Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Сланы Ганібала
Сланы Ганібала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сланы Ганібала

Электронная книга - «Сланы Ганібала». Краткое содержание книги:

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 32
Перейти на страницу:

— У Наваполацкі прынімаім.

Пішу, высалапіўшы ад стараньня язык, друкаванымі літарамі, каб, крый Божа, чаго не пераблыталі.

Тэлеграфістка прачытала і пытаецца:

— А што такоя «віншую»?

— Поздравляю, — перакладаю я на мову нашай нацыянальнай меншасьці.

— Так бы і пісал. А Вінцэсь — эта што? Фамілія?

— Імя.

— Да нет такова імя, — гаворыць паштарка з сумесьсю ўквеленасьці й шкадобы. — Дурут тока галаву.

Тэлеграму яна ўсё ж прымае, ды потым высьвятляецца, што мае высілкі пайшлі тунна, бо тэкст, каб не пакрыўдзіць нацменшасьць, пераклалі на «общепонятный». Дзякаваць Богу, што хоць ня сталася, як з адным мастаком, якому таксама пераклалі й замест паведамленьня пра хаўтуры атрымалася запрашэньне на «халтуру».

Праўда, гэткія пераклады рабіліся яшчэ ў БССРы. У сувэрэннай Рэспубліцы Беларусі новыя праблемы.

— Напішы ўнізу ціліграмы адрас і фамілію, — кажа паштарка.

Потым яна доўга й падазрона разглядвае блянк.

— Как фамілія? Арлой?

— Арлоў. На канцы — у кароткае.

— Нет такой буквы, — акурат, як у тэлеперадачы «Поле чудес», адразае паштарка.

Я — чалавек рахманы. Дастаю нататнік, малюю «й» і «ў» і даходліва тлумачу розьніцу.

Ня ведаю, дзе асела ў яе тая розьніца, але ў галаве надзейна зачапілася, што я ўспадчыў ад бацькі незвычайнае прозьвішча — Арлой.

Заходжу наступнага разу ў аддзяленьне; паштарка ўсьміхаецца мне, як старому знаёмаму, ды гукае нейкую Надзю.

— Арлой прышол, апяць журналы не данесьлі.

Зь нетраў пошты выплывае раззлаваная Надзя.

— Што вы ўсё ходзіце? Там у вас яшчо какой-та Садовскій жывёт. Тожа ходзіт. Навыпісывалі журналав па-біларускі, а ціпер варуют адзін у аднаво із яшчыкав...

Недалёка ад пошты жыве крамяны дзядзька, зь якім нас збліжае тое, што ў яго таксама рэдкае мяно.

У гістарычныя 1930-я ідэёва загартаваныя бацькі ахрысьцілі сына Камінтэрнам.

Ня ведаю, як было зь лексыкай у фірме, у гонар якой яго назвалі (мо там сыпалі выключна антыдурынгамі ды пасылалі на эмпірыякрытыцызм), а ў нашага Камінтэрна ўлюбёнае слаўцо, перапрашаю, «блядзі».

Зноў адключылі на тыдзень гарачую ваду — «Блядзі!»

Паднялі кошт на гарэлку — «Што робяць, блядзі!»

Абвясьцілі Каляды выхадным днём — таксама «блядзі», але з адценьнем павагі.

Ня ведаю, што там чынілася ў бальшавіцкім Камінтэрне, а наш дзядзька Камінтэрн — вечна нападпітку. Часам ён насмоктваецца да божае моцы і можа забурыцца проста пасярод дарогі.

— Зноў Камінтэрн напіўся, — кажуць тады жанчыны ў ягоным двары ды просяць мужыкоў завалачы жлукту дахаты, бо дзядзька мае адметную рысу: заваліўшыся на дол, уяўляе, што ён ужо дома, і, палохаючы мінакоў, пачынае распранацца да майткоў.

У нашай Серабранцы ня менш цікавага, чымся ў Фолкнэравай Ёкнапатофе.

Але на сёньня я закругляюся, бо да мяне зрабіў візыт знаёмы мастак, і мы зь ім глынем кавы, а потым ён натхніцца й што-небудзь намалюе ў «Нашай Ніве», і гэта разам з маёй пісанінаю выкліча ў часткі чытачоў новую порцыю здаровага абурэньня.

А таму, як звычайна кажуць у Нью-Ёрку, гуд бай!

Або, як звычайна кажуць у нас у Серабранцы, у Менску, у незалежнай Рэспубліцы Беларусі, до свидания!

Люты, 1992

Рэквіем па нясьвіскім сале

Адам Міцкевіч страшэнна (яшчэ больш, чым Гётэ — сабакаў і часныку) не любіў гарадоў, не пазначаных на мапах.

Гораду, куды ты едзеш, нялюбасьць аўтара «Дзядоў» ніколі не пагражала.

Гэты горад — Кракаў.

Калісьці за кухлем кракаўскага піва адзін твой знаёмы выпускнік тамтэйшага ўнівэрсытэту разважаў пра тое, што «понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя...»

Цяпер у Кракаве жыве твой знаёмы рэжысэр Кшыштаф, які паставіў у вас у Менску спэктакль пра вар’ята й манашку і, калі захопленая публіка запатрабавала яго на сцэну, выйшаў басанож, бо ніколі не дазваляў сабе зьневажаць сцэну чаравікамі.

Яшчэ ў Кракаве жыве беларускі гісторык Алег, які знайшоў там магілу Алеся Гаруна.

Табе здаецца, што ў Кракаве ўсе людзі такія, як Алег і Кшыштаф. Але тры пляшкі нашай новай сувэрэннай гарэлкі «Белая Русь» (адна законная й дзьве кантрабандныя), што ляжаць у цябе ў валізе, ты вып’еш не са сваімі знаёмымі.

Ты зусім ня будзеш іх піць.

Ты ня будзеш піць «Белую Русь», бо ў Кракаве ёсьць Марыяцкі касьцёл. Некалі татарская страла зрэзала зь ягонае вежы дазорцу, што затрубіў, папярэджваючы места аб варожым нападзе. На памятку пра гэта на вежы штогадзіны граюць трубачы-гейналістыя.

Упершыню за 600 гадоў яны маўчалі тае начы, калі на вежу залез беларускі пісьменьнік Уладзімер Караткевіч.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 32
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)