Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 74
Перейти на страницу:

Праз тры тыдні ён выпісаўся з кіпай рэцэптаў на руках і рэкамендацыйным заключэннем. Дыягназ гучаў так:

«Артэрыяльная гіпертэнзія І ст., рызыка 3. Пралабіраванне мітральнага клапану 1 ст. (3,4 мм) з мітральнай рэгургітацыяй 1 ст. Нярэзкая шчыльнасць АО, створак АоК. Трыкуспідальная рэгургітацыя 1 ст. Рэкамендавана: дыета № 10, гіпаліпідэмічная, гіпасолевая, рацыянальнае харчаванне, багатае на калій, кальцый, магній, ёд (курага, разынкі, грэцкія арэхі, бананы, кабачкі, грэчка, аўсяныя крупы), карэкцыя вагі, штодзённая хадзьба 40–60 хвілін, плаванне. Медыкаметознае лячэнне: селект. БАБ: небілет 5 мг. па ½ табл. раніцай пры кантролі пульсу і АД, працяглы час; метабалічныя прэпараты: мілдранат 0,25 па 1 капс. 2 разы на дзень пасля ежы, 1 месяц; седатыўныя прэпараты — пры ўзнаўленні болю ў вобласці сэрца…»

І яшчэ многа чаго было там напісана.

Дома Адольф уголас зачытаў жонцы ўсе гэтыя «рэгістурацыі» — сур’ёзным голасам, урачыста, як прысуд. Маўляў, давялі чалавека. А калі падняў вочы — убачыў, што жонка… усміхаецца!

— Затое піць цяпер нельга, — вінавата сказала яна, прытушваючы радасць, зразумеўшы, што ўсмешка выглядае недарэчы.

Але Адольф ўсё роўна пакрыўдзіўся.

І, каб пацвяліць жонку, адпомсціць ёй за праяву радасці ў такі момант і крышку падпсаваць ёй настрой, а яшчэ таму, каб не думала, што ён цяпер зламаны, бязвольны, і з яго вяроўкі можна віць, ён адклаў свой дыягназ, змяніў інтанацыю з урачыстай на гуллівую і паведаміў Ірыне Бацькаўне, што калі ляжаў у бальніцы з мікраінфарктам, у яго адбыўся мікрараман з медсястрою — так, так, з той самай, на якую касілася жонка, светленькая такая, з кароткімі валасамі і кароткай спаднічкай.

Ён гэта выдумаў, каб набіць сабе цану. Але перагнуў палку, увайшоў у смак, пачаў расказваць з дэталямі, падкрэсліваць інтымныя падрабязнасці… Кабінет, ноч, нікога няма… Кушэтка, дзверы на ключ…

Адольф яшчэ і падміргваў Ірыне Бацькаўне, нібы не роднай жонцы, а кампаньёну па выпіўцы расказваў.

Гэта стала апошняй кропляй. Жонка ўспомніла паездкі праз увесь горад, прыніжэнне ў дырэктара камбіната, свае няспраўджаныя надзеі… Стала так горка, крыўдна… І яна падала на развод.

V

У маленькім кабінеце суддзя — Эла Васільеўна Кузьмянкова (Адольф прафесійна запомніў шыльду на дзвярах), папрасіла іх прысесці, спытала, ці дарослыя дзеці.

— Дарослыя, — адказаў Адольф.

І як яны — не дзеці, а Адольф з жонкаю — збіраюцца дзяліць маёмасць?

Тут Адольф не без долі гонару сказаў, што ні на што не прэтэндуе, усё чысценька пакідае жонцы: кватэру, дачу, нават мапед, а з сабою забярэ толькі чамаданчык з прадметамі гігіены і рознай драбязой: бялізна, брытва, кашуля, гальштук… Таксама ён згодзен аплаціць усю дзяржпошліну, хоць заяву на развод падавала жонка.

На яго думку, атрымалася сціпла, прыстойна, па-старамоднаму класічна. Але на суддзю ніяк гэта не падзейнічала. Відаць, яна ў стотысячны раз такое чула.

— Я вас разводжу без тэрміну на абдумванне, — сказала яна. — Усё. Можаце ісці.

— Ага. Добра. Зразумела. Дзякуем.

Адольф кіўнуў галавой і падняўся. Ён быў у прыўзнятым настроі, усім сваім выглядам паказваў, што так і трэба, менавіта так і разводзяцца.

А разгубленая жонка засталася сядзець, цярэбячы празрыстую хусцінку, павязаную на шыю дзеля такога выпадку. Яна ж разводзілася ў першы раз і думала, што гэта будзе неяк інакш. Яна спадзявалася, што будзе, як у маладых: тры месяцы на роздум, упрошванне, паходы па псіхолагах і ўсё такое.

«А чаму без тэрміну на абдумванне?»— хацела спытаць яна.

Вопытная Эла Васільеўна адказала і без пытання:

— Ды вы яшчэ зноў сыйдзецеся. Я па вас бачу. Іншая справа, што, можа, сапраўды некаторы час вам трэба пажыць асобна.

Тут Адольф з жонкаю нібы самі на сябе зірнулі збоку. І ўбачылі, якое глупства яны, дарослыя людзі, робяць! Цяпер, калі іхняя сітуацыя прайшла праз чужыя вочы і рукі, якой нікчэмнай, недарэчнай, нават смешнай яна падалася!

І ім абоім стала сорамна.

Канечне ж, яны сыдуцца! Бо куды ім адно без аднаго? І як цяпер паправіць?

А калі ім паставілі ў пашпартах штампы, і гэта зацвердзіла афіцыйна, што цяпер яны чужыя людзі, яны проста разгубіліся. Адольф зняў з пальца пярсцёнак, і жонка, гледзячы на яго, думаючы, што так трэба, хуценька сцягнула свой. Іх рукі без пярсцёнкаў сталі нейкія безабаронныя, асірацелыя.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)