Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Сланы Ганібала
Сланы Ганібала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сланы Ганібала

Электронная книга - «Сланы Ганібала». Краткое содержание книги:

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32
Перейти на страницу:

Дзяржаўныя таямніцы Рэспублікі Беларусі ўратавала тое, што ты пакутліва саромеесься свае ангельскае мовы. Зрэшты, з уласьцівым табе полацкім пранонсам ты досыць бойка паведаміў, што your name is Uladzia, што you have the sister and the mother, but haven’t the car and the telephone. (Тут Робэртавы вусны ад вуха да вуха расплыліся ў недаверлівай усьмешцы, — маўляў, так не бывае.) Апрача таго, ты мог бы даволі ўпэўнена пагаварыць зь ім пра дзяцінства Валодзі Ўльлянава альбо адбарабаніць з паўсотні сказаў пра ўсталяваньне савецкае ўлады ў Закаўказьзі. Тэкст пра сімбірскага хлопчыка Вову, што так жорстка адпомсьціў за старэйшага брата, навечна, як цьвік у труну, умалаціла табе ў галаву школьная настаўніца Генрыэта Залманаўна Бляхер, а артыкул пра перамогу бальшавікоў за Каўкаскім хрыбтом ты чатыры ўнівэрсытэцкія гады з сэмэстру ў сэмэстар здаваў ціхай вар’ятцы, якой патрэбныя былі спакой і пэнсія, але якая на сваё ды вашае няшчасьце даводзілася роднай сястрою прарэктару, і таму ты ўдасканальваў сваю ангельскую пад ейным кіраўніцтвам і, калі раптам зьбіваўся ў даўно вывучаным на памяць тэксьце, хор аднагрупнікаў — яны ведалі твой артыкул ня горш, чым ты іхнія, бо здавалі «тысячы» паводле той самай мэтоды — пачынаў суладна гудзець: «джорджыян меньшевікс... арменіян дашнакс... азербайджан мусавацістс...»

Бывай, бэрлінская аматарка беларускае літаратуры, што ў музэі Бэртальда Брэхта заклікала цябе з калегамі не ўчыняць у Беларусі татарскіх ды жыдоўскіх пагромаў і дазваляць расейцам адчыняць расейскія школы, не ўяўляючы, што апошні за паўсотні гадоў «пагром» быў у Беларусі пазалетась, калі аднае начы — «чтобы не рыпались» — у Менску паграмілі рэдакцыі беларускіх выданьняў.

Бывай, мілая фраў Гэдвіг Ноак, а па-наску Ядзьвіга, у менскім дзявоцтве — Рымашэўская! Вы, пэўна, глядзелі фільм Кавані «Начны парт’е» й самі ведаеце, што вам выпаў лёс, шчасьлівейшы за лёс кінагераіні, якую гэтаксама пакахаў нямецкі афіцэр, — бо ваш афіцэр не дарыў вам на Каляды адрэзаных галоваў, а выратаваў вас зь лягеру і ўратаваўся ад суду за гэты ўчынак сам, зрабіў вас сваёй жонкаю і стаў бацькам вашага сына. Відаць, і цяпер, у лепшым сьвеце, ён цешыцца, што вам пасьля ўдаўства пашанцавала і на другога нямецкага мужа, які самастойна вычытаў у газэце абвестку аб прыезьдзе нейкіх беларускіх пісьменьнікаў і за сотню кілямэтраў прывозіў вас на «BMW» на кожную сустрэчу зь землякамі, а пасьля частаваў іх у рэстаранчыку, за сьцяной якога спачывае прах Гэгеля й Фіхтэ.

Бывай, Бэрлін! Немагчыма стаць тваім грамадзянінам таму, у каго ёсьць Полацак, Менск і Нясьвіж, але калі на Сьвіслачы раптам стрэліць якая-небудзь беларуская «Аўрора» і зноў гасьцінна расчыняцца ў сьветлую будучыню дзьверы бальшавіцкіх засьценкаў на вуліцах імя таварышаў Урыцкага й Валадарскага, хтосьці са спадкаемцаў крывавага Фэлікса зможа пачуць з пасінелых вуснаў аднаго зь вязьняў, што, апрача ўсіх іншых злачынстваў, гэты варожы элемэнт піў піва з канцлерам Колем і капаў тунэль зь Серабранкі ў Бэрлін.

Травень, 1992

Не гуляйце каля статуі Свабоды

У сёмай клясе наш настаўнік геаграфіі стварыў турыстычны гурток. Праграма дзейнасьці была зразумелая й простая, як абвешчаны Хрушчовым плян пабудовы камунізму. Увечары мы хадзілі на таварную станцыю разгружаць вагоны, каб на атрыманыя грошы ўлетку падарожнічаць. Гуляла пагудка, што палову нашага заробку кіраўнік гуртка прысабечыў, але мы не затаілі на яго крыўды, бо на астатнія грошы ён павёз нас у Рыгу.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)