Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 164
Перейти на страницу:

Карыцкая глядзела на паненку і разумела ўсё.

— Хочаце, каб я сказала, аб чым думаеце?

— Вы можаце? — іранічна спытала Міхаліна.

— Магу.

— Не трэба.

— Але не трэба і вам так думаць. Не непакойцеся. Я прыйшла сюды не дзеля таго.

І, нібы ратавалася ад чагосьці, трохі паспешліва сказала:

— Вы ведаеце, што па намаганню гэтага чалавека, тады яшчэ зусім дзіцяці, я атрымала волю і некаторыя незалежныя сродкі, якія мне здаюцца багаццем.

Тон гэты быў брыдкі, але Гелена ведала: толькі дзелавітасцю і вонкавай сухасцю можна не сапсаваць справы, не насцярожыць, пераканаць у тым, у чым хочаш…І яшчэ — трошкі — упэўненасцю ў сабе. Каб адчувала, што ніхто яго не адбіраў і не адбірае, але ёсць такі чалавек, які… можа адабраць у кожную хвіліну.

— Віншую вас.

— Як вы думаеце, што магу я адчуваць да чалавека, які бескарысліва даў мне ўсё гэта?

Майчыны зрэнкі здрыгануліся.

— Мяркую… удзячнасць.

— Вядома, удзячнасць. І самую глыбокую павагу. І… любоў, бо чалавека такой маральнай чысціні мне яшчэ не даводзілася бачыць.

Сэрца Міхаліны сціскалася ад думкі, што субяседніца таксама можа кахаць яго. Таксама? А хто яшчэ? Хіба яна? Хіба ёй не ўсё адно? І яна сказала назнарок суха:

— Яму яшчэ не было дзе страціць мараль.

— Мы не судзiм людзей за будучае, — сказала Гелена, нiбы не заўважаючы, што чырвань кiнулася Майцы ў твар ад гэтых слоў. — Як вы думаеце, павiнна я, у сваю чаргу, у меру маiх сiл памагчы яму?

— Пэўна.

— Не ведаю, магчыма, я перашкоджу, але іначай не магу. Некалькі апошніх месяцаў я заўважала, што ён пакутуе. Я не ведала прычыны, але ўрэшце здагадалася, што гэтая прычына — вы.

— Прабачце, але аб гэтым я не хачу гаварыць.

Тон быў рэзкi, але Гелена бачыла прасвятлелыя вочы дзяўчыны i разумела, што тая раптам перайшла ад безнадзейнасцi i адчаю да самай высокай трапяткой радасцi. Гелена ведала, што Мiхалiна цяпер даруе ёй нават словы, якiя яна мелася вымавiць, адмовiцца ад дзявочай грэблiвасцi перад яе словамi, вызвалiцца ад рэўнасцi i, магчыма, будзе нават любiць яе, Гелену, за тое, што яна прынесла ёй гэтую iскрынку святла. Гелена ведала, што лепшы сродак узвысiць чалавека, якi знаходзiцца ў такiм стане, — гэта прышчапiць усведамленне таго, што, нягледзячы нi на што, нехта ўсё ж кахае яго.

— У мяне будзе дзіця, — сказала Гелена. — Ад каго, спадзяюся, не важна. Гэты чалавек звязаны з другою, і рассекчы гэты вузел можа толькі бог.

Майка і сапраўды не адчувала грэблівасці. Наадварот, шчымячы жаль.

— Смерць? — спытала яна.

— Бог. Спадзяюся, вы не асудзіце мяне, калі даведаецеся, што я кахала, кахаю і заўсёды буду кахаць яго.

— Гэта было б ханжаства… Што ж рабіць, калі зямныя законы супраць?

— Божыя.

— І няхай… няхай… Усё адно. Гэта ўсё адно шчасце.

— Што ж тады сказаць аб тых, хто сваім капрызам разбураюць шчасце?.. І калі быць з каханым не грэх, то што тады грэх?

Майка апусціла веі.

— Нейкім чынам балбатня чэлядзі аб гэтай акалічнасці дайшла да пана Алеся. Ён заўсёды ставіўся да мяне добра. Я думаю, яму стала не пад сілу жыць. Вы ведаеце, гэтыя абрыдлівыя плёткі… Адна з іх, самая хлуслівая, пару тыдняў таму дайшла да яго. Толькі гэтым ды яго дабрынёю я магу растлумачыць тое, што ён мне прапанаваў, — Гелена зрабіла паўзу.

Звінела за ракою жніво.

— А прапанаваў ён мне ні больш ні менш як прыкрыць мой "грэх". Я дарую яму, ён жа нічога не ведаў, а пасля яму было ці не ўсё адно… І вось таму я і прыйшла да вас. Мне здаецца, тое, што здарылася, гэта ўжо занадта.

Гелена прыціснула далонь да грудзей:

— Сёння ён зрабіў гэта. Заўтра падставіць галаву пад кулю. І вось я пытаюся ў вас, — у голасе была відавочная пагроза, — ці сапраўды вы вырашылі назаўсёды парваць усе сувязі з гэтай фаміліяй?

— Я… не ведаю.

— Вырашайце.

Майка сапраўды не ведала, што ёй рабіць.

— Ён памрэ, Міхаліна Яраслаўна, — нібы адчужана да яе, сказала Гелена. — Нельга так жорстка.

І гэты амаль умольны тон вярнуў Міхаліне ўпэўненасць:

— Я ўсё ж не да канца разумею вас. Мне здаецца, жанчына здольна на высакародныя ўчынкі толькі ў імя асабістай прыхільнасці.

Карыцкая зразумела: дзяўчо заганарылася. Трэба было адразу ж пасадзіць яе ў лужыну.

— Вы лічыце, што ў імя асабістай прыхільнасці жанчына можа пайсці і на такі высакародны ўчынак? Мне здаецца, да такой ступені жаночае каханне не даходзіць.

Майка не глядзела на яе. Яна ледзь не калацілася ад супярэчлівых пачуццяў: крыўды на гэтую жанчыну і захаплення ёю. І яшчэ яна падумала аб тым, што яна патрэбна яму і добрая, і благая, усякая. Іначай бы гэта не было каханне.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)