Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 164
Перейти на страницу:

З-за шатаў дрэў, з-за Дняпра тонка-тонка, высока-высока гучала жніво. Нібы па шкле лёгкім срэбным малаточкам, нібы ў тонкі шкляны посуд, на мяжы слыху, звінелі галасы. А можа, гэта звінела дрыготкая шкляная смуга гарачага паветра над нівамі?

Закурыўся дробненькі дожджык Па чысценькім полі, закурыўся. Зажурыўся мой татулька ў доме Па мне, маладзенькай, зажурыўся.

З адвечнай спеўнай тугой, з перападамі і ўзлётамі, калі здаецца, што вось зараз чалавек увесь, да апошняга, выльецца ў песню, звінелі галасы.

Гэта не была скарга. Гэта спявала сама зямля.

Не курыся, дробнеькі дожджык, Па чысценькім полі, не курыся. Не журыся, мой татулька, ў доме Па мне, маладзенькай, не журыся.

Майка раптам убачыла, што вочы невядомай, вялізныя, як азёры, глядзяць ужо на яе і праз яе, не разглядаюць, а проста бачаць: наскрозь

А ў шкляных далях, як з неба, спявалі, звінелі галасы:

Не ты мне даў долечку ліхую, Ліхое замужжа, не ты мне даў. Бог жа мне даў долечку ліхую, Ліхое замужжа, бог жа мне даў.

— Чуеце? — спытала раптам жанчына.

Майка здрыганулася. Таму што невядомая сказала гэта па-мужыцку. Натуральна, нібы іначай і быць не магло, спеўнай прыдняпроўскай гаворкай, якую яшчэ больш адцянёўваў нейкі дзіўны, трохі дзіцячы акцэнт.

"Алесь гаварыў заўсёды па-мужыцку. З жанчынамі і мужчынамі, на полі і ў зборні. І таму ўсе тыя, хто ўжываў мужыцкую мову, там, дзе яе не прынята было ўжываць, мелі дачыненне да яго".

— Чуеце? Жаночы лёс. Аднолькавы і ў пані, і ў прыгоннай.

Майка адказала таксама па-мужыцку — прыняла выклік:

— Згадаеце расцаніць гэта як размову пра ўсіх жанчын ці пра мяне?

Жанчына ўсміхнулася:

— Усё адно, — разлічаным, пластычным жэстам жанчына прыўзняла і замацавала на капялюшыку вэлюм. — Я былая прыгонная акторка пана Вежы. Гелена, а па новым прозвішчы — Карыцкая.

Міхаліна пазнала яе… Тая… Што ж здарылася?

Майчыны вочы прабеглi па ўсёй постацi актрысы, з галавы да ног. "Хлусня, — мiжволi падумала Мiхалiна. — Тое, што казалi пра iх, таксама была хлусня. Нехта сказаў подласць, зрабiў подласць, а я пайшла ў яго на шворцы".

Нібы зразумеўшы яе, Гелена ўсміхнулася. Усмешка была такая, што Майка зразумела: толькі ласкай і паблажлівасцю гэтай жанчыны можна растлумачыць сам факт размовы. Яна рабіла ласку, і ніхто не асмеліўся б зрабіць ласку ёй. Міхаліна глядзела на поўныя вочы.

Сонца на твары. Хохлікавыя каўпачкі "панічоў" кідаюць на сукенку і твар бэзавыя і ружовыя адбіткі. Вочы вялізныя.

А плечы тонкія, але, адразу відаць, вытрымаюць усё.

Незвычайная, пагрозлівая прыгажосць. Захоча — адбярэ.

І, нібы толькі ў жаданні гэтай жанчыны была справа, дзяўчына ўся натапырылася, як перапёлка, што бароніць гняздо. Яна не ведала, што Гелена прыблізна на гэта і разлічвала, едучы сюды, і таму здзівілася, убачыўшы на яе вуснах тую самую ўсмешку.

Карыцкая таксама ацэньвала субяседніцу, ад попельных валасоў да насцярожанай усмешкі, да вострага носа туфліка, які высунуўся з-пад сукенкі. І ацаніла. "Прыгожая. Нават надзвычай прыгожая і жаноцкая. Абатрэцца трохі, пазбавіўшыся ад свавольстваў, — будзе жанчына… Значыцца, вось каго… Што ж, хіба яна лепшая за мяне?…"

Не. Не лепшая. Проста другая. І вось такую, другую, ён яе і кахаў.

На хвіліну ў яе сэрцы абудзілася раўнівая жаночая злосць, але яна адразу справілася.

Проста перад тым, што яна, Гелена, зрабіла, гэты маленькі верабей нічога не значыў. Алесь, вядома, будзе кахаць яе. І толькі. А яе, Гелену, ён не забудзе.

Ад вераб'я нічога не залежала, і таму з ім трэба было быць добразычлівай.

Гелена ўсміхнулася.

Міхаліна глядзела на яе строга і насцярожана:

— Вы ведаеце, што я парушыла ўсе сувязі з гэтымі дамамі? Нашто вы прыйшлі?

— Даведацца, ці канчатковае гэта рашэнне? — спакойна сказала Гелена.

— Выбачайце, калі ласка, але я не ведаю, якую цікавасць гэта можа мець для вас?

З ніў зноў ляцела далёкае:

Бог жа мне даў долечку ліхую, Ліхое замужжа, бог жа мне даў.

— Хіба для мяне? — спакойна скзала Гелена.

Майка не разумела яе. Але спакой актрысы, яе упэўненасць нараджалі неспакой, боязь і трывогу.

"Адбярэ. Захоча і адбярэ. Гэтая здолее".

Майка памятала яе на сцэне.

"Усё. Канец. Дагулялася. За каго сябе лічыла, варты жалю вераб'ішка? Хаданская хлусіла. Але хлусня можа зрабіцца праўдаю".

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)