Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 207
Перейти на страницу:

В. Б.: Не, у мяне два пісталеты было. Свой штатны і трафейны «вальтэр».

А. А.: А чаго не браў аўтамат?

В. Б.: Навошта? Аўтаматы былі ў салдатаў. А мне ён у пяхоце абрыдзеў. Дый нязручны быў з гэтым барабанным магазінам.

Лепш што лягчэйшае. Нямецкі «шмайсар», напрыклад. Але да нямецкага патрэбны патроны, якіх не заўсёды хапала. Здавалася мне тады, што во за пагорак заедзеш, і там КП. А тут нешта ні пагорка, ні КП. І я ўжо не ведаю, як быць? І тое натуральна, бо я заехаў да немцаў. Але адчуваю, што мая кабылка ўсё некуды бярэ ўбок, і я думаю: хай сама ідзе. Повад адпусціў, і яна пайшла. Рухава гэтак пайшла. Цераз пагорачак перайшла, пасля ўзлескам, сюды-туды і прывяла мяне да лагчынкі. А там пасвяцца коні нашага каменданцкага ўзвода.

А. А.: Вось іх яна і пачула.

В. Б.: Там блізка быў і КП камандзіра батальёна. А потым яе забілі, пада мной, хоць мяне яна ўратавала. Гэта пазней.

Помню, пяхота ўзяла нейкае вялікае мадзьярскае сяло ці гарадок нават, мы спяшаемся на ўскраіну, дзе ідзе бой, ды тут паяўляюцца нейкія два маёры, крычаць: срочно вон туда, направо! Нямецкія танкі там паявіліся, іх трэба спыніць. І ўжо там такая страляніна ідзе. Паскакаў я направа, але аказалася, што тыя звесткі пра танкі былі спазнелыя, танкі ўжо ўвайшлі ў вуліцы. І вось на адным павароце (вуліца літарай Г загіналася) я і падляцеў пад чаргу, з танка сцебанулі па маёй кабылцы, і яна з усіх ног рухнула пад плот.

А. А.: Вось ты ўбачыш фільм наш. Там Клімаў карову прашывае кулямётам, прытым кулямі трасіруючымі.

В. Б.: Так, толькі крывавае шмаццё паляцела, мяне крывёй запырскала, але кабылка ўратавала. Тым, што, падаючы, далёка шпурлянула мяне — за агароджу, у гарод…

А. А.: Катапульціравала цябе.

В. Б.: Так. Прыняла агонь на сябе. Яны яшчэ…

А. А.: Па ёй лупілі?

В. Б.: Пасеклі ўсю. Як пасля праз дзень салдаты знялі сядло, дык яно скрозь было пасечанае кулямі. А я адтуль выпаўзаў агародамі, гармату завярнулі ў другую вуліцу, добра, што гармата за мной не паспела… Дарэчы, пасля ўжо ў мяне каня не было, не стала як ездзіць. Наступ наш замарудзіўся — ад сяла да сяла і то па-пластунску.

А. А.: Гэта па Венгрыі?

В. Б.: Па Венгрыі. Скрозь у полі каналы, канавы, а баі кожны дзень і кожную ноч. Вымотвалі так, што і есці не хочацца, толькі б упасці і ляжаць. Але дзе ўпадзеш? Трэба акапацца, а неяк. Капнеш на штых лапатай, а там вада. Во ў гэтую гразь кладзешся і ляжыш пад агнём — жыць жа ўсё роўна хочацца. А тут надвор’е паскуднае, кожны дзень макрата, дождж. Ну калі танкі паяўляюцца, тут ужо ў нас гарачка, тут ужо потам абліваешся. Памятаю, мае саракапятчыкі адзін танк падбілі — якраз перад фальваркам, з якога, дарэчы, нас толькі што выбілі. І нас, і пяхоту. Ну, як і належала ў такім выпадку, трэба, каб пісьмовае пацверджанне было…

А. А.: Што?

В. Б.: Пацверджанне ад камандзіра батальёна, што падбілі танк.

А. А.: А, во як…

В. Б.: Тут бой ідзе, а я павінны бегчы кудысь, шукаць КП.

А. А.: А заўтра не можаш падпісаць?

В. Б.: Дык вось я і думаю: дажывём да вечара, там і аформім.

А пад вечар наляцелі «месершміты», пачалі пікіраваць з равунамі, выбілі нас і адсюль. І мы драпалі следам за пяхотай, кацілі па полі нашу саракапятку. Пакуль не ўпёрліся ў каналы. Вось так: наперадзе канал і збоку канал. Каналы не шырокія, пяхота перабегла на той бок і на ўзлеску заняла пазіцыі. А нам як перабрацца? Нам цераз каналы перабрацца немагчыма. І вось мы гармату паставілі на броўцы і ляжым, чакаем. Калі танкі пойдуць, дык нам будзе хана. Але якраз сцямнела, і яны не пайшлі. Толькі аднойчы ўлупілі балванкай у броўку, заляпіла нас гразёй. Уначы танкі ўсё ж сышлі, пяхота вярнулася на гэты бок, раніцай, атрымліваючы ў камбата задачу, я сказаў пра падбіты танк. А ён кажа: хо! Ужо трэці за сёння дакладвае пра падбіты танк. Учора я маім мінамётчыкам падпісаў. Мае саракапятчыкі засталіся мной незадаволеныя — празяваў, узнагароды дастануцца іншым. Спрытнейшым. Што ж, правільна! Трэба ўмець не толькі падбіваць, а і падпісваць.

Тым часам надвор’е змянілася, ноччу добра падмарозіла. Той фальварак пяхота ўсё ж узяла, выйшла на яго другі бок. Роты пайшлі абапал прасёлка, абсаджанага дрэвамі і кустамі. Ды нядоўга ішлі, зноў — танкі. Кулямётным агнём паклалі пяхоту ў чыстым полі. Трэба акапацца, а як? Мёрзлую зямлю не надта бярэ лапатка. Так і ляжаць, не страляючы нават. (Гэта ў кіно прыгожа паказваюць, як з гранатамі паўзуць пад танкі, шпурляюць, узрываюць.) А тут танкі падышлі метраў на 400 і спыніліся. Далей не ідуць.

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)