Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 100
Перейти на страницу:

А есці не хочацца.

Грукнулі дзверы… Князь Геранім увайшоў у залу парывістым крокам, ягоныя вусны крывіліся задаволенай усмешкай, а ўсміхаўся князь у апошні раз, відаць, калі сабакі на ягоных вачах рвалі зашытых у мядзвежыя скуры правадыроў Крычаўскага паўстання. Уся зала адначасова нібыта выдыхнула з палёгкай, як толькі столь не прыўзнялася. За князем з каменным фанабэрыстым тварам крочыў Лёднік.

— Неад-дменна сёння ж усе вашыя ад-двары мусяць быць гатовыя! — абвесціў на нямецкай князь Геранім і ўрачыста ўсеўся на месца. — Зоймеш п-пасаду майго асабістага д-доктара! Італійцаў вон! Д-дваццаць дукатаў у месяц даю! Я заўсёды к-казаў, што нямецкая мед-дыцына самая лепшая! — і перайшоў на ліцвінскую: — Зараз жа п-падаць мне аўсянай кашы і к-кавалак ад-дварной ялавічыны…

— Толькі ўсё ешце без солі, ваша княская міласць! — сваім нізкім голасам па-нямецку прамовіў Лёднік, і можна было зразумець, што гэта прапісаную ім дыету князь пачаў неадкладна спраўджваць.

— Чуеце, невукі? Без солі! Т-толькі атручваць мяне зд-дольныя вэнджаным д-ды смажаным! Пры маіх хворых нырках!

Пахолкі забегалі з такім жахам на твары, нібыта кавалак ялавічыны зараз выражуць з іхніх сцёгнаў. Цяпер уся ўвага засяродзілася на цуда-доктары. Лёднік быў на вышыні. Ён тарабаніў па-нямецку пра солі і мінералы, жыццёвыя сокі і энергію месяца так пераканаўча, што нават Пранцысь, які разумеў з пятага на дзесятае, зацікавіўся.

Раптам князь рэзка ўзняўся, музыка зараз ж сціхла, як перарэзалі струны, і кінуў у бок Пфальцмана і Лёдніка:

— Хадземце, немчукі, мне п-патрэбныя парады добрых знаўцаў.

Пфальцман паспеў увярнуць нешта пра тое, што ягоная мосць князь Радзівіл і сам найвыдатны знаўца ўсіх навук і рамёстваў, але на князя найшла істэрычная прага дзеяння. Ён, зразумела, пад прыглядам чатырох янычараў[16] у наматаных паўзверх бабровых шапак белых чалмах, цягаў немцаў па ўсім палацы, распавядаючы пра грандыёзныя задумы, якія часткова пачаў здзяйсняць. Вялікі палац Ніжняга замку быў сапраўды велізарны, але аднапавярховы, крыты гонтай — драўлянай чарапіцай, з высокім цокальным паверхам. Пры князі Гераніме тут дадаліся дзве алькежы — бакавыя прыбудовы, паўкруглы выступ з фасаду, падраслі дзве вежы — князь відавочна імкнуўся дагнаць у раскошы свайго слуцкага жытла нясвіжскага пляменніка Пане Каханку. А Радзівіл усё яшчэ шмат планаваў, пра што натхнёна і распавядаў сваім нямецкім спадарожнікам: зладзіць аранжарэю з кактусаў, дзівосных калючых раслінаў з Амерыкі, каб раслі аж пад самую столь, правесці перагаворныя трубы, каб з любога пакою гукнуць у такую — і пачуюць у самым далёкім памяшканні. Зрабіць шкляны пакой, у якім будзе штучнае мора, каб назіраць за жыццём марскіх пачвараў — пераплюнуць Пане Каханку, у якога рыбы над шкляной столлю плавалі… Паказаў паноптыкум, у якім сабраў дзівосы — ад васковых лялек у чалавечы рост, што ўмелі таньчыць і прамаўляць, да заспіртаваных двухгаловых цялятаў, вялізны глобус і нават мадэль сонечнай сістэмы — мядзяная зямля на ёй магла рухацца вакол пазалочанага сонца, бронзавы месяц — вакол зямлі. І Пранцысь, які паслухмяна насіў за Лёднікам ягоны доктарскі сакваяж, раптоўна пабачыў перад сабой іншага чалавека, таго, які б мог адбыцца — але застаўся толькі часткай натуры разбэшчанага дэспата. Чалавека дапытлівага, смелага ў здагадках, прагнага да ведаў… Так, ён у звычайных абставінах быў бы таксама не самым дасканалым чалавекам — крыўдлівы, лёгка раздражняўся б… Але калі ён павінен быў бы займацца нейкай карыснай, канкрэтнай справай, то ў пачвару, якая пакутуе сама і мучыць іншых, ператварыцца б не змог.

Уласна кажучы, ад немцаў патрабавалася толькі згаджацца і захапляцца. Нарэшце князь спыніўся ў нядаўна адбудаванай галерэі, завешанай фамільнымі[17] партрэтамі і габеленамі з выявамі слаўных бітваў, у якіх бралі ўдзел Радзівілы, бліснуў дзікімі чорнымі вачыма.

— А цяпер я пакажу вам Сільфіду. Я злавіў яе сам, прывабіў мудрасцю сваёю. Але тут, на зямлі, у грубым матэрыяльным асяроддзі, Сільфіды пачуваюцца нядобра. І вы, гер Лотман, павінны параіць, як падлячыць гэтую нябёсную істоту, якая зараз прыняла аблічча і цела зямной жанчыны. Гаварыць з ёй я вам забараняю, але агледзець, толькі асцярожна і ў маёй прысутнасці, вы яе зможаце. Але запомніце: калі пасля вашага візіту гэтая істота надалей расхварэецца, я вельмі, вельмі расчаруюся ў вас, мае шаноўныя немцы.

вернуться

16

Янычары — від войскаў у ВКЛ.

вернуться

17

Фамілія — групоўка магнатаў, якую ачольвалі Чартарыйскія.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)