Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 74
Перейти на страницу:

— Мапедам.

Гэта ўразіла яе куды больш, чым тое, што ён мастак. Яна ўмілілася і пачала распытваць, як ён, творчы чалавек, «з тэхнікай на ты».

— Зручна. Я мог праехаць па любой сцежцы. У такую глушэчу забіраўся, што ні машынаю не праехаць, ні пехам не прайсці. Потым — выпіўшаму добра, ДАІ не чапляецца. Каму трэба дзядзька з мальбертам за плячыма, на веласіпедзе з маторчыкам?

— Ты піў за рулём?

— Ну, за рулём… Скажаш таксама.

— Усё роўна — гэта ж тэхніка! Трэба разбірацца ў ёй. Далёка не кожны зможа.

— Ды малое дзіця зможа, — сціплічаў Адольф.

— Не — гэта вельмі складана! Адзін мой знаёмы муж, — яна ўздыхнула, — ты ведаеш, пра каго я — так і не навучыўся. Не змог атрымаць правы. Дальтонік. Блытаў зялёнае з сінім. А можа, хлусіў, знарок не хацеў здаваць.

— Чаму хлусіў? Многа такіх. Купюры грашовыя блытаюць. Праўда, заўсёды на сваю карысць. Касірцы ў магазіне замест пяцідзесяці тысяч дае адну — маўляў, колеры падобныя, а паспрабуй яму рэшту даць меншай купюрай! Імгненна скандал, адразу дальтанізм знікае!

— Хацелі чалавека з яго зрабіць, — дагаворвала пра сваё Тома, — але нават мой бацька, які ўсё можа, не змог. Ну, калі чалавек сам сабе не хоча дабра! Не разумее свайго шчасця…

Грыбоў было многа той весенню. Адольф з Тамарай імі любаваліся і па-еўрапейску не бралі — што з імі рабіць у санаторыі? Адзін раз у час такой прагулкі знайшлі сямейку падасінавікаў, класічных краснагаловікаў. Маленькія, з нераскрытымі шапачкамі, і большыя, на доўгіх ножках, крамяныя, цвёрдыя. Тамара вырвала з коранем адзін. Патрымала ў пальцах, агледзела, пачырванела. «Не скажу, што ён мне нагадвае… І чамусьці толькі падасінавікі!» — «Скажы». — «Не, не скажу…» І тут, у асінніку, тым самым, які Адольф маляваў з другога берага Дняпра, міжволі адбыўся паміж імі грэх.

А ўвечары ў сваім пакоі Адольф паказваў Тамары акварэлькі, знаёмы асіннік, жытнёвае поле, макаўка царквы… Тома была ў захапленні — ці то ад акварэлек, ці пасля грэху ў асінніку.

— Які цуд! І ты з такім дарам прападаеш!

Адольфу было прыемна, разам з тым ён крышку бянтэжыўся, бо не да канца разумеў, які менавіта «дар» маецца на ўвазе.

«Такі мастак! Табе трэба сталіца, публіка… Персанальныя выставы… Тут, канечне, закіснеш… Нерэалізаванасць, ніхто не зможа ацаніць… У Мінску б ты… Ёсць на прыкмеце архітэктурна-праектная фірма… Лёгкая праца — фармальная, для стажу, з запісам у працоўнай кніжцы… Вольны графік. Хочаш — дома сядзі за камп’ютарам, хочаш — палатно пішы… Усе ўмовы!..»

Адольф схамянуўся.

— Якія выставы? Якая сталіца? Каму я там трэба? Ды яшчэ без прапіскі…

— Рэгістрацыі, ты маеш на ўвазе? Цяпер не прапіска, а рэгістрацыя. І яе не трэба, каб працаваць у Мінску.

— Не можа быць!

Яна толькі смяялася.

— У якім ты стагоддзі жывеш? Ніхто цяпер гэтага не пытае, гэта ўвогуле незаконна. Калі цябе не бяруць на працу, бо няма мінскай рэгістрацыі, ты можаш падаць на іх у суд.

— Ну і ну, — здзіўляўся Адольф. — І жыць можна? У самім Мінску? Без рэгістрацыі?

— Жыць нельга, але…

— Вось бачыш, — узрадваўся Адольф. — Яны свайго не ўпусцяць!

— Але — часовая рэгістрацыя робіцца за паўгадзіны. Сто пяцьдзесят даляраў.

— Часовая… Што такое часовая?

— На год.

— А пастаянная? — раптам спытаў Адольф. У прадчуванні чагосьці новага, нязведанага ў яго мацней забілася хворае сэрца.

— Трыста пяцьдзесят даляраў і тыя самыя паўгадзіны. Было б жаданне. А галоўнае, не забывай, хто мой бацька!

— А… не абавязкова жаніцца? Ці, там, замуж выходзіць? Каб атрымаць гэтую рэгістрацыю?

— Зусім не абавязкова. Было б у каго жыць.

Ах, як заманліва, чорт вазьмі! Сапраўды, адстаў ён ад жыцця. Адольфа яшчэ ніколі так не спакушалі. Тое самае новае жыццё, якога ён не прымаў, якое гнеўна «выкрываў» і якога баяўся, цяпер само лёгка ішло да яго, усміхалася яму, падзывала пальчыкам, клікала да сябе і брала ў мяккія абдымкі.

А Тома не сунімалася:

— Хочаш — давай так. Не будзем ні спісвацца, ні распісвацца. Каб не звязваць сябе. Колькі ты пражыў з жонкаю?

Адольф падлічыў уголас:

— Мне 55, ажаніўся ў 25… Атрымліваецца, роўна трыццаць. Юбілей! А я і забыў…

— Трыццаць гадоў! Вось бачыш. Яшчэ трыццаць разоў захочаш назад вярнуцца. Таму можна проста паспрабаваць. Мы ж дарослыя, разумныя, інтэлігентныя людзі. Абяцаю ні ў чым цябе не абмяжоўваць. Проста пажывем разам, паглядзім. А не спадабаецца табе ці мне — вольнаму воля.

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)