Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детская проза » Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Электронная книга - «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне». Краткое содержание книги:

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 45
Перейти на страницу:

Раптам яна пачула стрэл з гарматы. Яна зняла шапку, паслухала, падбегла да Колі і зноў прымусіла яго ўстаць з санак.

Яна закрычала, і гукі з цяжкасцю выляталі з яе горла. Але крык яе здаўся не мацнейшым за шоргат сухіх сняжынак.

— Ты чуў, гармата страляе з крэпасці. Можа, гэта нам падаюць знак.

Ён слаба кіўнуў галавой. Здранцвенне ахоплівала яго ўсё мацней. І Таня ўжо не пасадзіла, як раней, Колю ў санкі, а, абхапіўшы за пояс і паклаўшы яго руку сабе на шыю, пацягнула зноў наперад, прымушаючы яго перабіраць нагамі. А нарта засталася на месцы.

Яны збочылі ўлева, адкуль пачуўся яшчэ адзін стрэл. Гэты быў гучнейшы і прайшоўся па ўсёй рацэ.

Таня мацней налягла на вецер грудзьмі, благаслаўляючы моц сваіх лёгкіх, якія дапамагалі ёй неяк дыхаць у гэтую страшэнную буру, і моц сваіх ног, што неслі яе наперад, і сілу рук, што не выпускалі з абдымкаў сябра.

Але часам на імгненне нападаў на яе страх. І тады здавалася ёй, што яна адна ў свеце сярод гэтай завірухі.

А між тым насустрач ёй, ахутаныя гэтай жа завірухай, рухаліся на лыжах пагранічнікі. Яны ішлі густым ланцугом, які раскінуўся далёка па рацэ. У руках у кожнага была доўгая вяроўка, канец якой трымаў другі. Так былі яны аб'яднаны ўсе да адзінага і нічога не баяліся ў свеце. Такая ж імгла, тыя ж таросы, тыя ж высокія сумёты, што каціліся наперад і назад, паўставалі перад імі, як і перад Таняй. Але стралкі лёгка збягалі з іх і лёгка ўзбіраліся, не губляючы дарэмна дыхання. А калі вецер мацнеў, яны прыгіналіся да зямлі, нібы стараліся пад ім праскочыць.

Так набліжаліся яны да таго месца, дзе была Таня. Але і за два крокі яе не было бачна. Па-ранейшаму адзінокай здавалася сярод завірухі гэтая дзяўчынка з абледзянелым ад поту тварам, якая трымала на руках свайго аслабелага сябра. Яна яшчэ рухалася наперад, але ў яе не хапала ўжо сіл. Яна хісталася ад кожнага парыву ветру, падала, зноў уставала, працягваючы наперад толькі адну вольную руку. І раптам адчула яна сваім локцем вяроўку. Яна сутаргава ўчапілася за яе. Гэта магла быць і вяроўка з баржы, што ўмерзла недалёка ў лёд. Але ўсё-такі, перабіраючы рукой па канаце, Таня закрычала:

— Хто тут, памажыце!

І нечакана дакранулася да бацькавага шыняля. У змроку, без усялякіх бачных адзнак, не вачыма, аслепленымі снегам, не пальцамі, змярцвелымі ад сцюжы, а сваім цёплым сэрцам, што так доўга шукала ў цэлым свеце бацьку, пазнала яна яго тут, у халоднай пустыні, якая пагражала смерцю, у поўнай цемры.

— Тата, тата! — закрычала яна.

— Я тут! — адказаў ён ёй.

І твар яе, знявечаны мукай і стомай, пакрыўся слязамі.

— Ён жывы, — сказала яна, падштурхнуўшы Колю да бацькі, і сама, уся ўздрыгваючы ад громкага плачу, прыпала лбом да яго каленяў.

Ён прысеў на кукішкі і, сарваўшы з сябе шынель, ухутаў прыціснуўшыхся да яго дзяцей.

Што з ім? Ён таксама плакаў, і твар яго, перакрыўлены пакутай, як у Тані, быў зусім мокры. Але гэта мог быць і снег, што растаў ад яго дыхання пад цёплым шаломам.

— Філька… Філька прыбег да нас, — сказаў бацька.

— Філька, Філька, — паўтарыла гучна Таня, хаця Фількі не было тут.

Хвіліны са дзве яны заставаліся нерухомыя. Снег поўз на іх усё вышэй.

Бацька моцна таргануў за вяроўку. Злева і справа пачалі падыходзіць чырвонаармейцы, не выпускаючы з рук ліны. Яны, як белыя клубы снегу, узнікалі з завірухі і спыняліся каля дзяцей.

Апошні падышоў чырвонаармеец Фралоў. Ён увэсь быў закручаны ў завею. Ружжо яго вісела за плячыма, а твар быў у снезе.

— Знайшлі, — сказаў ён. — Я ж казаў, што знойдзем. Без гэтага нельга.

Чырвонаармейцы цесным колам акружылі дзяцей і палкоўніка, і ўвесь натоўп рушыў па завірусе назад.

А з крэпасці пачуўся яшчэ адзін стрэл.

XVI

Даўным-даўно мінуўся той дзень, калі Таня так смела білася з буранам і з воблакамі халоднай завеі за сваю жывую душу, якую ўрэшце без усякай дарогі знайшоў бацька і сагрэў сваімі рукамі.

Вецер уранні павярнуў і спыніўся надоўга. Ціха стала на рацэ, і над гарамі было ціха — над усім Таніным светам. Вецер садзьмуў з кедраў і елак снег: лясы сцямнелі. І позірк Тані, упіраючыся ў іх, спакойна стаяў на адным месцы, не шукаючы нічога іншага.

Коля толькі злёгку абмарозіў вушы.

Таня з Фількам кожны дзень наведвалі яго ў доме бацькі, часта застаючыся абедаць.

Але гадзіна абеду не здавалася Тані такой цяжкай, як раней. Хаця і не так старанна частаваў яе пірагамі з чаромхай бацька, не так моцна цалавала на парозе яе Надзея Пятроўна, а ўсё-такі бацькаў хлеб, які Таня спрабавала на язык і так і гэтак, здаваўся ёй цяпер другім. Кожны кавалак быў ёй салодкі.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)