Сыны зямлі беларускай
- Автор: Багадзяж Мікола
- Год: 2002
- Язык: белорусский
- Год: Народная асвета
- ISBN: 985-03-0995-4
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Сыны зямлі беларускай». Краткое содержание книги:
У гэты час Дамейка не раз вяртаўся ў думках на радзіму, але ажыццявіць мару было нерэальна, бо там яго чакала турма. Ён шукае, дзе прымяніць свае веды, — для практыкі ў горнай справе пабываў на поўдні Францыі, працаваў у Эльзасе, але ўсё гэта было яму не па душы. Дапамог выпадак. Стала вядома, што Горнай школе ў Какімба (Рэспубліка Чылі) неабходны выкладчык хіміі i мінералогіі. З дапамогай Міцкевіча гэты кантракт тэрмінам на 6 гадоў быў падпісаны. Наш зямляк абавязаўся за гэты час стварыць хімічную лабараторыю i абучыць студэнтаў хіміі.
У студзені 1838 года Дамейка накіраваўся на месца будучай працы. Ca шматлікімі прыпынкамі, перасадкамі дабіраецца ён да сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрэса. Далей можна было рухадца толькі па сушы. Трэба было спяшадца, бо набліжалася зіма i ўзнікала небяспека закрыцця снегам перавалаў праз Анды. Дамейка ca сваім спадарожнікам — жыхаром Чылі Карла Ламбертам — накіраваўся верхам на конях праз пампасы (паўднёваамерыканскія стэпы). Im даводзілася перапраўляцца праз рэкі, начаваць на паштовых станцыях у хатках, складзеных з неабпаленай цэглы. Неаднойчы дахам для ix служила зорнае неба. Аднак, нягледзячы на ўсе цяжкасці, Ігнацы не забываўся пра навуку — збіраў у дарозе мінералы, апісваў геалагічную будову глебы. З вялікай цяжкасцю караван перааДолеў Анды, i Дамейка ўрэшце апынуўся ў Какімба. З Францыі да новага месца працы ён дабіраўся паўгода.
Наш зямляк наладжвае свой быт, з дапамогай вучняў будуе памяшканне для лабараторыі, чытае ім лекцыі на іспанскай мове (якую вывучыў у дарозе за тры месяцы). Акрамя таго, робіць ca сваімі вучнямі шэраг экспедыцый у горы. У час гэтых вандровак нястомны вучоны адкрыў некалькі радовішчаў карысных выкапняў — срэбра, медзі, золата, вугалю. Яму ж належыць i адкрыццё сусветна вядомых у наш час радовішчаў салетры. Яны настолькі багатыя, што, нягледзячы на няспынную эксплуатацыю, захоўваюць свае прамысловае значэнне i ў нашы дні. Больш таго, Дамейка першы з еўрапейцаў звярнуў увагу на карысныя ўласцівасці гэтага аднаго з найболыы каштоўных угнаенняў.
Ігнацы атрымоўвае шырокую вядомасць як сярод мясцовых вучоных, так i ва ўрадавых колах. Наш зямляк жахнуўся, убачыўшы, у якіх невыносна цяжкіх умовах працуюць мясцовыя шахцёры, і, даведаўшыся, як мала яны зарабляюць, ён дасылае ўраду краіны петыцыю з патрабаваннем палепшыць умовы жыцця людзей. I ўрад прыслухоўваецца да гэтага, ідзе на ўступкі…
У 1843 годзе дзеянне кантракта скончылася. Маладая рэспубліка, якая толькі за чвэрць стагоддзя да гэтага вызвалілася ад каланіяльнага прыгнёту, працягвала адчуваць велізарны недахоп у спецыялістах. Дамейку прапанавалі месца прафесара хіміі i фізікі ў незадоўга да таго адкрытым у Сант'яга (сталіцы Чылі) нацыянальным універсітэце. Ігнацы згадзіўся i ў хуткім часе пабудаваў на ўскраіне горада невялікі ўтульны дамок, абсадзіўшы яго экзатычнымі (для нас) дрэвамі. Тут неўзабаве пачалі збірацца лепшыя людзі краіны — вучоныя, дзяржаўныя дзеячы, тут вяліся шматчасовыя гутаркі (якія часам перарасталі ў гарачыя спрэчкі), тут абмяркоўвалі навіны навукі, тут раіліся, што зрабіць для развіцця рэспублікі. Тут ён пазнаёміўся з пятнаццацігадовай дзяўчынай Гюзман дэ Сатамаер, сюды прыйшла яна ў хуткім часе ў якасці жонкі i вернай памочніцы.
Шмат падарожнічаў Ігнацы Дамейка. То на кані, то пешшу ён забіраўся ў самыя далёкія куткі краіны. Яго маршруты праляглі ад перуанскай мяжы на поўначы да Вогненнай Зямлі на поўдні. Hi холад, ні спёка, ні праліўныя дажджы не маглі спыніць нястомнага даследчыка. Змораны, а бывала i хворы, вяртаўся ён пад родны дах i, адпачыўшы дзень-два, пачынаў рыхтаваць свае даследаванні. Яго працы амаль адразу прыцягнулі ўвагу вучоных усяго свету. Ён першы склаў падрабязную карту распрацовак каменнага вугалю ў Кансепсьёне, першым вызначыў характар медных руд у Чукікамаце i Патрарыльеса, першым зрабіў геаграфічнае апісанне Араўканскіх стэпаў. Для таго каб з'явілася апошняя праца, Ігнацы наважыўся зрабіць падарожжа, ад якога яго адгаворвалі ўсе сябры. Яго знаёмыя лічылі гэтую задуму вар'яцтвам. Ніхто не спадзяваўся, што ён вернецца з гэтай вандроўкі жывым. I не дзіўна, бо шлях нашага земляка ляжаў за раку Біо-Біо. Тэрыторыі, што знаходзіліся за ёй, толькі намінальна лічыліся чылійскімі, бо жыло тут незалежнае племя араўканцаў, якое не падпарадкоўвалася белым прышэльцам.
Але індзейцы, якіх усе лічылі амаль дзікунамі, сустрэлі «бледнатварага» госця вельмі зычліва. Яны памагалі яму ў падарожжы, дзяліліся ежай. Не раз начаваў Ігнады ў ix паселішчах. I ўсюды мясцовыя жыхары гаварылі яму аб сваім жаданні жыць у міры з еўрапейцамі, а не змагацца з імі, аб тым, што яны хочуць жыць самі па сабе.