Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 153
Перейти на страницу:

Зрабіла рэзкі рух.

– I адпусці. Адпусці адсюль. Асалоды ў гэтым мала, ляжаць на вачах усіх, як мухі ў місцы... Антаніда, віншую цябе. Будзе хлопец. Позірк просты, шчыры, не тое што ў гэтых малімончыкаў яго ўзросту... Ну, давай пацалуемся, Антаніда... A вы, дзеці, марш гуляць... I Яначку з сабой вазьміце. Ды не крыўдзіце яго там. Ён сірата.

Дзяцей і прасіць не трэба было: як чародка вераб’ёў, сыпанулі па сходах.

– Karo яшчэ няма, Georges? – спытала матухна.

– Раўбічаў няма. Кроера няма. Старога Вежы няма.

– Добра. Хай ідуць дзеці, – уздыхнула Загорская.

Алесь бег наперадзе ўсіх. Дзеці абагнулі палац, горку, на якой распараджаўся гарматамі Кірдун, карцінны павільён і спынілісяу гушчары парку, дзе была дзярновая лаўка.

Усе селі. Зялёная сетка святла ляжала на тварах дзяцей.

– Дык як жа вы жывяцё, Ядзвінька? – спытаў Алесь.

Лялечны тварык схіліўся ўніз. Вочы, такія нявінныя і сінія, засаромлена глядзелі на Алеся.

– Я з маці жыву. I з Янкам. У мяне тры старэйшыя браты... Былі тры браты... Два загінулі на вайне... Адзін – хто яго ведае дзе, мне не кажуць. Я апошняя. Ніхто ўжо не чакаў мяне, a я ўзяла ды і нарадзілася. Усе за мяне таму вельмі баяцца. Толькі я не баюся. Я люблю, каб цёпла. Люблю, калі спяваюць. Люблю, каб мне не перашкаджалі. A баюся толькі, калі хлопчыкі злыя... I сабак.

Алесь слухаў гэта з памяркоўнай усмешкай.

– Мы не будзем злыя, – сказаў Алесь. – Праўда, Мсціслаў? I сабакам яе ў крыўду не дамо. Што сабакі. У мяне унь два кані ёсць.

– Сапраўдныя коні? – спытала малая Клейна.

– Анягож.

Дзяўчынка паглядзела на яго з павагай.

– Ну a ты, Янка? – спытаў Алесь.

– Я зусім як яна, – вінавата ўсміхнуўся хлопец, і ўсе зноў здзівіліся, як па-вясковаму, амаль зусім чыста вымаўляе ён словы. – Толькі я не ведаю, дзе мае бацькі.

– Так зусім і не ведаеш? – спытаў Мсціслаў.

– Помню... Слаба... Помню агні... Вакол іх, на ражнах, сушылі рыбу... I зусім не помню бацькоў... Толькі аднаго Кемізі... Напэўна, ён быў мне брат... Не ведаю... I яшчэ помню жаночыя рукі... Нічога больш – адны рукі... Аднойчы з’явіліся крылатыя чаўны... Людзі казалі – “даў”[33] і паказвалі на іх пальцамі. Дзяцей схавалі, але нас усё адно адшукалі... Усе нашы, акрамя нямногіх, ляжалі на пяску... У Кемізі тырчала ў грудзях палка... Потым нас везлі морам... Потым быў нейкі бераг, і белы-белы пясок, і пячора з крыніцай, куды нас заганялі на ноч. Усё гэта звалася Мангапвані[34], a вартавалі нас людзі ў белых павязках на галаве... Потым я згубіў сваіх, іх не стала... Зноў было мора і потым вялікі горад, дзе мяне зноў купілі... I прывезлі сюды.

– Янка, – падаў голас Мсціслаў. – Няўжо гэта ты ад прыроды такі? Можа, гэта проста таму, што ты мыешся не так, як трэба?

– Я мыюся, – уздыхнуў Янка. – Не, тут ужо нічога не зробіш. I спрабаваць не варта.

– Ну і чорт з ім, – сказаў Алесь. – Падумаеш, бяда вялікая.

Яны сядзелі і гаварылі аб розных цікавых рэчах даволі доўга. Потым здалёк, з лагчынкі пад горкай, ударылі чатыры гарматы. Адным залпам.

– Прыехаў нехта, – з неахвотай падняўся Алесь. – Трэба ісці.

– Сядзі-і, – сказаў Мсціслаў.

– Не, брат, трэба. Можа, гэта дзед. Тады не пахваляць.

– Дзеду тройчы стралялі б... Гэта або Раўбічы, або Кроер.

– Усё адно. Трэба ісці.

Калі яны падыходзілі да круга гонару, на ім, ля самай тэрасы, кідалі павады на рукі слугам два чалавекі. Адзін з іх, худы і жылаваты, вельмі пахмуры, быў незнаёмы Алесю. Гэты чалавек злазіў з белай кабылкі павольна, з падкрэсленай стрыманасцю. Ваўкавата глядзелі вочы з-пад калматых брывоў, доўгія, як вiлы, вусы звісалі на зялёны паляўнічы гарнітур.

Затое другога Алесь пазнаў адразу. Ні з чым нельга было зблытаць гэтыя зеленаватыя, як y рысі, вочы пад брывамі пясочнага колеру. Ні ў кога не было такіх учэпістых рук і такіх кашэчых спрытных рухаў.

Жандарскі паручнік Мусатаў уласнай персонай завітаў y Загоршчыну.

Перадаўшы коней слугам, абодва пайшлі па сходах на тэрасу – адзін справа, другі злева, быццам не жадаючы папіраць нагамі адны і тыя ж прыступкі.

Алесь заспяшаўся. Калі дзеці падышлі да Загорскіх, Клейны і Ісленьева, Мусатаў ужо стаяў перад імі. A пахмуры чалавек чакаў наводдаль, муляўся, быццам не адважваючыся падысці.

– Прабачце, мадам, – сказаў Мусатаў. – У мяне справа да іх сіяцельства.

На абліччы Ісленьева з’явілася грымаса пакуты.

– Ну што яшчэ? – спытаў ён.

Матуля, каб не перашкаджаць віцэ-губернатару, звярнулася да бацькі:

– Чаму ж гэта Кроер не едзе?

вернуться

33

Судна гандляроў рабамі.

вернуться

34

Астравок ля заходняга берага Афрыкі. База арабаў – гандляроў рабамі.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)