Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Плошча. Гісторыя аднаго каханьня
Плошча. Гісторыя аднаго каханьня - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Плошча. Гісторыя аднаго каханьня

Электронная книга - «Плошча. Гісторыя аднаго каханьня». Краткое содержание книги:

Плошча – расповед пра адное каханьне, якое здарылася ў Беларусі на пачатку ХХІ стагоддзя... Галоўныя героі аповесці — маладыя людзі, жыхары намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы, удзельнікі пратэстовых акцыяў у часе папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў 2006 году. Барыс Пятровіч: У нашай літаратуры надта мала твораў пра сучаснасць. Збольшага беларуская літаратура абапіраецца на мінулае, гістарычнае, XVIII-XIX стст., зноў жа на вайну, на ўспаміны дзяцінства пісьменніка… А вось мне было цікава закрануць цяпершчыну, тое, што адбывалася некалькі год таму і чаму былі сведкамі тысячы і тысячы людзей. У дадатак мне проста не хацелася, каб гэтыя падзеі забыліся, адышлі ў мінулае. Я палічыў неабходным нагадаць пра тую моладзь, якая без надзеі на перамогу, усё ж выйшлі і ахвяравалі сваімі кар'ерамі і вучобай. (Наша Ніва)
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 46
Перейти на страницу:

Надакучалі журналісты, якія лезьлі з пытаньнямі, часам правакацыйнымі і дурнымі, асабліва абрыдлі фотарэпарцёры і тэлеаператары, што сунулі свае камеры пад самы нос. Спачатку Марыйка спрабавала захінуцца ад іх каптуром, каб не патрапіць у кадр, а потым, пасьля таго, як дзясятак рэпарцёраў падлезьлі і ўсё ж сфатаграфалі яе, вырашыла: хай будзе, як будзе – і перастала хавацца. Але гэтая праблема: “засьвечваньня” стаяла перад кожным, хто быў у мястэчку, і кожны рашэньне прымаў сам, думаючы пра сваю будучыню пасьля немінучай паразы... Ды толькі не было такіх, што красаваліся перад камерамі. Можа, і на жаль, але не было. Героямі тады яны сябе не лічылі…

З “Дзёньніка” Марыі Б.

“Мама… Памятаеш, калі я была маленькаю, мы па­йшлі з табою ў тэатр юнага гледача. Ішла п’еса Караткевіча “Калыска чатырох чараўніц”. Па-беларуску. Чаму ты павяла нас з братам ме­на­віта на гэты сьпекталь? Мо таму, што табе білеты ў прафкаме бясплатна выдалі? Але гэта было тваёй памылкаю. Дакладней, стала. Бо мы акунуліся ў зусім іншую стыхію. М-о-в-ы! Іншай мовы. Але – нашай мовы. Ня ведаю, мо спрацавала нешта на генным узроўні і ў мяне, і ў брата, але мы захварэлі на сакавітыя і адметныя слоўцы, якія нам адразу спадабаліся. Мы запомнілі некаторыя з іх і ўсю дарогу назад, памятаеш, паўтаралі іх адзін перад адным, нібыта смакавалі, спрабавалі на язык… Не, гэта была не замежная ангельская ці французская мова, і не свая – руская, гэта была… таямніца, якая заманьвала, зацягвала ў сябе сваёй яснасьцю і прывабнасьцю… Ты сьмяялася з нас і казала, што трэба вас звазіць у вёску да бабулі. Дарэчы, так і не звазіла. А мы, менчукі ў другім калене, ці не ўпершыню пачуўшыя родную мову ў такой колькасьці, наталяліся ёй, захлыналіся ёй... З таго часу пачалі мы чытаць беларускія кнігі і цікавіцца беларускай гісторыяй. А вы з бацькам радаваліся, што мы так шмат чытаем і шмат ведаем, не здагадваючыся яшчэ, у што гэта перарасьце… Зрэшты, магчыма, гэтае дзіцячае за­хапленьне прайшло б, забылася, калі б ня наш настаўнік гісторыі, хоць я магу і памыляцца: бо пасьля таго выпадку словы ягоныя пра гонар за родны край – падалі ўжо не на камень...

Згадваю гэта і міжволі думаецца, што белару­ская ідэя – вечная. Як вечны і незьнішчальны сам народ, кожны народ, дарэчы, а ня толькі беларускі. Папярэднія ўлады, здавалася б, зрабілі ўсё, каб такіх, як мы з братам, не было, не паўстала... Не было як беларусаў. Падумайце, нас проста не павінна было быць. І раптам гэтая беларускасьць праявілася ў нас, невядома з чаго ўзяўшыся… І ня толькі ў нас… І гэта дае мне падставу на апты­мізм, што нас ня зьнішчыць. Ніколі. Папярэднія 200 гадоў вынішчэньня нічога не далі і на наступныя не спадзявайцеся, паны мураўёвы. Мы ёсьць, мы будзем, пакуль ёсьць і будзе нашая зямля… І мы будзем зьяўляцца ніадкуль, як зьявіліся браты Луцкевічы, Купала, Колас, Багдановіч… І змагацца за сваё, пакуль не пераможам канчаткова.”

Марыйка, згадваючы падзеі на плошчы, зусім за­былася пра Трачылу. Павярнулася да дзьвярэй – яго там ужо не было. “Вочка” на старых, аблупленых, абшарпаных, як гэты лад, дзьвярах, зачыненае. Лягла вальней, выпрастала плечы, выцягнула ногі – аж да хрусту ў касьцях і ўсьміхнулася: шмат цікавага было ў жыцьці Плошчы. Асобны момант – цэлая эпапея з прыбіральняй. Яе на плошчы, зразумела не было. І ў першую ж ноч, усіх, хто хацеў выйсьці з лагеру да ветру, бралі адразу ж за паваротам да “Макдональдсу”, за якім, насупраць ГУМа, была бліжэйшая прыбіральня. Жыхары мястэчка хутка заўважылі, што іх сябры сыходзяць і не вяр­таюц­ца. Зразумелі, што да чаго і сталі шукаць выйсь­це. Знайшлі паблізу каналізацыйны люк, зьнялі яго, по­тым прарэзалі дно ў адным з намётаў, паста­вілі яго над люкам і атрымалася сякая-такая прыбіраль­ня. Калі пра праблему дазналіся менчукі, адзін прад­прымальнік хацеў прывезьці біятуалет на плошчу – яго ўзялі на падыходзе, зьбілі і арыштавалі. А па тэлевізіі пайшла інфармацыя, што “адмарозкі” на плошчы, якім амерыканцы плоцяць аж па дваццаць тысячаў рублёў за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, залілі сваім дзярмом станцыю метро “Кастрычніцкая” і там цяпер стаіць смурод, не ўвайсьці…

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)