Спеў аб Гаяваце
- Автор: Лангфэла Гэнры
- Год: 1969
- Язык: белорусский
- Год: Беларусь
- Переводчик: Аркадий Александрович Кулешов
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Спеў аб Гаяваце». Краткое содержание книги:
Сусветную вядомасць Гэнры Лангфэла прынесла паэма «Спеў аб Гаяваце» (1855), напісаная на аснове індзейскіх паданняў. Паэма апявае прыгажосць і мудрасць чалавека, які жыве адным жыццём з прыродай.
Перейти на страницу:
I стаяў перад закрытым
Уваходам Гаявата,
Надзяваў ён рукавіцы,
Мэджыкэван, моцна грукаў
Імі ў скалы з гулкім крыкам:
«Адчыні! Я Гаявата!»
Уладар не адгукнуўся,
Адмыкаць не стаў ён брамы
Тых маўклівых скал пясчаных,
Спратаў змрочнага бяздоння.
I тады пачаў, прасцёршы
Рукі, клікаць Гаявата
Гром магутны, Энэмікі,
I Вэвэсіма, маланку;
I прынесла іх з далёкіх
Гор Грымотных навальніца
На ўзбярэжжа Гітчы Гумі;
Да зямлі прыпаў ад страху
По-Пок-Ківіс, як убачыў
Вочы яркай бліскавіцы,
Як пачуў грымотаў крокі.
I Вэвэсіма, маланка,
Браму паліцай разбіла —
Уваход у схоў бяздонны
Непарушных скал пясчаных,
А магутны Энэмікі
Што ёсць сілы ў глыб пячоры
Загукаў: «Дзе По-Пок-Ківіс?»
Абваліліся ад гулу
Скалы ўсе, і пахаваны
Быў пад імі По-Пок-Ківіс,
Спрытны, хітры і каварны,
У абліччы чалавечым.
Надышоў канец ягоным
Трапным жартам, весялосці,
Адышло ў нябыт штукарства
По-Пок-Ківіса, свавольства,
Гульні, забаўкі, залёты
Да дзяўчат, кабет прыгожых.
Дух ягоны Гаявата —
Чалавек высакародны,
Даставаў, сказаўшы ўладна:
«Больш ніколі, По-Пок-Ківіс,
Ты не будзеш чалавекам,
Больш не пусцішся ў прыгоды
З вострым словам, трапным жартам,
Не закруціш пыл і лісце
Шпаркім танцам, а ў нябёсах
Будзеш ты Кіню магутным,
Баявым арлом, кружыцца,
Будзеш ты, з майго дазволу,
Там над птушкамі ўладарыць».
Не забыты По-Пок-Ківіс
Ні паданнем, ні легендай,
Ані песняю народнай;
I зімой, калі завея
Круціць снег вакол вігвамаў,
Калі вецер не сціхае,
Дзіка свішча ў дымаходах,—
«Гэта свішча, — так гавораць
Людзі,— хітры По-Пок-Ківіс,
Гэта ён пусціўся ў скокі
Ад вігвама да вігвама!»
Перейти на страницу: