Сыны зямлі беларускай
- Автор: Багадзяж Мікола
- Год: 2002
- Язык: белорусский
- Год: Народная асвета
- ISBN: 985-03-0995-4
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Сыны зямлі беларускай». Краткое содержание книги:
Як бы там ні было, але праз пэўны час Дамінік Геранім з абозам аддзяліўся ад французскай арміі i накіраваўся ў родныя мясціны. У с лед за ім пайшлі рускія войскі пад кіраўніцтвам адмірала Чычагіна. Яны ледзь не «насту палі на пяты». 26 кастрычніка 1812 года князь з некалькімі вершнікамі, аднак без абозу, з'явіўся ў Нясвіжы. Ён аддаў загад замураваць фамільную скарбніцу, a іншыя каштоўнасці нагрузіць на вазы i накіраваць услед яму, у віленскім накірунку. Затым пашыбаваў на поўнач. Толькі-толькі пачалі выконваць гэты загад, як у горад уварваліся царскія войскі. Ix камандзір А. Красоўскі абвясціў напаўзагружаныя вазы, што стаялі на двары палаца, «маскоўскім абозам» i канфіскаваў яго. Паслаў адміралу Чычагіну рапарт аб перамозе i захопленай здабычы i пачаў рабаваць палац.
Радзівіл хутка даведаўся аб падзеях, якія адбыліся пасля яго ад'езду. Ён выказаў некалькі заўваг адносна дзеянняў варожых войск. «Пакрыўджаны» Чычагін, якому вокамгненна данеслі аб «выказваннях», загадаў вывезці з палаца ўсё больш-менш каштоўнае. Потым аддаў яго (і горад) на трохдзённае рабаўніцтва Ьал датам. Тыя пабывалі нават у магільным склепе Радзівілаў, які размяшчаецца ў сутарэннях фарнага касцёла. У пошуках каштоўнасцей ускрываліся труны… Горад у чарговы раз быў спустошаны.
Без сумненняў Дамініку Гераніму стала вядома i аб гэтым. Ён мог бы часткова выправіць становішча. Зрабіць так, як зрабілі шэраг нашых землякоў i палякаў, што ў свой час прымкнулі да Напалеона, — адмовіцца ад барацьбы i павініцца перад царом, а то i наогул перайсці на бок пераможцаў. Аднак для яго, заражанага «рыцарскім духам сваіх продкаў», гэта было немагчыма. Ён прымкнуў да французскага імператара тады, калі той быў пераможцам, i кінуць яго ў бядзе азначала для нашага земляка страціць гонар. Князь застаўся верным тым сцягам, пад якія стаў, да канца. У 1813 годзе ў час бітвы ён быў смяротна паранены i памёр 11 лістапада ў невялікім французскім гарадку Ляўтрэцку. Па сцверджанні С. Мацкевіча, апошнім яго словам было: «Гонар…»
Сын Дамініка Гераніма так i застаўся лічыцца бастардам. Праўда, у 1822 годзе ён быў прызнаны князем у Аўстрыі. Аднак іншыя краіны не палічылі гэты акт законным.
У. Сыракомля адзначаў, што «на ім (Дамініку Гераніме. — М.Б.) перарвалася лінія нясвіжскіх ардынатаў, якая цягнулася, не перарываючыся, ад Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі».
Залатымі літарамі ў храме славы
У горадзе-героі Севастопалі шмат помнікаў. Адзін з ix устаноўлены на Прыморскім бульвары. На яго п'едэстале лаканічны надпіс: «Казарскому. Потомству в пример. 1834». Здавалася б, што ў ім асаблівага? Ці мала помнікаў у Севастопалі — горадзе марской славы? Аднак спытайце любога мясцовага хлапчука аб гэтым помніку, i ён раскажа вам гісторыі, якія здадуцца на першы погляд паданнямі або проста матроскімі байкамі. На самай жа справе гэта рэальныя падзеі з жыцця нашага земляка Аляксандра Казарскага.
Нарадзіўся Аляксандр у 1798 годзе ў Дубровіна (маёнтку князя К. Любамірскага) Аршанскага павета Магілёўскай губерні. Бацька яго служыў у гэтым маёнтку аканомам. Здавалася, што сын прадоўжыць яго шлях. Але ў лес хлопчыка ўмяшаўся родны брат яго бацькі — Фёдар. Дзядзька забраў дванаццацігадовага пляменніка з сабой у горад Нікалаеў, а там уладкаваў юнгай на адзін з ваенных караблёў. Кемлівы хлопчык прыйшоўся па душы не толькі экіпажу, але i камандзіру карабля. Юнга атрымаў накіраванне ў Аляксандраўскае штурманскае вучылішча. Ён вучыўся вельмі старанна. У вучылішчы выкладалі матэматыку, астраномію як асноўную навігацыйную навуку, артылерыйскую справу, абучалі тэорыі працы з ветразямі. Майстэрства дзеянняў з ветразевым узбраеннем замацоўвалася на практыцы, якую гардэмарыны (так называлі навучэнцаў вучылішча) праходзілі на брыганціне «Міхаіл». У час гэтай практыкі гардэмарыны выконвалі ўсе абавязкі матросаў. Вучоба Казарскаму давалася лёгка, адзінае, што выклікала цяжкасці, — замежныя мовы (італьянская i грэчаская). Але настойлівасць дапамагала, i за чатыры гады, праведзеныя ў вучылішчы, Аляксандр змог авалодаць i імі.