Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 228
Перейти на страницу:

Да таго ж я раптам успомніў, што ў маім жыцці былі ўжо такі непрыступны поезд і такая непрыступная правадніца. А я абхітрыў яе, абвёў вакол пальца. Не змог увайсці праз дзверы, залез праз акно. Праўдзівей кажучы, мяне ўцягнулі ў акно чыесьці дужыя рукі.

Нешта падобнае я надумаў зрабіць і цяпер. Мне абавязкова трэба было ехаць гэтым поездам, нібыта другіх не існавала. I гэта, зрэшты, было так на самай справе. Часта так здараецца, што чалавеку на нейкае яго дзеянне, на жыццё і лёс даецца ўсяго толькі адно імгненне. Дзесьці ледзь-ледзь насцярожана і ціха прыадчыняюцца дзверы, і ён павінен не марудзячы шмыгнуць у шчыліну, створаную лёсам, шмыгнуць ці пашырыць яе плячом і ўвайсці не думаючы, інакш дзверы зачыняцца ўжо назаўсёды. I застанецца яму толькі біцца да крыві ў тыя дзверы лобам. А яны ўсё роўна не адчыняцца больш. Ніколі. Гэта тое ж самае, чаму ў адну тую ж раку нельга ўвайсці двойчы.

Такім чынам мінала, канчалася маё імгненне, перада мной быў мой поезд, мая шчыліна, мая дарога, вартаўніца майго лёсу і жыцця. Але я не ведаў, не здагадваўся аб гэтым, я проста хацеў ехаць, таму што не мог не ехаць. Мне чамусьці здавалася, што ва ўсім белым свеце не засталося больш паяздоў. Гэта быў апошні і якраз туды. Куды? Вось гэтага я не ведаў. Туды, і ўсё. Туды, куды па білетах і без білетаў адбывала ўжо шмат іншых, вачыма каторых я цяпер бачыў гэтую станцыю. Туды, дзе яны, а цяпер ужо і я нешта недарабіў, пакінуў, дзе мо і па сённяшні дзень застаўся я сам. I я павінен туды дабрацца. Не таму, што там мяне чакала сустрэча з кім-небудзь, мо і з самім сабой, а таму, каб пераканацца, што ўсё гэта было, усё гэта сапраўднае, не падробленае, для нейкага растварэння, зліцця з радасцю існавання, не да канца перажытаю мною там, з небам, не падобным на гэтае неба і на ніякае іншае не падобным, дзе ўсё замерла ў чаканні, прадбачанні майго з'яўлення. Вось куды адыходзіў гэты поезд, а людзей, якія ехалі ў ім, можна было ў разлік не браць. Яны былі як нерэальныя і існавалі, каб прымусіць мяне паверыць у рэальнасць поезда, дарогі, імгнення і таго кутка, куды я імкнуўся, хімерычнай маёй паездкі на станцыю, куды паязды прыбываюць раз у сто гадоў, а то мо і радзей.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)