Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 74
Перейти на страницу:

— Так. Дзякую. Зразумела, — па інерцыі паўтарыў Адольф тое, што ў кабінеце.

Але нічога яму не было зразумела. Гэта перад суддзёй добра было разыгрываць ролю джэнтльмена. А тут? Лёгка сказаць: збяру чамаданчык і пайду — а паспрабуй зрабі. Ды першае пытанне — дзе жыць? Гэта ў фільмах прыгожа і без праблем: развёўся чалавек, сеў у аўтамабіль і паехаў у любы чужы горад. А куды паедзе Адольф? Каму ён трэба, хто яго будзе цярпець? Ды сам занудзіцца.

Яны стаялі і моўчкі круцілі ў руках пашпарты.

— Ну што, з’езджу пакуль у санаторый, — нерашуча сказаў Адольф. — Каб бясплатная пуцёўка не прапала. Заадно, можа, нервы папраўлю, сэрца падлячу, стрэс здыму…

— А пасля?

— Дзе-небудзь перакідаюся… Да халадоў на дачы, а там у сяброў, знаёмых, — ціха казаў прысмірэлы, прыніжаны Адольф. — Можа, у інтэрнаце пакой дадуць. Мне многа не трэба…

— Пад старасць гадоў! Па дачах, інтэрнатах, чужых людзях…

Жонка падумала. Сказала цвёрда, рашуча:

— Вось што. Сапраўды, з’ездзі ў санаторый. Адпачні, падлячыся. Здароўе галоўнае. І суддзя ж сказала — пажыць асобна… А потым вяртайся назад! Абавязкова! Чуеш?

— Чую…

— У цябе свой дом. Хопіць. Немаладыя. Я і сама добрая! Сама вінавата! Адпачывай, лячыся, а я буду чакаць! Хай разведзеныя, хіба не бывае: разведзеныя — а жывуць разам?

Дома яна энергічна збірала яго — як у дальнюю дарогу, як нічога не адбылося паміж імі. Уголас сама ў сябе перапытвала: што яшчэ? ці не забыла пакласці ножык? дзе пакецік з лекамі?

— Там жа бясплатна ўсё, — смірна казаў Адольф. — Лекі, кропельніцы… Усялякія працэдуры, душ, баракамера…

З сабой Адольф захапіў яшчэ эцюднік, бо надта сухая, прыгожая стаяла восень, а санаторый быў у лясе каля Дняпра — акурат у тых самых мясцінах, куды Адольф ездзіў на акварэлькі.

Раздзел другі

І

У санаторыі Адольф два дні хадзіў на працэдуры, на трэці — маляваў з берага Дняпра, а на чацвёрты пазнаёміўся каля масажнага кабінета з Тамарай.

Сорак пяць гадоў. Таксама разведзеная. Калі ў Адольфа прычына разводу — «крызіс», дык у яе — «не сышліся характарамі». Родам з Мінска. Бухгалтарка. Звычайная. Прапаноўвалі галоўнай — адмовілася: галоўбух цяпер небяспечная прафесія. Бландзінка. Падобная на Ганну Герман знешнасцю і грудным голасам. Прызналася, што любіць спяваць пад гітару. Дарослы сын Вадзім, жанаты, грузчык у ЦУМе. Нявестка Соф’я — аператар у турагенцтве. Унукі-двайняткі, хлопчык і дзяўчынка 8 гадоў, вучацца ў музычнай школе: Наста — вакал, Дзімка — альт («маэстра Співакоў»). Маці — мілая старэнькая бабулька ў добрых зморшчынках, бацька — спакойны, мудры адстаўны палкоўнік. Двухпакаёвая кватэра. Дача — зямельны ўчастак, катэдж, гараж. У гаражы «Вольва» 264 GL.

— Новенькая, сумуе без гаспадара, — сказала Тамара. — Адзін мой знаёмы муж (так яна называла былога мужа) так і не навучыўся ездзіць!

Усе жывуць асобна. Ніхто нікому не замінае.

— А твае дзеці? — спытала Тома. — Як іх завуць? Часта бачыцеся?

— Ды не. Я мала з імі… Жонка імі займалася. Вось і выраслі — маміны дзеткі. Дачка Ірына замужам за азербайджанцам. Унучка ёсць.

— Маленькая? Як здорава! Любіш яе?

— Не, — шчыра сказаў Адольф.

— Чаму?

— Ай, чорныя гэтыя… Я іх баюся.

— Як можна?! — усклікнула Тома з дакорам, нібы ўжо мела нейкае права на яго. — Нельга так! Трэба абавязкова ўсіх любіць… як мая нявестка Сафі кажа.

— А сын, Адольф, у арміі.

— Такое імя… Рэдкае. Прыгожае.

— Праўда? — Адольф ажывіўся. — У нас, у Заходняй Беларусі, гэта звычайнае імя! Кажуць: назаві сына Адоля — будзе шчасна доля. А тут, у цэнтральнай частцы, сама ведаеш, як да гэтага імені ставяцца. У мяне была мара: у Самарскае ваеннае лётнае паступіць. Не ўзялі. Сказалі — сэрца. А можа, і не сэрца. Можа, імя.

— Дык ты і сына так назваў?

— Ну, каб традыцыі не рваць… Можа, яно цераз раз. Мне не пашанцавала, а яму мой кавалак шчасця выпадзе.

— А хто ў цябе яшчэ ёсць?

Ён расказаў пра двух пляменнікаў, пра братавую Ніну, якая жыве на лясным Хутары каля Старушак. Тома міла рассмяялася, а Адольф патлумачыў, што гэта не ад рускіх «бабулек», а, хутчэй за ўсё, некалі жыў там такі Старуш, і ад яго сядзібы пайшла назва. Бо там блізка ёсць яшчэ Барушкі — значыць, быў і нейкі Баруш.

Потым яны гулялі па беразе Дняпра. Ад ракі пахла летам, а лісце асін палала ўсімі барвамі ранняй восені. Адольф паказаў на супрацьлеглы, высокі бераг:

— Ву-унь адтуль я звычайна малюю.

— З таго высокага берага?! Уяўляю, якая прыгажосць! А як ты туды дабіраешся?

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)