая і цёплая ўсмешка.

— Толькі вы не забывайце часам убачыць яго. Добра?

— Ты страшны чалавек, — сказаў ён. — Пазбаўляеш яго — бацькі, мяне — радасці. Мне ніхто не патрэбен, — ён змагаўся, і голас ягоны быў глухі.

— Мана, — сказала жанчына.

Ён падумаў аб тым, што сам ён, і ўсе, хто вакол, і Майка, усе яны — нявартая дробязь у параўнанні з гэтай жанчынай. Было ў ёй нешта вышэйшае за іх, звычайных. І Алесь падумаў, што яна адчувае гэтую несумяшчальнасць самой сябе і яго, Алеся.

Яна глядзела на яго і разумела, аб чым ён думае.

— Алесь, — сказала яна, — гэта хлусня, што ты думаеш. Няўжо, ты думаеш, я зрабіла б такое, каб не кахала цябе? Я таму і раблю, што кахаю.

Ён ускінуў яе ў паветра і з сілай паставіў на ногі.

— Хлусіш.

Але ён глядзеў на яе аблічча і верыў. Верыў усё больш і больш.

— Вельмі. Таму і ўцякаю.

— А дзіця? — амаль умольна сказаў ён. — Яго імя?

— Няхай. Ён будзе сумленны чалавек.

— Але нашто?

У яе вачах былі слёзы. І вочы праз слёзы аж ззялі, як сонца праз дождж. Той дождж, пра які навакольныя сяляне казалі: "Царэўна плача".

— Атрымалася б, што я нічым не ахвяравала, — сказала яна. — Наадварот, прыдбала. І таннай цаной. Ты не думай аб ім. Проста бог не хоча маёй ахвяры. Ён будзе. Гэта такое шчасце. Думала адплаціць, і вось зноў у даўгу. І, значыць, магу, калі спатрэбіцца, плаціць і плаціць.

— Гэта ўсё? — спытаў ён.

— Усё. Ты не гавары са мной больш, — яна выцерла слёзы і ўсміхнулася. — Гэта дарэмна, мілы. Праз два дні я еду ў Сухадол, а адтуль у губерню. Мне прапаноўвалі.

— Гэта канчаткова?

— Але. Бацькоўскімі капцамі клянуся

Гэтым не кідаліся, і ў Алеся ўпала сэрца.

Ён глядзеў і глядзеў на яе. І жорсткія вочы паступава мякчэлі.

— Аставайцеся тут, — сказаў ён. — Вам не трэба ў Сухадол… Я клянуся вам не ўспамінаць нічога, не напамінаць ні аб чым, пакуль ён не народзіцца. А потым… потым вы самі ўбачыце, як я стану любіць яго.

— Я ведаю. Усё ведаю. І таму іду.

На хвіліну ён пашкадаваў, што яна вольная, што ў той далёкі вечар ён сам прынёс ёй… І адразу падумаў, што, каб не той вечар, нічога не было б… А потым пякучы сорам на самога сябе прымусіў пачырванець аблічча і нібы пазбавіў права чагосьці патрабаваць. Вось яна, панская косць, панская кроў, панскі дух. Кастусёў сябра, рыдалец над меншым братам, заўзяты патрыёт, з мужыкамі кумаецца. Навалач! Дробная дрэнь! Кроер!

— Добра, — глуха сказаў ён. — Будзе так, як захочаш.

У пакой праз сітняговыя плеценыя цыноўкі ледзь прабіваліся палоскі сонечнага святла. Рэдкія пылінкі плылі ў іх.

— Выйдзі, кажу табе, — сказала Тэкля. — Выйдзі, дурная ты.

Нянька, сама трохі дурнаватая, лічыла, аднак, што мазгі ўсіх астатніх людзей і ў параўнанне не могуць ісці з яе, Тэклінымі, мазгамі.

— Я нікога не прымаю, — сказала Майка.

— То ты б лепей узяла ды Іллюка не прыняла, — падперла рукі ў бокі Тэкля. — Так бы яму, даліктуну, і сказала: "Не выганем, але проша вон".

Тэкля сцвярджала сябе, між іншым, і тым, што ведала дзесяткі два польскіх і рускіх выразаў і часам падводзіла размову, каб выкарыстаць сёе-тое з гэтага запасу.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)