Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детская проза » Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне

Электронная книга - «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне». Краткое содержание книги:

Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 45
Перейти на страницу:

— Табе не вельмі баліць? — пыталася яна. — Пацярпі, хутка прыедзем. Толькі б паспець да бурану!

Ён здзіўляўся. У яе вачах, якія трывожна гарэлі пад абмерзлымі ад ветру вейкамі, і ва ўсёй яе істоце бачыўся яму другі, зусім незнаёмы сэнс. Нібыта на гэтых дзікіх сабаках, запрэжаных у лёгкія сані, скрозь калючы снег, што сек скуру на твары, несліся яны абое ў нязведаную, новую краіну, пра якую ён яшчэ нічога не чуў.

І ён трымаўся за яе вопратку, каб не вываліцца.

А завея ўжо займала дарогу. Яна ішла сцяной, як лівень, паглынаючы святло і звонячы, як гром паміж скал.

І Таня, аглушаная гэтым ветрам, убачыла смутна, як ад гэтай белай сцяны, нібы стараючыся адарвацца ад яе, ускач імчыцца па дарозе конь. Каго ён выносіў з бурану, Таня не магла ўгледзець. Яна адчула толькі, як сабакі з лютасцю рвануліся насустрач, і закрычала на іх дзікім голасам. Коля не зразумеў яе крыку. Але сама яна ведала, чаму крычыць страшна: сабакі больш не слухаліся.

Нібыта цяжкім кап'ём, Таня паківала каюрам і, натужыўшы руку, з сілай уторкнула яго ў снег. Ён увайшоў глыбока і зламаўся. Тады Таня павярнулася, і Коля на адно толькі імгненне ўбачыў на твары яе жах. Яна крыкнула:

— Трымайся мацней за нарту!

Яна падняла Тыгра над галавой і кінула яго на дарогу. Ён з віскам упаў у снег.

Потым, нібы зразумеўшы, што яму трэба рабіць, імгненна ўскочыў і з гучным выццём панёсся побач з вупражкай. Ён апярэдзіў яе, быццам сам асуджаючы сябе на пагібель. Сабакі заўважылі яго. Ён кінуўся прэч з дарогі, і яны панесліся ўслед за ім.

Конь праскакаў міма.

«Дарагі мой, бедны Тыгр!» — падумала Таня.

Ён скакаў па цаліне высока, ён патанаў, ён задыхаўся ў снезе. Ён, можа, нават праклінаў людзей, якія знявечылі ягонае цела, зрабілі кароткімі ногі, шыю доўгай і слабай. Але ён любіў гэтую дзяўчынку, з якой разам гуляў шчанюком і вырас разам, і толькі ён адзін састарэў. Ці ж справядліва гэта?

А Таня прыпала да нарты, пачуўшы доўгі віск, і хрыпенне, і стук сабачых іклаў, які заглушаў шум ветру.

Нарта, якую не стрымліваў больш тормаз, наляцела на сабак, паднялася, перакулілася набок.

І сабакі памчалі ў глухую завею.

Ніхто не варушыўся: ні Таня, што ляжала побач з нартай, ні Коля, які ўпаў ніцма, ні мёртвы Тыгр з разарваным горлам, які глядзеў у непагоднае неба, — усё было нерухомае. Рухаўся толькі снег і паветра, якое туга хадзіла туды-сюды па рацэ.

Таня першая ўскочыла на ногі. Яна нахілілася, падняла нарту і зноў нахілілася, дапамагаючы ўстаць Колю. Падзенне не ашаламіла яе. Як і раней, усе яе рухі былі няўлоўныя, моцныя, гнуткія. Яна страсянула снег з твару спакойна, нібыта нічога не здарылася.

Коля ж не стаяў на нагах.

— Мы загінем. Што я нарабіў, Таня! — сказаў ён са страхам, і нават слёзы выступілі ў яго на вачах, але яны змерзліся, не паспеўшы нават скаціцца па вейках.

Коля пачаў зноў хіліцца на бок, апускацца на зямлю. І Таня зноў падхапіла яго, стараючыся ўтрымаць.

Яна закрычала яму:

— Коля, ты чуеш, мы ніколі не загінем! Толькі нельга стаяць на месцы — занясе. Ты чуеш мяне, Коля, мілы! Рухацца трэба!

Яна напружвала ўсе сілы. І так стаялі яны, нібыта абняўшыся. І завея прытуліла іх на хвіліну ў сваіх воблаках, а потым аглушыла сваім моцным голасам.

Таня нагой падсунула нарту бліжэй.

— Не, не, — крыкнуў Коля, — я гэтага не хачу! Я не дазволю табе мяне везці!

Ён пачаў вырывацца, Таня абхапіла яго за шыю. Халодныя твары іх краналіся адзін аднаго. Яна прасіла, паўтараючы адно і тое ж, хаця цяжка было вымавіць слова — кожны гук на губах паміраў ад жорсткага ветру.

— Мы выратуемся, — гаварыла яна. — Тут блізка. Хутчэй! Нельга чакаць.

Ён апусціўся на нарту. Яна шалікам сцерла з яго твару снег, агледзела рукі — яны былі яшчэ сухія — і моцна завязала ля кісці шнуркі яго рукавіц.

Учапіўшыся за абрывак вяроўкі, Таня пацягнула нарту за сабой. Высокія хвалі снегу каціліся ёй насустрач — заступалі дарогу. Яна падымалася на іх і зноў апускалася і ўсё ішла і ішла наперад, плячыма рассоўваючы густое, увесь час рухлівае павегра, якое пры кожным кроку адчайна чаплялася за вопратку, як калючкі паўзучых траў. Яно было цёмнае, поўнае снегу, і нічога скрозь яго не было бачна.

Часам Таня спынялася, вярталася да нарты, штурхала Колю і, нягледзячы ні на якія яго пакуты і скаргі, прымушала зрабіць дзесяць крокаў наперад. Дыхала яна цяжка. Увесь твар яе быў мокры, і вопратка цвярдзела — пакрывалася тонкім лёдам.

Так ішла яна доўга, не ведаючы, дзе горад, дзе бераг, дзе неба, — усё знікла, схавалася ў гэтым белым мораку. Але Таня ішла, нахіліўшы твар, намацваючы дарогу нагамі, і, як у самую страшную спёку, пот струменіўся па яе спіне.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 45
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)