Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детская проза » Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Электронная книга - «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне». Краткое содержание книги:

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45
Перейти на страницу:

«Дурань, дурань!»

Ён гатовы быў махнуць на сябе рукой.

— Але сонца такое дужае, — сказаў ён усё ж упарта. — Няўжо ўсякі след знікне? Можа, што-небудзь і застанецца, Таня? Падумай.

І Таня, падумаўшы нядоўга, згадзілася з ім.

— Цудоўна, — сказала яна. — Што-небудзь павінна застацца, усё не можа мінуцца. Інакш куды ж… — спыталася яна са слязьмі, — куды ж падзенецца наша верная дружба навекі?..

Дзеці абнялі адзін аднаго.

Цёплае паветра абдало іх твары. Адзінокія птушкі глядзелі на іх з вышыні.

Скончылася маленства! Як гэта здарылася? І хто б мог ім пра гэта сказаць? Ні пясок, ні лес, ні камяні, якія былі з імі заўсёды.

Толькі родная рака іх бегла ўсё далей да ўсходу, струменілася паміж цёмных гор. І там, у непрагляднай далечы, паўставала перад імі іншая, чарадзейная краіна, распасціраўся светлы край.

І, абняўшыся, яны неадрыўна глядзелі ў адзін бок, не назад, а наперад, таму што ў іх яшчэ не было ўспамінаў.

Але першы смутак расстання патрывожыў іх.

— Бывай, дзікі сабака дзінга, — сказаў Філька, — бывай!

Яму хацелася горка заплакаць, але ён быў хлопчык, які нарадзіўся ў маўклівым лесе, на беразе суровага мора.

Ён лёг на пясок ля вады і заціх.

А Таня пайшла па пяску ўздоўж ракі, і чысты вецер, што прыляцеў з таго ж суровага мора, дзьмуў увесь час ёй ў твар.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)