Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Сланы Ганібала
Сланы Ганібала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сланы Ганібала

Электронная книга - «Сланы Ганібала». Краткое содержание книги:

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 32
Перейти на страницу:

Гэты археоляг, купіўшы новыя штаны, таксама на законных падставах пражывае ў нашым доме.

Тут жывуць Алесь, ажно два Данчыкі і Дануся.

А калі дадаць яшчэ й небясьпечнага ў нядаўнім мінулым нацыяналіста, а сёньня народнага дэпутата Пятра Садоўскага, дык нехта абавязкова скажа: гняздо.

Паблізу нашага дому ёсьць канал, на якім вядуцца качкі. Раней па канале плаваў лебедзь, але ня вытрымаў «перестройки» і адляцеў кудысьці ў эміграцыю.

А вось яшчэ адзін знаны нацыяналіст прафэсар Уладзімер Конан «перестройку» вытрымаў і па-ранейшаму глядзіць на сьвет зь верхатуры суседняга шматпавярховіка.

Часам прафэсар можа ўбачыць, як раніцой па беразе каналу бегае парлямэнтар Пятро Садоўскі. Мінакі з захапленьнем назіраюць, як бягун распранаецца й дае нырца. Як кажа адзін з выбаршчыкаў, на тое ён і народны дэпутат.

Прыбег, значыцца, аднойчы спадар Садоўскі раніцай на канал і — у ваду. А на беразе сядзіць рыбак з вудаю. А мо й не рыбак, і ніякая ў яго ў руках ня вуда, а партатыўны перадатчык (як кажуць вэтэраны беларускіх выдавецтваў, «мает рацыю»). Сядзіць гэты вудаль і глыбакадумна так кажа:

— Ну што, Пятро, дабегаўся?

Дэпутат зьдзівіўся, але плыве як нічога ніякага. А вудаль удакладняе:

— Вылазь, Пятро. Пераварот.

Дэпутат зірнуў на дом, а адтуль жонка бяжыць.

Тут ён і зразумеў, што гэта ня жарцікі. Ды якія там жарцікі, калі пісьменьнік Барыс Сачанка гэты пераварот прадказваў ад самай зімы ўжо разоў зь дзесяць.

Народ вудзіў рыбу, а народны дэпутат апрануўся ды паехаў хутчэй у парлямэнт. А тым часам нехта з парлямэнтараў шукаў, куды б зашыцца, нехта, рыхтуючыся да адседкі, культурна складаў у партфэль камплект бялізны з зубной шчоткай, а нехта ехаў ужо ў цягніку ў Санкт-Пецярбург, каб пачынаць усё спачатку.

Карацей, 19 жніўня 1991 году.

Гэта парлямэнтары.

У паспалітых людзей таксама ўзьніклі свае праблемы.

Да мяне, напрыклад, падыходзіць на двары старшыня дамкаму — ціхі такі пэнсіянэр і аматар паддаць, што разьмяркоўваў нам талёны на харч. Быццам падмянілі старшыню: вока гарыць, не раўнуючы, як у якога варашылаўскага стралка.

— Ну, как там, Владимир Алексеевич, ваш Народный фронт?

— А адкуль, прабачце, вы ведаеце, як мяне завуць?

— Э-э, милок, я, к твоему сведению, человек не простой. Я когда-то комсомольский штаб всего Минска возглавлял.

Мяне неяк міжволі ад суровай прозы пацягнула на паэзію:

Цьвёрда трымаўся юнак на дапросе,

Тоячы словы і думкі свае...

«Ня выдам нікога, апрача аднаго пісьменьніка, — прысягнуў я сам сабе страшнаю прысягай. — Яму ўсё адно нічога ня будзе».

I пайшоў слухаць далей радыё «Свабода».

З допытам, як вядома, атрымалася адтэрміноўка.

I тут я, слабы чалавек, узяў грэх на душу. Пазваніў дні праз тры да былога начальніка камсамольскага штабу ў дзьверы.

— Выбачайце, хачу як суседа папярэдзіць. Народны фронт прыняў пастанову: усіх старшыняў дамкамаў — арыштаваць.

Сьпярша, бо быў, як зазвычай, пад чаркай, ён і паверыў.

— Спасибо, дорогой. Придется к брату в Донбасс рвануть.

Добра, што цяпер талёны выдаюць у домакіраўніцтве.

Яшчэ дні праз тры ў мяне быў дзень нараджэньня. Якраз тады, як Малафеева (не футбольнага трэнэра, а таго, што спрабаваў муштраваць усіх нас) сьцягнулі на сэсіі з трыбуны, а ягоны папярэднік пэнсіянэр усесаюзнага значэньня Ахрэм Сакалоў падруляваў на службовай «Волзе» да роднага ЦК, а там каля дзьвярэй — труна, вакол — плакальшчыцы, а на труне — машастовая стужка: «Ум, честь и совесть».

Таго вечара сябры падаравалі мне кавалак граніту, адбіты ад цэнтральнай парцейнай будыніны, што стаяла насупраць гарадзкой прыбіральні, на якую касавурыліся, круцячы насамі, бюсты таварышаў Маркса й Леніна.

Такім чынам хоць частку былой парцейнай маёмасьці пашэнціла прыватызаваць і мне.

Так нашая Серабранка апынулася ў сувэрэннай Рэспубліцы Беларусі.

Жыць, праўда, паспалітаму чалавеку стала ня надта каб лепей і весялей. Нават бел-чырвона-белыя сьцягі вывешваць на гаўбцах ужо нецікава, а бэсэсэраўскіх назапасіць у нас у доме не даўмеліся.

Аднак, калі зробіцца зусім сумна, можна схадзіць на пошту.

Вось, дапусьцім, хачу я даць тэлеграму з сувэрэннага Менску знаёмаму ў сувэрэнны Нью-Ёрк.

— Ні дурыце галаву, — кажа паштарка. — Ні ў какіі Нью-Ёркі нікакіі ціліграмы ні прынімаім.

— А ў якія-небудзь Наваполацкі якія-небудзь тэлеграмы прымаеце?

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 32
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)