Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детская проза » Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Электронная книга - «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне». Краткое содержание книги:

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 45
Перейти на страницу:

— Што ж мне рабіць? — сказала яна. — Мамы няма дома. Няма нікога, апроч Тыгра. Але калі ты не можаш ісці, я на руках занясу цябе да рыбаковых хат. А тут заставацца нельга. Ты не ведаеш нашых буранаў.

— Я не баюся вашых буранаў, — упарта адказаў Коля. — А калі ты думаеш, што я спалохаўся глыбокай вашай ракі і не пайшоў тады ў ваду па тое няшчаснае кацяня, — твая справа. Думай, як хочаш. Ідзі, калі ты баішся.

— Не, — сказала Таня, — я не бурану баюся, я баюся за цябе. Гэта небяспечна, і я застануся тут з табой.

Яна села на снег каля Колі. Яна глядзела на яго з пяшчотай і не хавала яе больш. І твар яе выказваў трывогу.

Ён апусціў галаву.

— Я павінен быць дома, — сказаў ён. — Я даў слова бацьку. Ён жа не ведае, дзе я.

— Што ж мне рабіць? — паўтарыла Таня.

Яна адвяла вочы ад Колі і задумліва паглядзела на Тыгра, што дрыжаў на лятучым снезе, потым ускочыла на ногі, ужо вясёлая.

Неба спаўзала з гор, сцелючыся, як дым, па цяснінах. І чорная далячынь была блізкая, стаяла за скаламі побач. Але самы страшны вецер яшчэ не выйшаў з-за пясчанай касы, дзе былі раскіданы камяні. І снег яшчэ не падаў зверху. Буран насоўваўся павольна.

— У нас ёсць час, — сказала Таня. — У Фількі сабакі, а я праўлю нартай выдатна. Я прыганю іх сюды. Мы можам паспець. Пачакай мяне тут, і я завязу цябе да бацькі. Толькі не палохайся. З табой застанецца сабака. Ён нікуды не пойдзе.

Таня пасадзіла Тыгра ў сумёт і дала яму лізнуць сваю руку. Ён застаўся на месцы, гледзячы са страхам на поўнач, дзе бура ўжо рухала снег і калыхала лясы на гарах.

Таня ўзбегла на бераг.

Нахіліўшы твар і рассякаючы вецер целам, яна прабегла па вуліцы, заваленай высокімі сумётамі. Усе вароты былі ўжо зачынены. Толькі адны Фількавы вароты стаялі адкрытыя насцеж. Толькі што ён прыехаў з бацькам на сабаках. Ён стаяў на ганку, і чысціў свае лыжы, і, убачыўшы побач Таню, якая дыхала моцна, здзіўлена адступіў перад ёй. А сабакі ляжалі ля варот на двары, запрэжаныя ў нарту, — іх яшчэ не паспелі распрэгчы. І каюр — доўгая палка з ясеню — быў уторкнуты побач з імі ў снег.

Таня схапіла каюр і ўпала ў нарту.

— Што ты робіш, Таня! — крыкнуў спалохана Філька. — Асцярожна, яны злыя.

— Маўчы, — сказала Таня, — маўчы, любы Філька! Мне трэба хутчэй адвезці да бацькі Колю. Ён звіхнуў сабе нагу на катку. Я зараз прыганю тваю нарту. Па рацэ гэта блізка.

Яна ўзмахнула каюрам, крыкнула на сабак па-нанайску, і сабакі вынеслі яе з варот.

Пакуль Філька паспеў саскочыць з ганка і надзець на ногі лыжы, нарта ўжо была далёка. Але ўсё ж ён бег за Таняй і крычаў з усёй моцы:

— Буран, буран! Куды ты? Пачакай мяне!

Але Таня ўжо не пачула яго крыкаў.

Яна сядзела на нарце вярхом, як сапраўдны паляўнічы. Яна правіла выдатна, трымаючы напагатове каюр. І дзіўна, сабакі слухаліся яе, хаця голас яе быў ім незнаёмы.

Філька спыніўся. Вецер ударыў яго ў плечы і прымусіў прысесці на лыжы. Але ён не павярнуў назад.

Ён пасядзеў крышку на лыжах, раздумваючы пра тое, што ўбачыў, пра вецер, пра Таню і пра сябе самога. І, рашыўшы, што ўсё добрае павінна мець добры напрамак, павярнуў раптоўна ад дому і, рушыўшы на дарогу, што вяла ў крэпасць цераз лес, пабег па ёй насустрач буры.

А пакуль ён бег, сабакі яго дружна вывезлі Таню на лёд. Яна прытармазіла нарту побач з Колем, з сілай уткнуўшы паміж палазоў доўгі каюр. І адразу сабакі палеглі, зусім не сварачыся адзін з адным.

Коля, хістаючыся ад болю, цяжка ўстаў. Але ён усміхаўся. Нават задавальненне свяцілася на яго змёрзлым твары. Ён упершыню бачыў у запрэжцы сабак, упершыню яму даводзілася ездзіць на іх.

— Сапраўды, гэта нядрэнна прыдумана, — сказаў ён, паглядзеўшы на лёгкую нарту, падбітую кітавым вусам, і на сабак, што грызлі снег па баках. — Гэтыя сабакі не такія злосныя, як пра гэта бесперапынку гаварыў мне Філька, і не такія дужыя на выгляд. Яны не намнога большыя за нашых шпіцаў.

Але Таня, якая лепей ведала іх злосць, нястрыманы нораў і непатольную прагу свабоды, ні на крок не адыходзіла ад нарты. Толькі на момант адлучылася яна, каб асцярожна падхапіць на рукі Колю і пасадзіць яго ў сані. Потым падняла дрыжачага ад страху Тыгра, прыціснула яго да грудзей, скокнула ў нарту і пусціла сабак наперад.

Але якія няўлоўныя былі пры гэтым яе рухі, і якія дакладныя, які пільны быў позірк на снег, што пачынаў сіпець і варушыцца па дарозе, і якім нясмелым рабіўся ён, калі яна скіроўвала яго назад — на Колю.

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)