Сыны зямлі беларускай
- Автор: Багадзяж Мікола
- Год: 2002
- Язык: белорусский
- Год: Народная асвета
- ISBN: 985-03-0995-4
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Сыны зямлі беларускай». Краткое содержание книги:
Пераможцаў сустракалі громападобным салютам. Стралялі караблі, берагавыя батарэі. Яшчэ б, перамагчы ворага, у дзесяць разоў перавышаючага па агнявой моцы!
Аб гэтым подзвігу хутка даведаўся ўвесь свет. «Меркурыем» захапляліся нават туркі. Адзін з ix, удзельнік баталіі, напісаў: «…Карабель Капуцын-пашы i наш уступілі з ім (брыгам «Меркурыем». — М.Б.) у гарачы бой, i — справа нячутная i неверагодная — мы не змаглі прымусіць яго здацца. Ён змагаўся, адступаючы i манеўруючы з усім ваенным мастацтвам так, што мы — сорамна прызнацца — спынілі бітву, між тым як ён, трыумфуючы, працягваў свой шлях. Калі старажытныя i новыя летапісы ўяўляюць нам вопыты храбрасці, то гэты апошні заслоніць усе іншыя, i сведчанне аб ім заслугоўвае быць накрэсленым залатымі літарамі ў храме славы…»
За гэты подзвіг «Меркурыю» ўручылі расшыты золатам сцяг. Каманда атрымала ўзнагароды i грашовыя прэміі. Казарскага ўзнагародзілі ордэнам Святога Георгія 4-й ступені, яму было прысвоена званне капітана 2-га рангу i прызначана пажыццёвая пенсія ў памеры двайнога акладу. Ён некаторы час быў у свіце Мікалая I, але хутка пачаў прасіцца на мора. Яго просьбу ўважылі, назначыўшы інспектарам Чарнаморскага флоту, i ён пасяліўся ў Нікалаеве.
У 1830 годзе A. Казарскі наведаў родныя мясціны. Пагасцяваўшы ў родных, ён вярнуўся ў Нікалаеў. У тым жа годзе Казарскаму прысвоілі званне капітана 1-га рангу.
У першыя дні лета 1883 года Аляксандра моцна прадзьмула халодным ветрам на прычалах, i ён захварэў. Медыкі спахапіліся вельмі позна. 16 чэрвеня ён памёр.
Маракі, шануючы памяць Казарскага, сабралі грошы на помнік герою. Помнік гэты, выкананы па праекту акадэміка архітэктуры А. Брулова, быў узведзены ў 1884 годзе там, дзе стаіць i ў нашы дні — на Прыморскім бульвары ў горадзе-героі Севастопалі.
Змагар і скульптар
Паўстанне 1862–1863 гадоў… Чалавек, прызначаны камісарам Дзісненскага павета, вымушаны быў сам узначаліць атрад паўстанцаў. У самым пачатку бою з царскімі войскамі ён быў забіты. У яго трапіла восем куль. Звалі гэтага чалавека Генрых Дмахоўскі, хаця ў свеце ён больш вядомы як Генры Д. Сандэрс.
Нарадзіўся Генрых у 1810 годзе ў сям'і дробнага чыноўніка — сакратара Адукацыйнай камісіі Віленскай навучальнай акругі. Месца яго нараджэння дакладна невядома. Адны крыніцы сцвярджаюць, што ён з'явіўся на свет у Вільні, другія — што ў маёнтку Заблуддзе Браслаўскага павета Віленскай губерні, які належаў яго бацьку. Але дакладна вядома, што дзяцінства яго прайшло ў Забалоцці. Рос Генрых без маці. Памерла яна, калі ён быў яшчэ немаўлём.
Прырода, сярод якой ён правёў сваё дзяцінства, краявіды Паўночнай Беларусі, нездарма празванай краем азёр, абудзілі ў хлопчыка мастацкія здольнасці. Таму ў час вучобы на прыродазнаўчым факультэце Віленскага універсітэта Дмахоўскі браў прыватныя ўрокі ў скульптара Казіміра Ельскага, а яшчэ вучыўся жывапісу.
Палітыка нацыянальнага заняволення, якая панавала ў Расійскай імперыі, выклікала незадавальненне i адпор з боку прыгнечаных народаў. Французская рэвалюцыя 1830 года стала іскрай, што прывяла да выбуху ў Польшчы — моладзь узнялася на ўзброенае паўстанне. Полымя барацьбы распаўсюджвалася. Хутка паўстанне ахапіла i Беларусь i Літву. Генрых Дмахоўскі, як i болыдасць яго равеснікаў, далучыўся да паўстанцаў. Ён змагаўся ў атрадзе Пяткевіча. Але паўстанцы зрабілі шэраг памылак, галоўная з якіх — абмежаванасць у сацыяльным складзе змагароў. Справа ў тым, што перамога паўстанцаў не мяняла нічога ў становішчы сялян, i таму яны не падтрымлівалі гэтую барацьбу. А без ix паўстанне хутка пацярпела паражэнне.
Дмахоўскі вымушаны быў эмігрыраваць. Неўзабаве ён, як i большасць эмігрантаў, апынуўся ў Парыжы, дзе зблізіўся з замежнымі дэмакратычнымі арганізацыямі, асабліва з італьянскімі карбанарыямі. Пэўна, менавіта яны падбілі нашых землякоў да ідэі партызанскай экспедыцыі, якая павінна была прывесці да паўстання на тэрыторыі Расійскай імперыі. Арганізатары гэтай экспедыцыі рабілі стаўку не на вузкае шляхецкае кола (як у час паўстання), а на шырокі сялянскі pyx. Яны спадзяваліся адцягнуць такім чынам увагу «жандара Еўропы», якім у той час не без падстаў з'яўляўся ўрад Расіі, ад рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе. Яны разлічвалі, што пасля перамогі ў Італіі карбанарыі дапамогуць ім у барацьбе супраць царскага самаўладдзя.
Узначаліў экспедыцыю палкоўнік Ю. Заліеўскі. Па яго планах уся тэрыторыя будучага дзеяння паўстанцаў дзялілася на акругі, i ў кожную з ix назначаўся начальнік. Дмахоўскі павінен быў узначаліць паўстанцкія сілы Віцебскай губерні.