Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 153
Перейти на страницу:

– Асмелюся звярнуцца, мадам, – шчоўкнуў абцасамі паручнік. – Пан Кроер не прыедзе.

– Чаму? – спытаў бацька.

– У адной з вёсак пана Кроера бунт, – ціха сказаў Мусатаў.

– Дзе?

– У Півошчах.

– З якой прычыны?

Паручнік паціснуў плячыма. Твар Ісленьева скрывіўся.

– Якія загады вы прынялі? Спадзяюся, ніякіх агіднасцей? Стараліся ўгаварыць?

– Стараліся. На жаль, не дапамагло. Давялося страляць. Ёсць параненыя.

Свежае аблічча графа збялела:

– Ведаеце, чым гэта можа скончыцца?

Голас яго сарваўся. Наступаючы на Мусатава, ён патрасаў перад яго носам белымі сухімі старэчымі рукамі.

– Гэта чорт... Гэта чорт ведае што такое! Beau monde! Notabilités![35] Як вы смелі прыехаць да мяне пасля такога?.. Мала было крыві? Мала шыбеніц на верках?

– Супакойцеся, супакойцеся, граф, – дарэмна спрабаваў сказаць слова бацька.

Мусатаў павярнуўся і пайшоў да сходаў, вонкава амаль спакойна. I толькі тут граф, глыбока ўздыхнуўшы, сказаў глухім голасам:

– Стойце... Вазьміце з сабою лекара... Спадзяюся, пан Юры дазволіць...

Вацька моўчкі схіліў галаву.

– Вось, – сказаў Ісленьеў. – Загадайце запрэгчы коней... I запамятайце, вы ніколі не з’яўляліся сюды з вашымі ганебнымі звесткамі. Я нічога не чуў... Я нікога не бачыў...

Голас ягоны перасеў. Ён нагадваў цяпер распатланага драча, які з крыкам робіць вартую жалю скідку, дарэмна імкнучыся адцягнуць увагу сабакі ад чагосьці дарагога яму.

I ён пайшоў y дом, неяк дзіўна заграбаючы правай рукой паветра і не звяртаючы ўвагі на гасцей, якія стаялі наўздалёк, нічога не разумеючы.

– Дастукаўся Канстанцін, – змрочна сказала Клейна. – I падумаць толькі, што ён твой траюрадны брат, Антаніда. Бадай з аднаго гнязда горлінка чыстая і драпежны воўк. Цьфу!.. Спадзяюся, ніхто не памрэ...

– Хто памрэ? – спытаў Алесь y маці. – У каго стралялі?

– Ніхто не памрэ, сынок, – сказаў бацька. – Стралялі проста салдаты... на стрэльбішчы. Лухта ўсё... Ідзі... ідзі да дзяцей. Хутка я цябе паклічу.

I як толькі Алесь аддаліўся, сказаў Клейне:

– Чуў.

– Чуў, але не зразумеў, – сурова сказала старая. – Цяжка зразумець такое.

– A я ж казаў, – прамовіў пан Юры.

Губка маці, пяшчотная губка з мушкай-радзімкай, дрыжала.

– Божа, – сказала яна, – за што ж гэта? За што такое? Мне ён, урэшце, не больш прыемны, чым табе... Такі грубы, такое быдла... I гэты няшчасны, такі жалкі граф... З яго жыццём, з яго маладосцю...

– Э, – сказаў бацька. – Ці мала іх з такой маладосцю? Вось былы наш губернатар, Міхаіл, граф Мураўёў. Пачынаў разам з тымі. Братоў павесілі – a ён y чынах ходзіць. Браты ў Сібіры, a ён член Дзяржаўнай Рады вось-вось будзе, калі ўжо не ёсць...

– Georges, – умольна сказала маці, – я прашу цябе, ніколі больш не гавары пра забойствы... Прашу.

– Добра, – сказаў бацька. – Я толькі думаю... Трэба аб’явіць гасцям.

– Так, канешне ж так, – заспяшалася маці. – Адразу ж зрабі.

– Ану маўчыце... вераб’і, – сказала Клейна.

– Што? – спытала маці.

– Глупства не вярзіце, – сказала старая. – Свята юнаку сапсуеце – чым ён вінаваты? Ён, ці што, з дурным дзядзькам сваволіў ды з паручнікам страляў?

– Што ж рабіць? – жаласна спытала маці.

– Маўчаць, – кінула Клейна.

– Гэта цяжка, – сказаў бацька.

– A вы цяжар y душы нясіце... Гэта вам пакута за дурнога сваяка...

Уздыхнула. Сказала ўжо больш спакойна:

– Святкуйце... Святкуйце, каб сынок ніколі не быў такі.

– Я ведаю, – небывала сур’ёзна сказаў бацька. – Я і сам хацеў гэтага.

– За гэта я і люблю цябе, князь-вісус, – сказала Клейна.

...A ў гэты час Алесь пытаў y Мсціслава:

– Што там адбылося? Нічога не разумею.

– I я не разумею, – сказаў Мсціслаў. – Дарослыя... Ты вось скажы мне, ведаеш ты таго даўгавусага?

– A я ведаю, – весела віскнула Ядзя, амаль дагодліва гледзячы ў Алесевы вочы.

Дзяўчынка, здаволеная тым, што і яна, нарэшце, можа быць карыснай y такой цудоўнай кампаніі, весела засакатала:

– Мы з маці былі аднойчы ў старога Вежы... Стары Вежа маці паважае... I гэтага даўгавусага мы там бачылі... Гэта Кандраці, малочны брат старога Вежы. Ён наглядае за яго лясамі.

...А бацька, між тым, таксама заўважыў даўгавусага.

– Вось ён, Антаніда, – сказаў пан Юры. – Напэўна і з Вежам нешта не да ладу.

Кандраці наблізіўся да паноў. Глядзеў на іх трохі нават вінавата. Але ганарыста выступала з-пад доўгіх вусоў крутая ніжняя сківіца.

– Што здарылася, Кандраці? – спытала маці Антаніда.

– Стары пан просіць прабачэння, – суха сказаў даглядчык. – Ён не зможа прыехаць... У яго... гм... падагра...

вернуться

35

Свет! Ганаровыя асобы! (франц.).

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)