Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детская проза » Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Электронная книга - «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне». Краткое содержание книги:

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 45
Перейти на страницу:

І скураны рэмень бацькі, што валяўся заўсёды на канапе, здаваўся ёй таксама іншым.

Яна часта надзявала яго на сябе.

І так добра Тані яшчэ не было ніколі.

Але не вечна цягнуліся вакацыі. Скончыліся і яны. Вось ужо некалькі дзён, як хадзіла Таня ў школу.

Яна насіла кнігі без раменьчыка і сумкі. І заўсёды, перад тым як распрануць кажушок, кідала іх у раздзявальні на падлюстэрніку. Сёння яна зрабіла гэтак жа.

Яна кінула кнігі і, зняўшы кажушок толькі з аднаго пляча, зазірнула ў люстра, хаця заўсёды пазбягала глядзецца ў яго, таму што гэта было тое самае люстра, якое калісьці так жорстка пакарала яе.

Але цяпер, пазіраючы ў люстра, яна накіравала позірк не на свой твар і не на свае вочы, у глыбіні якіх па-ранейшаму хадзілі лёгкія цені, а на іншае відовішча, што як быццам не мела да яе ніякіх адносін.

Яна ўбачыла натоўп дзяцей, што стаяў паўкругам насупраць. Усе яны стаялі да люстра спіной, а галовы іх былі паднятыя ўгору. Яны чыталі газету, якая вісела пад жалезнай сеткай на сцяне.

І Жэня, што стаяла бліжэй за іншых да сцяны, сказала:

— За такія справы яе трэба было б выключыць з атрада.

— Выкінуць проста вон, — сказаў тоўсты хлопчык, які паступіў у школу разам з Колем.

Не разумеючы, да каго маглі адносіцца гэтыя словы, Таня не спяшалася падысці.

Але, адвёўшы вочы ад люстра, яна падышла да натоўпу. Газету яна пазнала. Гэта была раённая газета, якую выпісваў атрад.

Яна запытала:

— Што тут робіцца?

Пачуўшы яе голас, дзеці павярнуліся да яе і зноў адвярнуліся і зніклі раптам усе як адзін.

Таня прывыкла адчуваць заўжды побач з сабой сяброў, бачыць іх твары і, пабачыўшы іх спіны, была вельмі здзіўлена.

— Што гэта значыць? — усклікнула яна.

Ёй ніхто не адказаў.

Тады яна падняла руку да жалезнай сеткі, замкнутай на замок, і прачытала.

«Школьныя справы.

У школе нумар два чыняцца страшэнныя агіднасці. Вучаніца сёмага класа Таня Сабанеева ў буран павезла катацца на сабаках вучня таго ж класа Колю Сабанеева. Хлопчык пасля таго праляжаў у ложку ўсе вакацыі. А вучань таго ж класа Белалюбскі, які прыбег у крэпасць паведаміць пра гэта бацьку Колі, адмарозіў сабе палец. Дзяцей выратавалі нашы слаўныя пагранічнікі. Але пра што думаюць настаўнікі і піянерарганізацыя, дапускаючы ў школьным асяроддзі падобныя задумы, небяспечныя для жыцця?»

— Што гэта значыць? — паўтарыла Таня ціха, азірнуўшыся вакол і не ўбачыўшы каля сябе нікога, апроч Фількі.

Ён стаяў прама.

І Таня зразумела, што гэта значыць. Яна зразумела, што халодныя вятры дуюць не толькі з аднаго боку, але і з другога, блукаюць не толькі па рацэ, але пранікаюць і скрозь тоўстыя сцены, нават у цёплым доме даганяюць яны чалавека і збіваюць яго імгненна з ног.

Яна апусціла рукі. Кажушок споўз з яе пляча і ўпаў на падлогу. Яна не падняла яго.

— Але ж гэта ўсё няпраўда, Філька, — сказала яна шэптам.

— Вядома, няпраўда, — таксама шэптам адказаў ён ёй і паказаў свой палец, абматаны доўгім бінтам. — Мне зусім не баліць. Што яны выдумляюць, не ведаю. Але ты паслухай мяне, паслухай, Таня.

А Таня глытала паветра, якое здалося ёй яшчэ больш колкім, чым тады на рацэ. Вушы яе нічога не чулі, вочы не бачылі. Яна сказала:

— Што са мной будзе цяпер?

І, схапіўшыся за галаву, кінулася ўбок, імкнучыся, як заўсёды, моцным рухам супакоіць сябе як-небудзь і знайсці якое-небудзь рашэнне.

Шырока ідучы, як ходзяць у сне, яна ішла па калідоры, стукаючыся плячом аб сцяну, натыкаючыся на малых, якія з віскам кідаліся ад яе. За вуглом яна абышла старэнькага, які замахаў на яе ўказкай. Яна нават не пакланілася яму, хаця гэта быў дырэктар. Стары з глыбокай роспаччу паківаў ёй услед галавой і паглядзеў на настаўніка гісторыі Арыстарха Арыстархавіча Арыстархава, які дзяжурыў у гэты дзень у калідоры.

— Гэта яна, — сказаў Арыстарх Арыстархавіч Арыстархаў, — і я зусім не шкадую, што паведаміў пра гэты выпадак у газету.

А Таня ўсё ішла па калідоры. І ў роўным шуме мноства дзіцячых галасоў, у якім знікаў кожны гук, кіпела і калацілася яе сэрца. Але што рабіць? Усё стала ўпоперак яе дарогі.

«А сябры? Дзе яны?» — думала Таня, хаця пайшла ад іх сама і зараз ніяк не магла іх убачыць.

XVII

Ніхто лепш за Фільку не ведаў, ці была ў яго сэрцы хоць якая-небудзь іншая думка, чым памагчы Тані як мага хутчэй. А ўсё ж ён не быў задаволены ні сваімі ўласнымі паводзінамі, ні паводзінамі сяброў у гэты дзень.

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)